Касьцёл і калегіюм езуітаў (Бабруйск): розьніца паміж вэрсіямі
Knedlik-Pod (гутаркі | унёсак) |
д Kazimier Lachnovič перанёс старонку Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла і калегіюм езуітаў (Бабруйск) у [[Касьцёл і калегіюм езуітаў (Бабруй... |
(Розьніцы няма)
|
Вэрсія ад 23:29, 27 ліпеня 2017
Касьцё́л Сьвяты́х Апосталаў Пятра́ й Па́ўла ў Бабру́йску — помнік архітэктуры XVII—XVIII стагодзьдзяў, былы езуіцкі касьцёл. Разам з кляштарам быў цэнтрам Бабруйскае езуіцкае рэзыдэнцыі.
Гісторыя
Заснаваны ў 1615 на фундацыю бабруйскага старосты Пятра Трызны. У 1625 касьцёл быў перададзены езуітам. Сярод архітэктараў касьцёлу вядомыя Уладзіслаў Дзягілевіч (1699—1700), Казімер Мацелякоўскі (1735—1736), Тамаш Жаброўскі (1746), Габрыэль Лянкевіч (1747—1748) і Францішак Карава (1757—1758). Вядома таксама пра ўдзел у будаўніцтве ў 1732—1747 муляра Якуба Руофа.
Пры будаўніцтве ў ХІХ стагодзьдзі Бабруйскае крэпасьці вежы касьцёлу былі зьнішчаныя, а сам ён быў карэнным чынам перабудаваны пад цэйхгаўз. У 1885 годзе касьцёл дадаткова пацярпеў ад пажару. За савецкім часам у будынку касьцёлу была гаўптвахта.
Архітэктура
Касьцёл быў пабудаваны ў стылі барока. Уяўляў сабой трохнававую базыліку без трансэпту, меў дзьве вежы, на адной зь якіх быў гадзіньнік з боем, а на другой — матэматычны компас. Вежы падзяліліся на тры ярусы, паміж верхнімі чацьверыкамі зьмяшчаўся фігурны франтон з валютамі. Прэзьбітэрыюм меў паўкруглае завяршэньне, па бакох вімы месьціліся дзьве сымэтрычныя закрыстыі.
Унутры навы былі перакрытыя цыліндрычнымі скляпеньнямі з распалубкамі на здвоеных падпружных арках, якім на фасадах адпавядалі здвоеныя пілястры, у чым можна бачыць прыкмету позьняга барока. Пры ўваходзе мясьціўся «хор мураваны на 2 філярах са сходамі з абодвух бакоў». Невялікія хоры разьмяшчаліся таксама над закрыстыямі. Галоўны аўтар, які ўключаў 8 позьнебарочных скульптураў сьвятых (у тым ліку скульптуры сьвятых Ігната, Бергіяша, Ксавэра, Станіслава), 6 бакавых аўтароў, амбону, усё сакральнае начыньне інтэр’еру былі драўлянымі й былі зробленыя майстрамі Язэпам Шылам і Антонам Марціноўскім. На сьценах меўся фрэскавы жывапіс, а сярод абразоў знаходзіліся сармацкія данатарскія партрэты караля Жыгімонта Вазы й Пятра Трызны.