Смаленскі павет: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д →‎Галерэя: артаграфія
Радок 75: Радок 75:
Smalensk. Смаленск (1610).jpg|Смаленскія гарадзкія ўмацаваньні
Smalensk. Смаленск (1610).jpg|Смаленскія гарадзкія ўмацаваньні
Smolensk fortress wall 13.jpg|Каралеўскі бастыён, Смаленск
Smolensk fortress wall 13.jpg|Каралеўскі бастыён, Смаленск
Stairs to the cathedral hill in Smolensk 2.jpg|Прачысьценская саборная царква з элемэнтамі [[Магілёўскае барока|Магілёўскага барока]]<ref>[[Антон Астаповіч]]. [http://planetabelarus.by/articles/1079-mogilevskaya-oblast/4454-padnyapro-skiya-tserkvy-pragazhosts-magilye-skaga-baroka Падняпроўскія цэрквы — прыгажосць магілёўскага барока], [http://planetabelarus.by planetabelarus.by]</ref>
Stairs to the cathedral hill in Smolensk 2.jpg|Прачысьценская саборная царква з элемэнтамі [[Магілёўскае барока|магілёўскага барока]]<ref>[[Антон Астаповіч]]. [http://planetabelarus.by/articles/1079-mogilevskaya-oblast/4454-padnyapro-skiya-tserkvy-pragazhosts-magilye-skaga-baroka Падняпроўскія цэрквы — прыгажосць магілёўскага барока], [http://planetabelarus.by planetabelarus.by]</ref>
</gallery></center>
</gallery></center>



Вэрсія ад 19:33, 4 чэрвеня 2017

Смаленскі павет
Агульныя зьвесткі
Краіна Вялікае Княства Літоўскае
Статус павет[d]
Адміністрацыйны цэнтар Смаленск
Старосты Старосты смаленскія
Час існаваньня 16251667
Месцазнаходжаньне Смаленскага павету
Смаленскі павет на мапе
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Смале́нскі паве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Смаленскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага. Сталіца — места Смаленск.

Месты: Белы, Дарагабуж, Красны, Масальск, Рослаў, Сярпейск.

Гісторыя

У 1613 Вальны сойм аднавіў Смаленскае ваяводзтва ў складзе Вялікага Княства Літоўскага, што вызнала Маскоўская дзяржава пры складаньні Дэвулінскага замірэньня (1618)[1]. У 1625 утварыліся Старадубскі і Смаленскі паветы, у склад апошняга ўвайшлі Смаленскі, Вельскі, Дарагабускі, Рослаўскі, Сярпейскі, Невельскі, Себескі і Краснагорскі «ўезды» (колішнія адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі Маскоўскай дзяржавы)[2].

У 1633 з Смаленскага вылучыўся Невельскі павет, скасаваны аднак у 1634. Паводле ўмоваў Палянаўскага міру (1634), у складзе Маскоўскай дзяржавы апынулася Сярпейская воласьць. У 1638 Невельская, Себеская і Краснагорская воласьці перайшлі да Полацкага ваяводзтва.

У вайну Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (16541667) маскоўскія войскі захапілі Смаленшчыну. Згодна з Андрусаўскім замірэньнем (1667) тэрыторыя павету апынулася пад уладай Масквы. Аднак у Вялікім Княстве Літоўскім працягвалі існаваць намінальныя павятовыя пасады, смаленская шляхта-выгнанцы зьбіралася на павятовыя соймікі ў Вільні.

Ураднікі

Асноўны артыкул: Старосты смаленскія

Мясцовая шляхта абірала двух паслоў на Вальны сойм і двух дэпутатаў на Галоўны Трыбунал.

Галерэя

Крыніцы

  1. ^ Валерый Пазднякоў. Смаленскае ваяводства // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 598.
  2. ^ С. Думин. Гербы городов Смоленского воеводства Речи Посполитой // «Вестник геральдиста» № 1 (4), 1991.
  3. ^ Ширяев С. Д. Этюды по истории архитектуры Смоленска и белорусской Смоленщины. — Смоленск, 1924.
  4. ^ Антон Астаповіч. Падняпроўскія цэрквы — прыгажосць магілёўскага барока, planetabelarus.by

Літаратура