Пасёлак гарадзкога тыпу: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Ужываньне: дапаўненьне
д стыль
Радок 4: Радок 4:


== Этымалёгія ==
== Этымалёгія ==
Паводле Этымалягічнага слоўніка беларускай мовы [[НАН Беларусі]] слова «пасёлак» зьяўляецца нядаўнім запазычаньнем з [[расейская мова|расейскага]] «посёлок»<ref>Пасёлак // {{Літаратура/ЭСБМ|8к}} С. 181.</ref>.
Паводле Этымалягічнага слоўніка беларускай мовы [[НАН Беларусі]] слова «пасёлак» зьяўляецца нядаўнім запазычаньнем з [[расейская мова|расейскага]] «посёлок»<ref>{{Літаратура/ЭСБМ|8к}} С. 181.</ref>.


== Гісторыя ==
== Гісторыя ==

Вэрсія ад 22:47, 25 чэрвеня 2017

Пасёлак гарадзкога тыпу або гарадзкі пасёлак — тып пераходнага паміж горадам і вёскаю паселішча згодна з савецкай і сучаснай афіцыйнай беларускамоўнай клясыфікацыяй.

Традыцыйная гістарычная назва паселішча падобнага кшталту — мястэчка[1] (лат. miests, лет. miestelis, польск. miasteczko, укр. містечко).

Этымалёгія

Паводле Этымалягічнага слоўніка беларускай мовы НАН Беларусі слова «пасёлак» зьяўляецца нядаўнім запазычаньнем з расейскага «посёлок»[2].

Гісторыя

«Пасёлкі гарадзкога тыпу» ўтвараліся згодна з указам Вярхоўнага Савету БССР ад 27 верасьня 1938 году. Тады да іх залічылі 101 паселішча, ранейшых мястэчак. Статус астатніх мястэчак панізілі да вёсак.

Беларускі лінгвіст Павал Сьцяцко сьведчыць, што нягледзячы на шырокі распаўсюд у народнай мове слова «мястэчка», за савецкім часам яго адмыслова выкрасьлялі з працаў датычна геаграфіі Беларусі, тым часам гэтае слова дазвалялася ўжываць пры апісаньні Кітаю і іншых замежных краінаў[3]. На прыкладзе вытрымак зь беларускіх і расейскіх тлумачальных слоўнікаў дасьледнік робіць выснову пра тое, што слова «мястэчка» зьяўляецца лякальнай адметнасьцю, якую савецкая ўлада імкнулася ліквідаваць з мэтай асыміляцыі беларусаў[1].

Ужываньне

Павал Сьцяцко паказвае на штучнасьць канструкцыі «пасёлак гарадзкога тыпу» і, адпаведна, шкоднасьць яе ўжываньня ў беларускай мове, у тым ліку празь немагчымасьць утварэньня назвы жыхара такога паселішча (традыцыйнае местачковец супраць «гартыппасялкоўца»)[3].

Лігвіст Юрась Бабіч лічыць, што ў беларускай мове варта пазбаўляцца ад спалучэньня «пасёлак гарадзкога тыпу» як не зусім дарэчнага, казённага і фармальнага запазычаньня з расейскай мовы. Тым часам, паводле Ю. Бабіча, слова «мястэчка» дакладна адлюстроўвае сутнасьць паняцьця, выразна характарызуе названы тып населеных пунктаў. Мовазнаўца паказвае на тое, што ў апошнія гады адбываецца пашырэньне ўжытку слова «мястэчка» як ў вусным маўленьні, так і ў пісьмовай практыцы[4].

Крыніцы

  1. ^ а б Сцяцко П. Культура мовы. — Менск: Тэхналогія, 2002. С. 131.
  2. ^ Этымалагічны слоўнік беларускай мовы. Т. 8. — Мн.: Навука і тэхніка, 1993. С. 181.
  3. ^ а б Сцяцко П. Культура мовы. — Менск: Тэхналогія, 2002. С. 130.
  4. ^ Бабіч Ю. Як лепш сказаць па-беларуску: жыву ў пасёлку гарадскога тыпу або жыву ў мястэчку? // «Каталіцкі Веснік», 28 лістапада 2016 г.