Лукомаль: розьніца паміж вэрсіямі
стыль |
|||
Радок 49: | Радок 49: | ||
|Сайт = |
|Сайт = |
||
}} |
}} |
||
'''Луко́маль''', '''Лукамля''', '''Луко́мль'''<ref name="daviednik">{{Літаратура/Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь/Віцебская вобласьць}} С. 481—482</ref> (таксама ''Луко́мля''<ref name="daviednik" />) — вёска ў [[Беларусь|Беларусі]], на рацэ [[Лукомка|Лукомцы]]. Цэнтар [[Лукомальскі сельсавет|сельсавету]] [[Чашніцкі раён|Чашніцкага раёну]] [[Віцебская вобласьць|Віцебскай вобласьці]]. Насельніцтва |
'''Луко́маль''', '''Лукамля''', '''Луко́мль'''<ref name="daviednik">{{Літаратура/Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь/Віцебская вобласьць}} С. 481—482</ref> (таксама ''Луко́мля''<ref name="daviednik" />) — вёска ў [[Беларусь|Беларусі]], на рацэ [[Лукомка|Лукомцы]]. Цэнтар [[Лукомальскі сельсавет|сельсавету]] [[Чашніцкі раён|Чашніцкага раёну]] [[Віцебская вобласьць|Віцебскай вобласьці]]. Насельніцтва на 2010 год — 554 чалавекі. Знаходзіцца за 20 км на поўдзень ад [[Чашнікі|Чашнікаў]], за 5 км на поўнач ад [[Новалукомаль|Новалукомлю]]; на шашы {{Таблічка-by|Р|62}}. |
||
Лукомаль — старажытны [[Крывічы|крывіцкі]] [[Замак|горад]] і даўняе [[места]] [[Аршанскі павет|гістарычнай Аршаншчыны]] (частка [[Віцебскае ваяводзтва|Віцебшчыны]]), колішняя сталіца [[Лукомскае княства|княства]]. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаліся Мікольскі манастыр і францішканскі кляштар. |
Лукомаль — старажытны [[Крывічы|крывіцкі]] [[Замак|горад]] і даўняе [[места]] [[Аршанскі павет|гістарычнай Аршаншчыны]] (частка [[Віцебскае ваяводзтва|Віцебшчыны]]), колішняя сталіца [[Лукомскае княства|ўдзельнага княства]], старажытны [[Лукомскі замак|замак]] [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]]. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаліся Мікольскі манастыр і францішканскі кляштар. |
||
== Гісторыя == |
== Гісторыя == |
Вэрсія ад 12:12, 14 чэрвеня 2017
Лукомаль | |
трансьліт. Lukomaĺ | |
Першыя згадкі: | 1078 |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Віцебская |
Раён: | Чашніцкі |
Сельсавет: | Лукомальскі |
Насельніцтва: | 554 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2133 |
Паштовы індэкс: | 211161 |
СААТА: | 2251830071 |
Нумарны знак: | 2 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°42′32″ пн. ш. 29°9′4″ у. д. / 54.70889° пн. ш. 29.15111° у. д.Каардынаты: 54°42′32″ пн. ш. 29°9′4″ у. д. / 54.70889° пн. ш. 29.15111° у. д. |
± Лукомаль | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Луко́маль, Лукамля, Луко́мль[1] (таксама Луко́мля[1]) — вёска ў Беларусі, на рацэ Лукомцы. Цэнтар сельсавету Чашніцкага раёну Віцебскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 554 чалавекі. Знаходзіцца за 20 км на поўдзень ад Чашнікаў, за 5 км на поўнач ад Новалукомлю; на шашы Р62.
Лукомаль — старажытны крывіцкі горад і даўняе места гістарычнай Аршаншчыны (частка Віцебшчыны), колішняя сталіца ўдзельнага княства, старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаліся Мікольскі манастыр і францішканскі кляштар.
Гісторыя
Раньняе Сярэднявечча
Лукомаль узьнік у IX ст. як горад крывічоў, першы пісьмовы ўпамін пра паселішча зьмяшчаецца ў «Павучаньні» Ўладзімера Манамаха ў зьвязку з падзеямі 1078 году. Імаверна, з XII ст. ён быў сталіцай удзельнага княства[2], але ў тагачасных крыніцах аніводнага князя гэтае зямлі ня згадваецца[3].
Вялікае Княства Літоўскае
У XIV ст. Лукомскае княства далучылася да Вялікага Княства Літоўскага, у валоданьні князёў Лукомскіх. У 1386 па доўгай аблозе тутэйшы замак узяў Андрэй Альгердавіч. У 1392 годзе выхадцы з Валыні заснавалі ў месьце Мікалаеўскі манастыр[4].
За часамі Інфлянцкай вайны ў 1563 маскоўскія захопнікі на чале з Іванам Тыранам ушчэнт зруйнавалі Лукомаль, а ягоных жыхароў вывезьлі ў рабства. Замак больш не аднаўляўся[5]. У XVII ст. Лукомаль пераўтварыўся ў мястэчка, у складзе Аршанскага павету Віцебскага ваяводзтва. Тут дзейнічаў кляштар францішканаў.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Лукомаль апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Сеньненскім павеце Магілёўскай губэрні.
У XIX—XX стст. мястэчка знаходзілася ў валоданьні Храпавіцкіх, Мілашаў.
Найноўшы час
25 сакавіка 1918 згодна з Трэцяй Устаўной граматай Лукомаль абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У сакавіку 1924 Лукомаль вярнулі БССР, дзе ён стаў цэнтрам сельсавету. На 1940 тут было 220 двароў.
Насельніцтва
Дэмаграфія
- XIX стагодзьдзе: 1882 — 1428 чал., у тым ліку праваслаўных 278 муж. і 279 жан., юдэяў 456 муж. і 415 жан.[6]
- XX стагодзьдзе: 1940 — 750 чал.; 1999 — 525 чал.
- XXI стагодзьдзе: 1 студзеня 2005 — 471 чал.; 2010 — 554 чал.
Інфраструктура
У Лукомлі працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, клюб, бібліятэка.
Турыстычная інфармацыя
Выдатныя мясьціны
- Гарадзішча (VI—IX стст.)
- Могілкі юдэйскія
Страчаная спадчына
- Касьцёл і кляштар францішканаў (1636)
- Манастыр Сьвятога Мікалая (1397)
Крыніцы
- ^ а б Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7. (pdf) С. 481—482
- ^ ЭГБ. — Мн.: 1997 Т. 4. С. 399.
- ^ Насевіч, В. Лукомскае княства // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 220.
- ^ ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 220.
- ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Чашніцкага р-на. — Мн.: Беларуская навука, 1997.
- ^ Chmara A. Łukoml // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom V: Kutowa Wola — Malczyce. — Warszawa, 1884. S. 819.
Літаратура
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
- Насевіч В. Лукомль і Лукомльская воласьць // Гістарычна-археалагічны зборнік № 4, 1994. С. 161—186.
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Чашніцкага р-на. — Мн.: Беларуская навука, 1997. — 542 с. ISBN 5-343-01611-1.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4: Кадэты — Ляшчэня. — 432 с. — ISBN 985-11-0041-2
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom V: Kutowa Wola — Malczyce. — Warszawa, 1884.
Вонкавыя спасылкі
|