Ірына Лаўроўская: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Glovacki (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Glovacki (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Радок 52: Радок 52:
[[Катэгорыя:Беларускія архітэктары]]
[[Катэгорыя:Беларускія архітэктары]]
[[Катэгорыя:Сябры Партыі Беларускага народнага фронту]]
[[Катэгорыя:Сябры Партыі Беларускага народнага фронту]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся 8 лютага]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1951 годзе]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў Берасьці]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў Берасьці]]

Вэрсія ад 13:57, 5 ліпеня 2017

Ірына Лаўроўская
Дата нараджэньня 8 лютага 1951(1951-02-08) (73 гады)
Месца нараджэньня Берасьце, СССР
Месца вучобы Берасьцейскі інжынэрна-будаўнічы інстытут
Занятак архітэктарка, гісторык, выкладчыца, грамадзкая дзяячка
Навуковая сфэра архітэктура, урбаністыка, мастацтвазнаўства
Месца працы
Вядомая як дасьледчыца архітэктуры старажытнага Берасьця
Навуковая ступень кандыдат мастацтвазнаўства[d] (2006)
Навуковы кіраўнік Ежы Кавальчык

Ірына (Ірэна) Лаўроўская (8 лютага 1951, Берасьце) — архітэктар, выкладчык, доктар мастацтвазнаўства ў галіне ўрбаністыкі і архітэктуры, грамадзкая дзяячка.

Сям’я і адукацыя

Нарадзілася 8 лютага 1951 году ў Берасьці, у сям’і афіцэра-франтавіка з Ленінграду. Скончыла сярэднюю школу № 20 г. Берасьця, пасьля чаго паступіла на архітэктурны факультэт Берасьцейскага інжынэрна-будаўнічага інстытуту (сёньня — Берасьцейскі дзяржаўны тэхнічны ўнівэрсытэт). Па яго заканчэньні была разьмеркаваная ў Віцебск, але ўрэшце зноў вярнулася ў родны горад. Жыве ў Берасьці.

Праца і грамадзкая дзейнасьць

Да 1985 году працавала ў праектнай арганізацыі «Берасьцеграмадзянпраект». Ёй сумна было займацца тыпавымі праектамі і таму яна перайшла на працу ў школу. У 19891999 гг. — старэйшы выкладчык катэдры мастацка-графічных дысцыплінаў Берасьцейскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. У сяр. 1990-х выкладала па-беларуску курс «Гісторыя архітэктуры і сусьветнага мастацтва» у беларускім ліцэі пры Берасьцейскай філіі Беларускага гуманітарнага адукацыйна-культурнага цэнтру.

З канца 1980-х займаецца папулярызацыяй гісторыі старажытнага Берасьця і яго шматлікай архітэктурнай спадчыны. З 1989 г. — адзін з ініцыятараў і актывістаў грамадзкай кампаніі па ўратаваньні аднаго з сымбаляў сярэднявечнага Берасьця — кляштару бэрнардынак на тэрыторыі Валынскага прадмесьця ў крэпасьці. [1] Уласна Ірына Лаўроўская ў канцы 1980-х як архітэктар ідэнтыфікавала руіны пабудоваў, якія пакінула пасьля расфармаваньня вайсковая частка, як рэшткі бэрнардынскага кляштару.

Адзін з заснавальнікаў і прэзыдэнт грамадзкага аб’яднаньня «Стары горад» ад моманту яго юрыдычнай рэгістрацыі ў органах улады ў студзені 1992 г. і да ліквідацыі арганізацыі ў красавіку 2007 паводле судовага рашэньня ў адказ на позву Ўпраўленьня юстыцыі Берасьцейскага аблвыканкаму.

Як кіраўнік «Старога гораду» выступіла адным з ініцыятараў і арганізатараў Фэсту берасьцейцаў сьвету ў ліпені 1994 г., у якім прынялі ўдзел звыш 300 ураджэнцаў і былых жыхароў Берасьця і краю — беларусаў, палякаў, украінцаў, габрэяў, якія былі вымушаны пакінуць родны горад у розныя часы.

Зьўлялася сябрам БНФ, у 2000-ыя — сябра Сойму БНФ.

Навуковыя інтарэсы

Як дасьледніца гісторыі і архітэктуры Берасьця, праходзіла шэраг стажыровак у Беларусі і па-за яе межамі, працавала ў архівах Варшавы, Любліна, Масквы, Санкт-Пецярбурга, Вільні, Львова і інш., публікавала артыкулы ў навуковай літаратуры і ў СМІ. Доктар габілітаваны. Абаранілася ў Варшаве, у верасьні 2006 г. у Інстытуце мастацтвазнаўства Польскай Акадэміі навук. Тэма навуковай працы (кіраўнік — праф. д-р Ежы Кавальчык): «Берасьце Літоўскі ў пэрыяд Першай Рэчы Паспалітай (1569-1795). Перамены ў пляніроўцы і архітэктура» («Brześć Litewski w okresie pierwszej Rzeczypospolitej (1569—1795). Przemiane przstrenne i architektura»).[2]

Дасьледуючы гісторыю Берасьця, зьяўляецца адмыслоўцам у галіне ўрбаністыкі, сакральнай архітэктуры і архітэктуры барока, аўтар манаграфіі, навуковых і папулярных артыкулаў па гісторыі архітэктуры. Зьяўлялася рэдактарам гістарычнай рубрыкі «Exlusivus encyclopedia» у газэце «Брестский курьер», якую рыхтавала ГА «Стары горад».

Актыўна выступае па пытаньнях горадабудаўніцтва ў Берасьці, захаваньня комплексу пабудоваў у гістарычным цэнтры гораду, захаваньня калоніі імя Фэлікса Варбурга, ладзіць навуковыя сэмінары і грамадзкія кансультацыі. Старшыня Фонду «European Urban Institute» (зарэгістраваны ў Польшчы).[3] Сябра грамадзкай назіральнай камісіі пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі