Аляксей Сапуноў: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Glovacki (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Glovacki (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Радок 1: Радок 1:
{{Навуковец
{{Навуковец
|Імя = Аляксей Сапуноў
|Арыгінал імя =
|Фота = Alexey Sapunov.jpg
|Фота = Alexey Sapunov.jpg
|Шырыня =
|Шырыня =
Радок 30: Радок 28:


{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Сапуноў, Аляксей}}
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Сапуноў, Аляксей}}
[[Катэгорыя:Нарадзіліся 27 сакавіка]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1851 годзе]]
[[Катэгорыя:Беларускія гісторыкі]]
[[Катэгорыя:Беларускія гісторыкі]]
[[Катэгорыя:Беларускія краязнаўцы]]
[[Катэгорыя:Беларускія краязнаўцы]]
[[Катэгорыя:Узнагароджаныя ордэнам Сьвятога Станіслава (Расейская імпэрыя)]]
[[Катэгорыя:Узнагароджаныя ордэнам Сьвятога Станіслава (Расейская імпэрыя)]]
[[Катэгорыя:Памерлі 2 кастрычніка]]
[[Катэгорыя:Памерлі ў 1924 годзе]]

Вэрсія ад 13:40, 5 ліпеня 2017

Аляксей Сапуноў
Аляксей Сапуноў (1910 год)
Дата нараджэньня 15 (27) сакавіка 1851
Месца нараджэньня мястэчка Ўсьвяты, цяпер Пскоўская вобласьць, Расейская імпэрыя
Дата сьмерці 2 кастрычніка 1924(1924-10-02) (73 гады)
Месца сьмерці Віцебск, БССР, СССР
Месца пахаваньня
Месца вучобы Санкт-Пецярбурскі дзяржаўны ўнівэрсытэт
Занятак краязнавец, палітык
Навуковая сфэра гісторыя, краязнаўства, археалёгія
Месца працы
Узнагароды
Ордэн сьвятога Станіслава
Ордэн сьвятога Станіслава

Аляксе́й Парфе́навіч Сапуно́ў (27 сакавіка (15 сакавіка паводле ст.ст.) 1851, мястэчка Ўсьвяты, цяпер Пскоўская вобласьць — 2 кастрычніка 1924) — беларускі гісторык, археограф, краязнавец, дасьледнік помнікаў старажытнай культуры. Стацкі саветнік. Прафэсар (1913).

Скончыў Віцебскую гімназію, у 1878 гістарычна-філялягічны факультэт Пецярбурскага ўнівэрсытэту. Працаваў выкладнікам у Віцебскай гімназіі, Маскоўскім унівэрсытэце, сакратаром Віцебскага губэрнскага статыстычнага камітэту. У 1893 удзельнічаў у стварэньні Віцебскага царкоўна-археалягічнага музэю, у 1909 Віцебскай навуковай архіўнай камісіі. Адзін з ініцыятараў адкрыцьця Віцебскага аддзяленьня Маскоўскага археалягічнага інстытуту, у якім у 19111922 выкладаў. Дэпутат III Дзяржаўнай Думы ад Віцебскай губэрні. Уваходзіў у фракцыю «Саюз 17 кастрычніка». У 19231924 чытаў курс беларусазнаўства ў Віцебскім вышэйшым пэдагагічным інстытуце.

Дасьледаваў гісторыю, літаратуру, археалёгію, археаграфію, архітэктуру, фальклёр Беларусі. Выявіў і зрабіў палеаграфічныя апісаньні рукапісных помнікаў. Асноўная ягоная праца — зборнік дакумэнтаў XIXIX стст. «Віцебская даўніна», выдадзены ў 18831888. У ім зьмешчаныя ўрыўкі зь летапісаў, граматы віцебскіх і полацкіх князёў і іншыя.

Літаратура

  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.
  • Шишанов В. А. Новые сведения о даче А. П. Сапунова «Алексеевка» // Архіўная спадчына Віцебшчыны як крыніца вывучэння гісторыі краю: Матэрыялы архіўных чытанняў, прысвечаных 150-годдзю з дня нараджэння А. П. Сапунова. 6—7 чэрвеня 2002 г., Віцебск / Склад В. У. Скалабан і інш. Мн: БелНДІДАС, 2002. С. 109—110. [1]
  • Шишанов, В. А. К истории экземпляра Статута ВКЛ 1588 г. из библиотеки А. П. Сапунова / В. А. Шишанов // Віцебскія старажытнасці: матэрыялы навук. канф., прысвеч. 50-годдзю знаходкі берасцаной граматы ў Віцебску і 150-годдзю з дня нараджэння А. Р. Брадоўскага, 22 - 23 кастрыч. 2009 г., Віцебск / рэдкал. Г. У. Савіцкі [і інш.]. - Мінск: Медысонт, 2010. - С. 263 - 267.[2]