Дзьмітры Даўгяла: розьніца паміж вэрсіямі
Няма апісаньня зьменаў |
Няма апісаньня зьменаў |
||
Радок 28: | Радок 28: | ||
* {{Літаратура/Памяць/Менск|1}} |
* {{Літаратура/Памяць/Менск|1}} |
||
⚫ | |||
{{Commonscat|Dzmitryj Daŭhiala}} |
{{Commonscat|Dzmitryj Daŭhiala}} |
||
⚫ | |||
[[Катэгорыя:Нарадзіліся 1 лістапада]] |
|||
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1868 годзе]] |
|||
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў Шумілінскім раёне]] |
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў Шумілінскім раёне]] |
||
[[Катэгорыя:Беларускія гісторыкі]] |
[[Катэгорыя:Беларускія гісторыкі]] |
||
[[Катэгорыя:Беларускія археографы]] |
[[Катэгорыя:Беларускія археографы]] |
||
[[Катэгорыя:Памерлі ў 1942 годзе]] |
|||
[[Катэгорыя:Рэпрэсаваныя ў БССР]] |
[[Катэгорыя:Рэпрэсаваныя ў БССР]] |
Вэрсія ад 13:42, 5 ліпеня 2017
Дзьмітры Даўгяла | |
Дзьмітры Іванавіч Даўгяла | |
Дата нараджэньня | 20 кастрычніка (1 лістапада) 1868 |
---|---|
Месца нараджэньня | вёска Казьяны, Гарадоцкі павет, Віцебская губэрня |
Дата сьмерці | красавік 1942 (73 гады) |
Месца сьмерці | сяло Пахта-Арал, Чымкенцкая вобласьць, Казахстан |
Месца вучобы | Пецярбурская духоўная акадэмія (1894) |
Занятак | архівіст, гісторык |
Навуковая сфэра | Гісторыя |
Месца працы | Бібліятэка Беларускай акадэміі навук (1929-1937) |
Навуковая ступень | кандыдат багаслоўя[d] |
Дзьмітры Іванавіч Даўгяла (1 лістапада [ст. ст. 20 кастрычніка] 1868 , вёска Казьяны Гарадоцкага павету Віцебскай губэрні, цяпер Шумілінскі раён Віцебскай вобласьці — красавік 1942, Казахстан; Крыптанімы: Д. Д., Дм. Д.) — беларускі археограф і гісторык.
Жыцьцяпіс
У 1894 скончыў Пецярбурскую духоўную акадэмію. Працаваў у Віцебскім і Віленскім цэнтральных архівах старажытных актаў. У 1906 рэдагаваў газэту «Белая Русь». Чалец, а з 1913 старшыня Віленскай археаграфічнай камісіі, рэдактар «Записок Северо-Западного отдела Русского географического общества». У 1915 пераехаў у Магілёў, дзе працаваў у архіве. Удзельнічаў ва Ўсебеларускім кангрэсе 1917. З 1921 загадчык Магілёўскага губэрнскага архіву. 3 1925 супрацоўнічаў у Інбелкульце. У 1929 узначальваў бібліятэку Акадэміі навук Беларусі, а з 1937 навуковы супрацоўнік акадэмічнага Інстытуту гісторыі АН Беларусі.
10 сьнежня 1937 арыштаваны і згодна з пастановай пазасудовых органаў 11 верасьня 1939 высланы ў Казахстан тэрмінам на 5 рокаў. Паводле неўдакладненых зьвестак памёр там у красавіку 1942. Рэабілітаваны пасьмяротна 9 чэрвеня 1964.
Творчасьць
Аўтар працаў па гісторыі беларускіх местаў. Складальнік і рэдактар «Гістарычна-юрыдычных матэрыялаў...» (т. 27 — 32, 1899—1906), браў удзел у выданьні Актаў Віленскай археаграфічнай камісіі (т. 32-37, 1907—1912), рэдактар і складальнік «Беларускага архіву» (т. 1 — 3, 1927—1930) падрыхтаваў «Матэрыялы да гісторыі мануфактуры Беларусі ў часы распаду фэадалізму» (т. 1 — 2, 1934—1935), адзін са складальнікаў «Гісторыі Беларусі ў дакумэнтах і матэрыялах» (т.1, 1936). Першы дасьледаваў гісторыю і гістарычную тапаграфію полацкіх, Барысаўскага, Сьвіслацкага і Аршанскага замкаў. Аўтар працаў па гісторыі местаў і мястэчак Беларусі. Сярод якіх магчыма адзначыць:
- Радошковичи, заштатный город Виленской губернии. Вильна, 1907;
- З гісторыі беларускага пісьменства XVII ст. Мн., 1927;
- Літоўская Мэтрыка і яе каштоўнасьць для вывучэньня мінуўшчыны Беларусі. Рыга, 1933;
- Дакументы да гісторыі музэю Г.Х. Татура ў Менску. //Запіскі адзелу гуманітарных навук.Працы клясы гісторыі. - Менск, 1929. - Кн.8. - с.549-560.
Літаратура
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.
Дзьмітры Даўгяла — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў