Генадзь Цыхун: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Glovacki (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Glovacki (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Радок 1: Радок 1:
{{Навуковец
{{Навуковец
|Імя = Генадзь Цыхун
|Арыгінал імя = Генадзь Апанасавіч Цыхун
|Фота =
|Шырыня =
|Подпіс =
|Месца нараджэньня = [[Вёска]] [[Кунцаўшчына (Гарадзенскі раён)|Кунцаўшчына]], [[Гарадзенскі раён]]
|Месца нараджэньня = [[Вёска]] [[Кунцаўшчына (Гарадзенскі раён)|Кунцаўшчына]], [[Гарадзенскі раён]]
|Навуковая сфэра = [[Мовазнаўства]]
|Навуковая сфэра = [[Мовазнаўства]]
Радок 52: Радок 47:


{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Цыхун, Генадзь}}
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Цыхун, Генадзь}}
[[Катэгорыя:Нарадзіліся 30 кастрычніка]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1936 годзе]]
[[Катэгорыя:Беларускія мовазнаўцы]]
[[Катэгорыя:Беларускія мовазнаўцы]]
[[Катэгорыя:Дактары філялягічных навук]]
[[Катэгорыя:Дактары філялягічных навук]]

Вэрсія ад 13:41, 5 ліпеня 2017

Генадзь Цыхун
Дата нараджэньня 30 кастрычніка 1936(1936-10-30) (87 гадоў) або 1936[1]
Месца нараджэньня Вёска Кунцаўшчына, Гарадзенскі раён
Месца вучобы Ленінградзкі ўнівэрсытэт
Занятак мовазнаўца, славіст, прафэсар унівэрсытэту
Навуковая сфэра Мовазнаўства
Месца працы Нацыянальная акадэмія навук Беларусі
Навуковая ступень доктар філялягічных навук[d]

Генадзь Апанасавіч Цыхун (нар. 30 кастрычніка 1936, вёска Кунцаўшчына Гарадзенскага раёну Гарадзенскай вобласьці) — беларускі мовазнавец, галоўны навуковы супрацоўнік аддзелу славянскага і тэарэтычнага мовазнаўства Інстытуту мовазнаўства Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Доктар філялягічных навук (1982), прафэсар. Акадэмік Міжнароднай акадэміі Эўразіі, доктар honoris causa Сафійскага ўнівэрсытэту, чалец Міжнароднага камітэту славістаў.

Сын Апанаса Цыхуна.

Біяграфія

Скончыў аддзяленьне славянскай філялёгіі Ленінградзкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту па спэцыяльнасьці «Філёляг. Выкладнік баўгарскай мовы і літаратуры». У 1964 годзе абараніў кандыдацкую дысэртацыю на тэму «Сынтаксыс займеньнікавых клітык у баўгарскай і македонскай літаратурных мовах» (пад кіраўніцтвам д.ф.н. праф. Маслава Ю. С.). У 1982 абараніў доктарскую дысэртацыю «Тыпалягічная праблема балкана-славянскага моўнага арэалу».

У 19911993 быў старшынём Камісіі па ўдасканаленьні правапісу Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны, у якую ўваходзілі Вінцук Вячорка й Зьміцер Санько. У 19931994 працаваў у складзе Дзяржаўнай камісіі па ўдакладненьні правапісу беларускай мовы (старшыня народны паэт Ніл Гілевіч).[2]

Асноўныя працы

Навуковыя інтарэсы: этымалёгія, балканістыка, арэальная лінгвістыка, гісторыя славістыкі. Славістычныя інтарэсы спалучае з дасьледаваньнямі ў галіне беларускай мовы. Ён сааўтар «Этымалагічнага слоўніка беларускай мовы».

Мае больш за 300 публікацыяў[3] па тыпалёгіі славянскіх моваў і іх сувязях, моўных зьвязах, гаворках Палесься і праблеме праславянскай мовы, па беларускай этымалёгіі і дыялектнай мове, гісторыі і бібліяграфіі беларускай мовазнаўчай славістыкі.

  • Типологические проблемы балканославянского языкового ареала. — Минск: Наука и техника, 1981. — 230 с.
  • Тураўскі слоўнік. Т. 1—5. Мн.: Навука і тэхніка, 1982—1987. Суаўтары: А. А. Крывіцкі, І. Я. Яшкін.
  • Арэальная тыпалогія славянскіх моў: Прынцыпы і напрамкі даследавання [Х Міжнародны з’езд славістаў. Даклады]. Мн.: Навука і тэхніка, 1988. — 40 с.
  • Славянскія мовы ў святле экалінгвістыкі [XII Міжнародны з’езд славістаў. Даклады]. Мн.: Беларускі камітэт славістаў, 1998. — 24 с.
  • Міжславянскае моўнае ўзаемадзеянне (сацыякультурны аспект) [ХІІІ Міжнародны з’езд славістаў. Даклады]. Мн.: Беларускі камітэт славістаў, 2003. — 24 с.
  • Паўднёваславянскі кампанент у мове Францыска Скарыны // Беларуская лінгвістыка. 1990. Вып. 38. С. 10—14.
  • Deformation im System der weißrussischen Standardsprache unter den Bedingungen des Totalitarismus // Die Sprache der Diktaturen und Diktatoren. Heidelberg: Universitätsverlag C. Winter, 1995. S. 229—239.
  • Беларусь у міжславянскіх сувязях (гістарычна-моўная праблематыка) // Pavol Jozef Šafárik a slavistika. Prešov, Martin, 1996. S. 279—284.
  • Крэалізаваны прадукт: Трасянка як прадмет лінгвістычнага даследавання // Arche-Скарына. 2000. № 6. С. 51—58.
  • Белоруско-български паралели от етимологична гледна точка (Някои допълнения и уточнения към «Български етимологичен речник») // Български език. 1999/2000. Год. XLVIII. Кн. 1. С. 41-44.
  • З нёманскай гідраніміі // Nazwy własne na pograniczach kulturowych. [Studia Slawistyczne, 2]. Białystok: LIBRA, 2000. S. 261—265.
  • Weißrussisch // Wieser Enzyklopädie des europäischen Ostens. Bd. 10: Sprachenlexikon. Klagenfurt-Wien-Ljubljana-Sarajevo, 2002. S. 838—854.
  • The Linguistic Situation and Mixed Language Forms in Belarus // History, Language and Society in the Borderlands of Europe: Ukraine and Belarus in Focus. Ed. B. Törnquist-Plewa. Malmö: Sekel Bokförlag, 2006. P. 61—75.

Крыніцы

  1. ^ Cychun, Henadz‘ Apanasavìč // Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
  2. ^ Зьміцер Саўка. Вярблюд на трасянцы // Arche № 1—2 (53) — 2007
  3. ^ Генадзь Апанасавіч Цыхун // Катэдра тэарэтычнага і славянскага мовазнаўства БДУ

Вонкавыя спасылкі