Аляксандар Руцкі (акадэмік): розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Glovacki (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Glovacki (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Радок 26: Радок 26:


{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Руцкі}}
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Руцкі}}
[[Катэгорыя:Нарадзіліся 27 студзеня]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1932 годзе]]
[[Катэгорыя:Беларускія дактары]]
[[Катэгорыя:Беларускія дактары]]
[[Катэгорыя:Дактары мэдычных навук]]
[[Катэгорыя:Дактары мэдычных навук]]

Вэрсія ад 14:01, 5 ліпеня 2017

Аляксандар Руцкі
Дата нараджэньня 27 студзеня 1932(1932-01-27)
Месца нараджэньня в. Бартнікі, Баранавіцкі павет
Дата сьмерці 17 сакавіка 2015(2015-03-17) (83 гады)
Месца сьмерці
Прычына сьмерці Рак страўніка
Месца пахаваньня
Месца вучобы Менскі мэдычны інстытут
Занятак лекар
Навуковая сфэра мэдыцына
Месца працы БелМАПА
Вядомы як распрацоўшчык новых мэтадаў лекаваньня траўм
Навуковая ступень доктар мэдычных навук[d]
Узнагароды
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцягу
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцягу
Ордэн Сяброўства народаў

Аляксандар Уладзімеравіч Ру́цкі (27 студзеня 1932 у в. Бартнікі — 17 сакавіка 2015) — беларускі доктар, вучоны ў галіне траўматалёгіі і артапэдыі. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Заслужаны дзяяч навукі БССР (1982).

Біяграфія

Нарадзіўся 27 студзеня 1932 году ў вёсцы Бартнікі Баранавіцкга павету міжваеннай Польшчы (зараз на тэрыторыі Вольнаўскага сельсавету Баранавіцкага раёну Берасьцейскай вобласьці). У 1955 годзе скончыў Менскі мэдычны інстытут. Пасьля інстытуту працаваў урачом участковай больніцы. У 1961 годзе пачаў працаваць у Бел. НДІ ўдасканаленьня ўрачоў (цяперашняя БелМАПА). У 1964 годзе абараніў дысэртацыю на ступень кандыдата мэдычных навук. У 1975 годзе абараніў доктарскую дысэртацыю. У 1977 годзе прысвоена вучонае званьне прафэсара. Ад 1966 да 1998 году працаваў рэктарам Беларускага інстытуту ўдасканаленьня ўрачоў. У 1991 годзе абраны сябрам-карэспандэнтам Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Ляўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь 1992 г. за цыкль прац «Распрацоўка і ўкараненьне ў практыку сасудзістай хірургіі новых мэтадаў дыягностыкі і лячэньня». Ад 1996 да 2000 г. быў прэзыдэнтам Беларускай Асацыяцыі артапедаў-траўматолягаў. Ад 1998 году працаваў на пасадзе прафэсара катэдры БелМАПА. У 1999 стаў акадэмікам Беларускай мэдычнай акадэміі. Памёр 17 сакавіка 2015 году[1].

Навуковыя працы

Дасьледаваў праблемы артапэдыі і траўматалёгіі, спосабы зьніжэньня траўматызму, скарачэньне тэрмінаў лячэньня, памяншэньня інваліднасьці і сьмяротнасьці, вывучаў тканкавы крывацёк і абменныя працэсы. Выканаў фундамэнтальныя дасьледаваньні, прапанаваў шэраг мэтадаў дыягностыкі і лячэньня траўматалягічных пашкоджаньняў і захворваньняў апорна-рухальнага апарату[2].

Крыніцы

  1. ^ Памёр акадэмік-хірург Аляксандр Руцкі. Наша Ніва
  2. ^ Руцкі Аляксандар Уладзіміравіч // БЭ. — Мн.: 2001 Т. 13. С. 477.

Вонкавыя спасылкі