Вэнэсуэла: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
W (гутаркі | унёсак)
д +Спасылка
SVG version (GlobalReplace v0.6.5)
Радок 7: Радок 7:
|НацыянальныДэвіз = Dios y Federación
|НацыянальныДэвіз = Dios y Federación
|ДзяржаўныГімн = Gloria al bravo pueblo
|ДзяржаўныГімн = Gloria al bravo pueblo
|Месцазнаходжаньне = LocationVenezuela.svg
|Месцазнаходжаньне = Venezuela in its region.svg
|ПодпісПадВыявайМесцазнаходжаньня =
|ПодпісПадВыявайМесцазнаходжаньня =
|АфіцыйнаяМова = [[Гішпанская мова|гішпанская]]
|АфіцыйнаяМова = [[Гішпанская мова|гішпанская]]

Вэрсія ад 14:04, 30 верасьня 2017

Вэнэсуэла
гішп. Venezuela
Сьцяг Вэнэсуэлы Герб Вэнэсуэлы
Сьцяг Герб
Нацыянальны дэвіз: Dios y Federación
Дзяржаўны гімн: «Gloria al bravo pueblo»
Месцазнаходжаньне Вэнэсуэлы
Афіцыйная мова гішпанская
Сталіца Каракас
Найбуйнейшы горад Каракас
Форма кіраваньня Фэдэратыўная рэспубліка
Нікаляс Мадура
Плошча
 • агульная
 • адсотак вады
33-е месца ў сьвеце
916 445 км²
0,32
Насельніцтва
 • агульнае (2010)
 • шчыльнасьць
40-е месца ў сьвеце
29 105 632
30,2/км²
Этнічны склад
  • 51,6% мэтысы
  • 43,6% белыя
  • 2,9% чорныя
  • 1,2% іншыя
  • 0,7% афранашчадкі
СУП
 • агульны (2015)
 • на душу насельніцтва
Сьпіс краінаў паводле СУП
$491,585 млрд
$15 891
Валюта Балівар фуэртэ (VEF)
Часавы пас VET (UTC-4)
Незалежнасьць
— ад Гішпаніі
— ад Вялікай Калюмбіі

5 ліпеня 1811
13 студзеня 1830
Аўтамабільны знак YV
Дамэн верхняга ўзроўню .ve
Тэлефонны код +58

Вэнэсуэ́ла (афіц. Баліварыянская Рэспубліка Вэнэсуэла, гішп. República Bolivariana de Venezuela) — краіна на паўночным узьбярэжжы Паўднёвай Амэрыкі. Краіна мяжуе з Гаянай на ўсходзе, Бразыліяй на поўдні і Калюмбіяй на захадзе.

Адміністрацыйны падзел

Вэнэсуэла падзелена на 23 штаты (estados), адну фэдэральную (сталічную) акругу (distrito federal) і адно фэдэральнае ўладаньне (dependencia federal; 72 дробныя выспы ў Карыбскім моры). На муніцыпальным узроўні Вэнэсуэла падзяляецца на 335 муніцыпіяў (municipios), а на базавым — на 1084 паветы (parroquias).

Палітыка

Дзяржаўны лад

Вэнэсуэла — фэдэратыўная рэспубліка. На чале дзяржавы і ўраду — прэзыдэнт, які абіраецца насельніцтвам на шэсьць гадоў ня больш як на два тэрміны запар. Вышэйшы заканадаўчы орган — аднапалатная Нацыянальная асамблея (Asamblea Nacional), якая складаецца са 165 дэпутатаў, пры гэтым тры месцы замацавана за прадстаўнікамі карэнных народаў Вэнэсуэлы. Тэрмін дэпутацкіх паўнамоцтваў — пяць гадоў. Дэпутаты могуць выбірацца максымум на тры тэрміны. Вышэйшы судовы орган — Вярхоўны суд (Tribunal Supremo de Justicia). Яго сябры абіраюцца на адзін дванаццацігадовы тэрмін.

У краіне назіраецца культ Сімона Балівара.

Эканоміка

Вэнэсуэла належыць да найбольш разьвітых краінаў Лацінскай Амэрыкі. Прамысловасьць дае да 35 % ВУП, сельская гаспадарка — 6 %.

Нафтавы сэктар

Вядучае месца ў гаспадарчым комплексе займае нафтаздабыўная і нафтахімічная прамысловасьць (каля 1/3 ВУП, 70 % даходаў бюджэту, звыш 80 % экспарту). Нафтавы сэктар краіны працуе ў рамках дзяржаўнай кампаніі «Petroleos de Venezuela» (PDVSA), якой паміж іншым належыць сетка з 14 000 аўтазаправачных станцыяў CITGO (ЗША). Асноўныя раёны здабычы нафты — западзіна возера Маракайба і паўночная частка басэйну ракі Арынока. Перапрацоўка нафты ў гарадах Маракайба, Кабімас, Амуай, Пуэрта-ла-Крус, Каракас. Галоўныя парты па экспарце нафты і нафтапрадуктаў — Маракайба, Амуай, Кабімас.

Прамысловасьць і энэргетыка

Здабыўная прамысловасьць: нафты 128 млн т, жалезнай руды 17 млн т, каменнага вугалю 4 тыс. т, золата 8,1 т (1997). Здабываюць таксама басіты, нікелевыя, марганцавыя руды, срэбра, алмазы і інш.

Мэталюргія: выплаўка сталі, алюміну. Мэталюргічныя камбінаты ў Сьюдад-Гуаяне, Маракайба.

Машынабудаваньне: вытворчасьць аўтамабіляў, трактароў, сельскагаспадарчых машынаў, электрычнай апаратуры ў Каракасе і Баркісімэта.

Энэргетыка: ГЭС Гуры і Макагуа на рацэ Карані, на долю якіх прыпадае да 1/3 усіх энэргетычных магутнасьцяў краіны. Вытворчасьць электраэнэргіі 87,4 млн кВт * гадзін (2003).

Аграпрамысловы комплекс

Сельская гаспадарка не забясьпечвае нутраных патрэбнасьцяў краіны. Сельскагаспадарчыя ўгодзьдзі займаюць 25 % тэрыторыі краіны, асноўны земляробчы раён на поўначы і паўночным захадзе, жывёлагадоўчы — Льянас (цэнтральная Вэнэсуэла). Пануе буйное землеўладаньне. Галоўныя культуры: кукуруза, рыс, цукровы трысьнёг, сорга, бульба, какава, бананы, памідоры, апэльсіны, кава. З тэхнічных культураў — бавоўнік і сізаль. Гадуюць буйную рагатую жывёлу, сьвіней, козаў, авечак, птушку.

Да 1970-х Вэнэсуэла спаборнічала з Калюмбіяй па вытворчасьці кавы, пазьней быў зроблены акцэнт на нафтаздабычу (з чаго ператварылася ў найбольш багатую краіну Паўднёвай Амэрыкі) і сёньня трымае каля 1 % сусьветнага рынку кавы. У апошнія гады адбываецца ўздым вытворчасьці какавы (Вэнэсуэла некалі была адным з галоўных вытворцаў, пазьней саступіла Заходняй Афрыцы), у краіне вырошчваецца рэдкі сорт какавы, які лічыцца самым смачным і араматным у сьвеце і прымяняецца для вырабу арыгінальнага шакаляду.

Транспарт

Галоўны від транспарту — аўтамабільны. Даўжыня аўтадарогаў 96 тыс. км, у тым ліку 32 тыс. км зь цьвёрдым пакрыцьцём. Галоўныя аўтамагістралі — Каракас — Сьюдад-Балівар, Каракас — мяжа з Калюмбіяй. Чыгункі 682 км. Даўжыня нафтаправодаў 6370 км, газаправодаў 4010 км, нафтапрадуктаправодаў 480 км. Разьвіты паветраны транспарт (375 аэрапортаў і аэрадромаў). Суднаходзтва па рацэ Арынока і яе прытоках (7 тыс. км). Больш за 100 марскіх і рачных портаў. Галоўны порт краіны для нянафтавых тавараў — Ля-Гуайра (аванпорт Каракаса).

Адносіны з Рэспублікай Беларусь

Дыпляматычныя адносіны ўсталяваны 4 лютага 1997 году[1]. Кіраўніцтвы Беларусі і Вэнэсуэлы маюць падобныя пазыцыі па асноўных пытаньнях сусьветнай палітыкі. Краіны актыўна ўдзельнічаюць у працы ААН, Руху недалучэньня. У апошнія гады актывізавалася эканамічнае супрацоўніцтва, а таксама разьвіцьцё двухбаковых сувязяў у галіне культуры, навукі, адукацыі, у гуманітарнай сфэры.

Аснову беларускага экспарту ў 2005 годзе склалі калійныя і азотныя ўгнаеньні. Назіраецца тэндэнцыя да павелічэньня аб’ёмаў паставак іншых асноўных экспартных тавараў і дывэрсыфікацыі экспарту: шын, электраабсталяваньня, дэталей і абсталяваньня для аўтамабіляў і трактароў, сынтэтычных ніцей. Двухбаковы таваразварот склаў звыш 15 млн. USD.

Разьвіцьцю двухбаковых адносінаў судзейнічалі:

  • афіцыйны візыт прэзыдэнта Вэнэсуэлы Уга Чавэса ў Беларусь у ліпені 2006 (падпісаная Дамова аб стратэгічным супрацоўніцтве, мэмарандум аб узаемапаразуменьні ў сфэры палітычных кансультацыяў паміж МЗС Беларусі і Вэнэсуэлы, дасягнуты пагадненьні ў галіне нафтахіміі, мэталюргіі, сельскай гаспадаркі і ў вайскова-тэхнічнай галіне);
  • сустрэча прэзыдэнтаў Беларусі і Вэнэсуэлы падчас саміта Руха недалучэньня ў Гаване ў верасьні 2006;
  • візыт афіцыйнай дэлегацыі Рэспублікі Беларусь на чале зь Дзяржаўным сакратаром Савету Бясьпекі Рэспублікі Беларусь Віктарам Шэйманам у Вэнэсуэлу ў верасьні 2006 (падпісаныя 23 пагадненьні, у тым ліку ў вайскова-тэхнічнай галіне на агульную суму каля 1 млрд USD).

На пачатку красавіка 2012 г. беларускія будаўнікі запусьцілі між Гватырэ і Гварэнасам (гарадамі-спадарожнікамі Каракаса) найбольшы ў Лацінскай Амэрыцы завод будаўнічых матэрыялаў (магутнасьць 125 000 тонаў цэглы, або 25 млн цагляных блёкаў за год), які пачалі будаваць на замову сумеснага прадпрыемства «Вэмпроімко» ў лістападзе 2009 году[2].

Дэмаграфія

Каля 95 % — вэнэсуэльцы, народ, які ўтварыўся ад зьмяшэньня гішпанскіх заваёўнікаў і перасяленцаў зь мясцовым насельніцтвам — індзейцамі аравацкай, карыбскай і іншых моўных сем’яў, а таксама з нэграмі-рабамі, прывезенымі з Афрыкі. У XIXXX стст. сюды прыехалі мігранты, пераважна з Паўднёвай Эўропы. Індзейцаў — каля 200 тысячаў чалавек, пераважна ў малаасвоеных раёнах на поўдні, захадзе і ўсходзе краіны. Расавы склад: мэтысаў — 67 %, белых — 21 %, чорных — 10 %, індзейцаў — менш за 2 %. Большасьць вернікаў — каталікі. Звыш за 90 % насельніцтва жыве ў гарадах.

Адукацыя і культура

У горадзе Барынас (штат Барынас) дзейнічае сельскагаспадарчы каледж міжнароднай супольнасьці імя Сімона Балівара.

Буйныя гарады

Глядзіце таксама

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Вэнэсуэласховішча мультымэдыйных матэрыялаў