Якуб Наркевіч-Ёдка: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Glovacki (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Glovacki (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Радок 56: Радок 56:


{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Наркевіч-Ёдка, Якуб}}
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Наркевіч-Ёдка, Якуб}}

[[Катэгорыя:Нарадзіліся 8 студзеня]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1848 годзе]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў Пухавіцкім раёне]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў Пухавіцкім раёне]]
[[Катэгорыя:Беларускія фізыкі]]
[[Катэгорыя:Беларускія фізыкі]]
[[Катэгорыя:Беларускія мэдыкі]]
[[Катэгорыя:Беларускія мэдыкі]]
[[Катэгорыя:Беларускія біёлягі]]
[[Катэгорыя:Беларускія біёлягі]]
[[Катэгорыя:Памерлі 19 сьнежня]]
[[Катэгорыя:Памерлі ў 1905 годзе]]

Вэрсія ад 13:42, 5 ліпеня 2017

Якуб Наркевіч-Ёдка
Партрэт Якуб Наркевіча-Ёдкі ў чэскім часопісе Světozor [1]
Дата нараджэньня 8 студзеня 1848(1848-01-08)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 6 (19) лютага 1905 (57 гадоў)
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Месца вучобы Мэдычны інстытут у Флярэнцыі,
Венскі ўнівэрсытэт,
Сарбона
Занятак лекар, фатограф
Навуковая сфэра фізыка, мэдыцына, біялёгія, мэтэаралёгія
Месца працы Наднёман
Навуковая ступень доктар мэдыцыны[d] (1893)
Бацька Отан Наркевіч-Ёдка[d]
Маці Анэля Эстка[d]
Узнагароды Срэбны мэдаль Расейскага геаграфічнага таварыства, дыплём Італьянскага мэдычна-псыхалягічнага таварыства, дыплём і залаты мэдаль француска-расейскай выставы «За сталыя ўдасканаленьні ў электартэхніцы»
Якуб Наркевіч-Ёдка
Jakub Jodko Narkiewicz

герб «Ліс»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 8 студзеня 1848(1848-01-08)
Памёр 6 (19) лютага 1905 (57 гадоў)
Пахаваны
Род Наркевічы-Ёдкі
Бацькі Атон Наркевіч-Ёдка
Анэля (Ганна) Эстка
Дзеці Атон Тамаш Леон, Адам Якуб Антон, Кон­рад Ірадыён, Марыя, Алена
Рэлігія рыма-каталік
Дзейнасьць лекар, фатограф

Якуб-Сармант-Жыгімонт Наркевіч-Ёдка (8 студзеня 1848, мястэчка Турын, цяпер вёска Пухавіцкага раёну — 19 лютага 1905, Вена) — беларускі фізык, мэдык, біёлаг. Доктар мэдыцыны (1893), прафэсар (1900), чалец-карэспадэнт Расейскага геаграфічнага таварыства (1889).

Біяграфія

Вучыўся ў Менскай гімназіі (18611865), працягваў навучаньне ў Мэдычным інстытуце ў Флярэнцыі, Венскім ўнівэрсытэце ў Сарбоне.

У 1872 у маёнтку Атонава (сёньня вёска Сінячова ў Капыльскім раёне) збудаваў мэтэаралягічную станцыю (у 1888 перанес яе ў маёнтак Наднёман, цяпер вёска Узьдзенскага раёну). З 1890 супрацоўнік Інстытуту экспэрымэнтальнай мэдыцыны ў Пецярбургу.

Вынайшаў спосаб бяздротавай перадачы і прыёму электрамагнітных хваляў на адлегласьці (першы ў сьвеце правобраз радыёпрыёмніка, 1891), але не запатэнтаваў вынаходніцтва[2]. Існуе дакумэнт, які пацьвярджае прыярытет Я. Наркевіча-Ёдкі ў гэтым вынаходніцтве — пратакол паседжаньня Францускага фізычнага таварыства ў Парыжы за снежань 1898 году. У ім азначаецца, што:

« О. Лоджу належыць першая ідэя тзлеграфіі бяз дротаў, калі мы не пажадаем дайсьці да Наркевіча-Ёдкі, …які двума-трыма гадамі раней выканаў у Вене вельмі цікавыя перадачы са шпуляй Румкарфа (праўда можа быць, без выразнага ўсьведамлення ролі электрамагнітных хваляў у гэтых досьледах).[3] »

Апроч таго, зрабіў значныя адкрыцьці ў галіне мэтэаралёгіі (вымярэньне хуткасьці руху аблокаў, вільготнасьці глебы і інш.), за што ўзнагароджаны срэбным мэдалём Расейскага геаграфічнага таварыства. Адкрыў у сваім маёнтку санаторы, распрацаваў мэтады лекаваньня нэрвовых захворваньняў электрычным токам, мэтад электраграфіі для дыягностыкі захворваньняў, выкарыстоўваў лекаваньне кумысам, лекаваньне сьвятлом, гімнастыку, мясцовыя мінэральныя воды.

Крыніцы

  1. ^ Naše vyobrazení Ročník 26/1892, číslo 34, strana 405. (чэс.)
  2. ^ 160 гадоў з дня нараджэння Якуба Наркевіча-Ёдкі на Гідрамэтцэнтар Беларусі
  3. ^ А. Д. Дасько. Я. А. Наркевіч-Ёдка // Асновы радыётэхнікі. Фізічны факультэт, катэдра інфарматыкі і асноваў электронікі БДПУ імя Максіма Танка

Літаратура