Вільярэал (футбольны клюб): розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
абнаўленьне зьвестак
абнаўленьне зьвестак
Радок 4: Радок 4:
|ПоўнаяНазва = Villarreal Club de Fútbol, S.A.D.
|ПоўнаяНазва = Villarreal Club de Fútbol, S.A.D.
|Горад = [[Вільярэал]], [[Гішпанія]]
|Горад = [[Вільярэал]], [[Гішпанія]]
|Заснаваны = [[10 сакавіка]] [[1923]]
|Заснаваны = 10 сакавіка 1923
|Стадыён = [[Эль-Мадрыгаль]]
|Стадыён = [[Эль-Мадрыгаль]]
|Умяшчальнасьць = 24890
|Умяшчальнасьць = 24890
|Прэзыдэнт = Фэрнанда Раіг Альфонса
|Прэзыдэнт = Фэрнанда Роіг Альфонса
|Трэнэр = [[Фран Эскрыба]]
|Трэнэр = [[Фран Эскрыба]]
|Чэмпіянат = [[Ля Ліга]]
|Чэмпіянат = [[Ля Ліга]]
|Сэзон = [[Чэмпіянат Гішпаніі па футболе 2015—2016 гадоў|2015—2016]]
|Сэзон = [[Чэмпіянат Гішпаніі па футболе 2016—2017 гадоў|2016—2017]]
|Месца = 4 месца
|Месца = 5 месца
|Прыналежнасьць = Гішпанскія
|Прыналежнасьць = Гішпанскія
|Сайт = http://www.villarrealcf.es/
|Сайт = http://www.villarrealcf.es/
|pattern_la1=|pattern_b1=|pattern_ra1=
|pattern_la1=|pattern_b1=|pattern_ra1=
|leftarm1=FFFF00|body1=FFFF00|rightarm1=FFFF00|shorts1=FFFF00|socks1=FFFF00
|leftarm1=FFFF00|body1=FFFF00|rightarm1=FFFF00|shorts1=FFFF00|socks1=FFFF00
|pattern_la2=_yellowborder|pattern_b2=_spurs0910a|pattern_ra2=_yellowborder|
|pattern_la2=_yellowborder|pattern_b2=_spurs0910a|pattern_ra2=_yellowborder
|leftarm2=000040|body2=000040|rightarm2=000040|shorts2=000040|socks2=000040|
|leftarm2=000040|body2=000040|rightarm2=000040|shorts2=000040|socks2=000040
}}
}}
«'''Вільярэа́л'''» ({{мова-es|Villarreal Club de Fútbol, S.A.D.}}) — [[Гішпанія|гішпанскі]] [[футбольны клюб]], што базуецца ў мястэчку [[Вільярэал]] у правінцыі [[Кастэльён]] у складзе [[Валенсія (аўтаномная супольнасьць)|Валенсійскай аўтаноміі]]. Каманда гуляе на стадыёне «[[Эль-Мадрыгаль]]», што месьціць 25 тысячаў чалавек. Клюб быў заснаваны ў 1923 годзе яшчэ да [[Грамадзянская вайна ў Гішпаніі|грамадзянскай вайны]] й да [[Чэмпіянат Гішпаніі па футболе 1955—1956 гадоў|сэзону 1955—1956 гадоў]] гуляў у рэгіянальных лігах. Клюб шмат часу правёў у [[Тарсэра|Тарсэры]], [[Сэгунда Б|Сэгундзе Б]] і [[Сэгунда|Сэгундзе]] (трэці, другі й першы нацыянальныя дывызіёны) пакуль у 1998 годзе не дэбютаваў у [[Ля Ліга|Ля Лізе]]. Гэта падзея адбылася 31 жніўня, калі «падводнікі» ў гасьцёх гулялі супраць мадрыдзкага «[[Рэал Мадрыд|Рэалу]]».
«'''Вільярэа́л'''» ({{мова-es|Villarreal Club de Fútbol, S.A.D.}}) — [[Гішпанія|гішпанскі]] [[футбольны клюб]], што базуецца ў мястэчку [[Вільярэал]] у правінцыі [[Кастэльён]] у складзе [[Валенсія (аўтаномная супольнасьць)|Валенсійскай аўтаноміі]]. Каманда гуляе на стадыёне «[[Эль-Мадрыгаль]]», што месьціць 25 тысячаў чалавек. Клюб быў заснаваны ў 1923 годзе яшчэ да [[Грамадзянская вайна ў Гішпаніі|грамадзянскай вайны]] й да [[Чэмпіянат Гішпаніі па футболе 1955—1956 гадоў|сэзону 1955—1956 гадоў]] гуляў у рэгіянальных лігах. Клюб шмат часу правёў у [[Тарсэра|Тарсэры]], [[Сэгунда Б|Сэгундзе Б]] і [[Сэгунда|Сэгундзе]] (трэці, другі й першы нацыянальныя дывызіёны) пакуль у 1998 годзе не дэбютаваў у [[Ля Ліга|Ля Лізе]]. Гэта падзея адбылася 31 жніўня, калі «падводнікі» ў гасьцёх гулялі супраць мадрыдзкага «[[Рэал Мадрыд|Рэалу]]».

Вэрсія ад 15:45, 1 верасьня 2017

Вільярэал
Файл:Villarreal CF logo.png
Поўная назва Villarreal Club de Fútbol, S.A.D.
Заснаваны 10 сакавіка 1923
Горад Вільярэал, Гішпанія
Стадыён Эль-Мадрыгаль
Умяшчальнасьць: 24 890
Прэзыдэнт Фэрнанда Роіг Альфонса
Кіраўнік Фэрнанда Роч Альфонса[d]
Галоўны трэнэр Фран Эскрыба
Чэмпіянат Ля Ліга
 · 2016—2017 5 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Афіцыйны сайт

«Вільярэа́л» (па-гішпанску: Villarreal Club de Fútbol, S.A.D.) — гішпанскі футбольны клюб, што базуецца ў мястэчку Вільярэал у правінцыі Кастэльён у складзе Валенсійскай аўтаноміі. Каманда гуляе на стадыёне «Эль-Мадрыгаль», што месьціць 25 тысячаў чалавек. Клюб быў заснаваны ў 1923 годзе яшчэ да грамадзянскай вайны й да сэзону 1955—1956 гадоў гуляў у рэгіянальных лігах. Клюб шмат часу правёў у Тарсэры, Сэгундзе Б і Сэгундзе (трэці, другі й першы нацыянальныя дывызіёны) пакуль у 1998 годзе не дэбютаваў у Ля Лізе. Гэта падзея адбылася 31 жніўня, калі «падводнікі» ў гасьцёх гулялі супраць мадрыдзкага «Рэалу».

У чэмпіянаце краіны клюб заваяваў срэбраны мэдаль (2008) і бронзавы (2005). Найвышэйшым дасягненьнем у Кубку Гішпаніі для «Вільярэалу» пакуль зьяўляецца тройчае пападаньне ў чвэрцьфінал (1993, 2002 і 2008). Доўгі час асноўным супернікам «Вільярэалу» быў клюб «Кастэльён», бо абодва месьцяцца ў адной правінцыі. Але на сёньняшні момант галоўным супраціўнікам зьяўляецца «Валенсія». Супрацьборствы паміж гэтымі клюбамі атрымалі назоў Валенсійскае лякальнае дэрбі.

Гісторыя

Клюб быў заснаваны 10 сакавіка 1923 году. Першым прэзыдэнтам клюбу стаў Хасэ Кальдуш Альмэля. Першапачаткова колерамі клюбу былі чорны й белы, то бок белыя кашулі й чорныя шорты, а ў 1946 годзе было прынята рашэньне зьміняць іх на жоўты й сіні, якія застаюцца й на сёньняшні дзень. Стадыён «Эль-Мадрыгаль» быў уведзены ў дзеяньне 17 чэрвеня 1923 году, а першы матч каманда згуляла на ім 21 кастрычніка.

Клюб гуляў у рэгіянальных дывізіёнах да сэзону 1955—1956 гадоў, калі забясьпечыў сабе выхад у трэці нацыянальны дывізіён, у якім гуляў да сэзону 1961—1962 гадоў, калі 14 пазыцыя прывяла да паніжэньня ў клясе й вяртаньню ў першы рэгіянальны дывізіён. Аднак там «Вільярэал» затрымаўся ненадоўга й, заняўшы ў сэзоне 1966—1967 гадоў першае месца, забясьпечыў пераход у трэці нацыянальны дывізіён. З трэцяй спробы клюб забясьпечыў павышэньне ў клясе зь першага месца, аднак затрымаўся ў другім нацыянальным дывізіёне толькі на два гады, заняўшы 17 месца ў сэзоне 1971—1972 гадоў. Пасьля чатырох ня вельмі ўдалых сэзонаў у трэцім нацыянальным дывізіёне клюб у апошні раз вярнуўся ў першы рэгіянальны дывізіён, затрымаўшыся там толькі на сэзон 1976—1977 гадоў, паводле выніках якога зь першага месца зноўку трымаў павышэньне ў Тэрсэру. У сэзоне 1986—1987 гадоў «падводнікі» зарабілі павышэньне ў клясе й з 1987 па 1990 гады правялі ў Сэгундзе Б, адкуль панізіліся клясай ніжэй. Сэзон 1990—1991 гадоў стаў апошнім у трэцім нацыянальным дывізіёне, бо паводле ягоных вынікаў, заняўшы 2 месца, клюб перайшоў у Сэгунду Б, адкуль транзытам з 2 месца ў сэзоне 1991—1992 гадоў трапіў у Сэгунду. На працягу пяці сэзонаў клюб займаў месца ніжэй за сярэдзіну турнірнай табліцы лігі.

У сэзоне 1997—1998 гадоў «падводнікі» занялі 4 месца, што дазволіла праз сыстэму плэй-оф зарабіць упершыню за 65 гадоў гісторыі клюбу пуцёўку ў элітны гішпанскі дывізіён. Першы матч у Ля Лізе клюб правёў 31 жніўня 1998 году на стадыёне «Сант’яга Бэрнабэў», дзе «Вільярэал» саступіў мадрыдзкаму «Рэалу» зь лікам 4:1. У дэбютным сэзоне за «Вільярэал» выступалі такія гульцы, як то Давід Альбэльда, Андрэс Палёп, Хэсус Гарсія Санхуан, Жэрарда Гарсія. Нягледзячы на ​​ўдалую першую палову сэзону, у выніку «Вільярэал» заняў 18 радк у табліцы, вярнуўшыся ў Сэгунду. Сэзон 1999—2000 гадоў клюб завяршыў на 3 пазыцыі, вярнуўшы сабе права выступаць у найвышэйшым дывізіёне. За адзінаццаць наступных сэзонаў клюб займаў месцы з 15 па 2 і браў удзел у эўрапейскіх клюбных спаборніцтвах.

Паводле вынікаў сэзону 2011—2012 гадоў клюб пакінуў найвышэйшы дывізіён чэмпіянату Гішпаніі, скончыўшы сэзон на 18 месцы. Аднак на наступны сэзон «Вільярэал» зноўку забясьпечыў сабе права выступу ў Ля Лізе.

Склад

Актуальны на 28 жніўня 2015 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Гішпаніі Бр Сэрхіё Асэнха 1989
2 Сьцяг Гішпаніі Аб Марыё Гаспар 1990
3 Сьцяг Славеніі Аб Боян Ёкіч 1986
4 Сьцяг Гішпаніі ПА Тамас Піна 1987
5 Сьцяг Аргентыны Аб Матэо Мусак’ё 1990
6 Сьцяг Гішпаніі Аб Віктар Руіс 1989
7 Сьцяг Гішпаніі Нап Саму Гарсія 1990
8 Сьцяг Мэксыкі ПА Жонатан дос Сантас 1990
9 Сьцяг Гішпаніі Нап Рабэрта Сальдада 1985
10 Сьцяг Бразыліі Нап Лео Баптыстан 1992
11 Сьцяг Гішпаніі Аб Хаўмэ Коста 1988
13 Сьцяг Францыі Бр Альфонс Арэаля 1993
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
14 Сьцяг Гішпаніі ПА Ману Трыгерас 1991
17 Сьцяг Дэмакратычнай Рэспублікі Конга ПА Сэдрык Бакамбу 1991
19 Сьцяг Гішпаніі ПА Саму Кастыльеха 1995
21 Сьцяг Гішпаніі ПА Бруна Сарыяна (капітан) 1984
22 Сьцяг Сэрбіі Аб Антоніё Рукавіна 1984
24 Сьцяг Кот-д’Івуару Аб Эрык Баі 1994
25 Сьцяг Аргентыны Бр Марыяна Барбоса 1984
26 Сьцяг Гішпаніі ПА Матыяс Наўэль 1996
44 Сьцяг Гішпаніі Аб Паблё Іньігес 1994
Сьцяг Гішпаніі Аб Адрыян Марын 1997
Сьцяг Гішпаніі ПА Дэніс Суарэс 1994
Сьцяг Гішпаніі Нап Ханатан Пэрэйра 1987

Вонкавыя спасылкі

Вільярэал (футбольны клюб)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў