Тэадор Нарбут: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Glovacki (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Glovacki (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Радок 1: Радок 1:
{{Цёзкі|Нарбут}}
{{Цёзкі|Нарбут}}
{{Навуковец
{{Навуковец
|Месца нараджэньня = [[маёнтак]] [[Шаўры]], [[Лідзкі павет]], [[Вялікае Княства Літоўскае]]
|Месца сьмерці = [[Вільня]], [[Расейская імпэрыя]]
|Навуковая сфэра = [[гісторык]], [[археоляг]]
|Навуковая сфэра = [[гісторык]], [[археоляг]]
|Месца працы =
|Месца працы =

Вэрсія ад 14:01, 5 ліпеня 2017

Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Нарбут.
Тэадор Нарбут
па-польску: Teodor Narbutt
Дата нараджэньня 28 кастрычніка (8 лістапада) 1784 або 8 лістапада 1784(1784-11-08)[1][2]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 14 (26) лістапада 1864 (80 гадоў) або 26 лістапада 1864(1864-11-26)[2] (80 гадоў)
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Месца вучобы Віленскі ўнівэрсытэт
Занятак антраполяг, вайсковы інжынэр, археоляг, даследчык дагістарычнай эпохі, гісторык, журналіст, пісьменьнік, земляўласьнік, калекцыянэр
Навуковая сфэра гісторык, археоляг
Бацька Іахім Нарбут[d]
Маці Ізабела з Наневічаў[d]
Дзеці Людвік Нарбут, Тэадора з Нарбутаў[d], Станіслаў Нарбут і Францішак Нарбут
Узнагароды
Ордэн Сьвятога Ўладзімера зь мечамі IV ступені
Ордэн Сьвятога Ўладзімера зь мечамі IV ступені
Ордэн Сьвятой Ганны
Ордэн Сьвятой Ганны
Ордэн Сьвятой Ганны
Ордэн Сьвятой Ганны
Подпіс Выява аўтографу

Тэадо́р (Фёдар Яўхі́мавіч) На́рбут (8 лістапада [ст. ст. 28 кастрычніка] 1784, маёнтак Шаўры, цяпер Воранаўскі раён — 26 лістапада [ст. ст. 14 лістапада] 1864, Вільня, Расейская імпэрыя) — летувіскі і беларускі гісторык, археоляг, вайсковы інжынэр, дасьледнік летувіскае міталёгіі. Пісаў на польскай мове.

Жыцьцяпіс

Паходзіў са шляхецкага роду Нарбутаў гербу «Трубы». Пры хрышчэньні атрымаў падвойнае імя Тэадор Мацей.

Скончыў піярскі коледж у Любешаве, у 1803 Галоўную віленскую школу, вучыўся ў Пецярбурскім кадэцкім корпусе.

Удзельнік расейска-пруска-францускай 1806—1807 рокаў і расейска-швэдзкай 1808—1809 войнаў. Капітан інжынэрных войскаў, аўтар праекту Бабруйскай фартэцыі, удзельнік яе будаўніцтва, за што ўзнагароджаны ордэнам сьвятой Ганны.

3 1812, калі жыў у сваім маёнтку, займаўся дасьледаваньнем гісторыі Вялікага Княства Літоўскага. Цягам усяго жыцьця заставаўся актыўным сябрам Віленскай археалягічнай камісіі, вёў археалягічныя раскопкі. У 1820 адкрыў ямнае пахаваньне ля роднай вёскі Шаўры. Апісаў руіны крэпасьці на Нёмане ля вёскі Лыскава Гарадзенскай губэрні.

Тэадор Нарбут

Расейскія ўлады вінавацілі Нарбута ў распрацоўцы плянаў захопу Бабруйскай фартэцыі і Вільні падчас паўстаньня 1830—1831 рокаў, адліўцы гарматаў і каардынацыі дзеяньняў паўстанцаў, аднак ня здолелі нічога даказаць.

У 1847—1852 збудаваў у Эйшышках парафіяльную царкву[4].

Дзеці Тэадора Нарбута бралі актыўны ўдзел у паўстаньня 1863—1864 рокаў, што разьяднала ўсю ягоную сям’ю. Старэйшы сын Людвік узначальваў паўстанчы аддзел на Лідчыне і загінуў падчас аднаго з баёў; малодшы Баляслаў быў асуджаны на сьмерць, аднак пазьней ягонае пакараньне было замененае на пажыцьцёвае зьняволеньне. Адзіная дачка, па мужы Тэадора Маньчунская, была вымушаная ўцячы з краіны і завочна прысуджаная да катаргі. Сам Тэадор з жонкаю Крысьцінай былі асуджаныя на высылку ў Сыбір, хоць у дачыненьні да яго прысуд ня быў выкананы з прычыны хваробы. Жонка атрымала дазвол на вяртаньне з Пэрмскай губэрні толькі ў 1871 року, аднак Нарбут болей зь ёй ня ўбачыўся, памершы ў Вільні ў 1864. Пахаваны ля парафіяльнага касьцёлу ў Начы (цяпер у Воранаўскім раёне).

Дзейнасьць

«Pomniejsze pisma historyczne, szczególnie do historii Litwy odnoszące się» (1856)

Аўтар 9-томнай «Гісторыі літоўскага народу», выдадзенай у 18351841. Падзеі ў ёй давёў да 1569. У «Гісторыі…» шмат месца адведзена беларускаму народу, яго мове і пісьменнасьці. Шмат цікавых зьвестак пра Менск, народныя абрады беларусаў Лідчыны.

Для сваёй працы выкарыстаў беларускія летапісы і «Хроніку польскую літоўскую, жамойцкую і ўсяе Русі» Мацея Стрыйкоўскага, але ставіўся да іх некрытычна. У яго дасьледаваньнях сустракаюцца фантастычныя гіпотэзы і крыніцы, якія, паводле меркаваньня сучасных дасьледнікаў, не існавалі і былі выдуманыя самім Нарбутам[5] (напрыклад, «Раўданская хроніка»[6], «Дзёньнік фон Кібурга»).

Апублікаваў шэраг гістарычных крыніцаў, у тым ліку ў 1846 «Хроніку Быхаўца».

Зьбіраў этнаграфічныя і фальклёрныя матэрыялы, вёў археалягічныя раскопкі[7].

Бібліяграфія

Узнагароды

Крыніцы

  1. ^ Teodor Mateusz Narbutt // https://www.degruyter.com/view/AKL/_40145647
  2. ^ а б в http://tnk.krakow.pl/czlonkowie/narbutt-teodor/
  3. ^ Нарбут Теодор // Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1969.
  4. ^ Ejszyszki (пол.) Polskie Centrum Informacyjne na Litwie. Stowarzyszenie Inicjatyw Społecznych. Праверана 23 студзеня 2013 г.
  5. ^ Ліцкевіч А. Устава Альгерда аб крэвах — фальсыфікат (1359) Гісторыя Беларусі IX-XVIII стагоддзяў. Першакрыніцы Праверана 23 студзеня 2013 г.
  6. ^ Улащик Н. Н. предисловие // Хроника Быховца. — М.: Наука, 1966.
  7. ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. Кн. 1. — Мн., 2001. С. 502

Літаратура

  • Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. Т. 2. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9.
  • Каханоўскі Г.А. Археалогія і гістарычнае краязнаўства Беларусі ў XVI—XIX стст.. — Мн.: Навука і тэхніка, 1984. — 118 с.
  • Ненадавец А.М. Тэадор Нарбут. — Мн.: 1996.
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.

Вонкавыя спасылкі

Тэадор Нарбутсховішча мультымэдыйных матэрыялаў