Язэп Семяжон: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Glovacki (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Радок 15: Радок 15:
|Гады актыўнасьці = 1931—1990
|Гады актыўнасьці = 1931—1990
|Напрамак =
|Напрамак =
|Жанр =
|Мова = [[беларуская мова|беларуская]]
|Мова2 =
|Дэбют =
|Значныя творы =
|Прэміі =
|Прэміі =
|Узнагароды =
|Узнагароды =

Вэрсія ад 11:59, 28 траўня 2017

Язэп Семяжон
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Ёсіф Ігнатавіч Семяжонаў
Нарадзіўся 16 лістапада 1914
Пятровічы Ігуменскага павету Менскае губэрні, Расейская імпэрыя
Памёр 16 жніўня 1990
Менск, БССР
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пераклад, паэзія
Гады творчасьці 1931—1990
Мова беларуская мова[1], расейская мова[1], ангельская мова[1], француская мова[1], нямецкая[1], італьянская мова[1], польская мова[1], чэская мова[1], славацкая[1] і летувіская мова[1]
Узнагароды
ордэн Айчыннай вайны I ступені ордэн Айчыннай вайны II ступені ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцяга СССР ордэн Дружбы народаў ордэн Чырвонай Зоркі мэдаль „За абарону Масквы“ мэдаль «За перамогу над Нямеччынай у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны мэдаль «50 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» мэдаль «Вэтэран працы»
Творы на сайце Knihi.com

Язэ́п Семяжо́н (сапраўднае імя Ё́сіф Ігна́тавіч Семяжо́наў; 16 лістапада [ст. ст. 3 лістапада] 1914 , в. Пятровічы Ігуменскага павету Менскае губэрні, Расейская імпэрыя (цяпер у Смалявіцкім раёне Менскай вобласьці) — 16 жніўня 1990, Менск, БССР) — беларускі перакладнік. Ляўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1982).

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і лесьніка. Пасьля заканчэньня Сьмілавіцкай сярэдняй школы (1930) працаваў у пятровіцкім калгасе «Перамога» рахункаводам, вучыўся на драматычных курсах у Менску. У 19321934 — актор Беларускага дзяржаўнага драматычнага тэатру (БДТ-3). Скончыў факультэт замежных моваў Менскага пэдагагічнага інстытуту (1938).

Курсант афіцэрскай школы ў Маскве, у 1938—1940 — камандзір узводу разьведвальнага палку. Удзельнічаў у паходзе ў Заходнюю Беларусь, у савецка-фінляндзкай вайне, быў паранены. Настаўнічаў у роднай вёсцы. З канца 1940 да сакавіка 1942 ізноў у Чырвонай арміі, удзельнічаў у баявых дзеяньнях Другой сусьветнай вайны на заходнім фронце. У 1942-1953 — ваенны перакладнік. Дэмабілізаваўся ў 1959.

Выкладаў замежныя мовы ў Менскай сувораўскай вучэльні (19531960), у БДУ (19611975), адначасова працаваў у рэдакцыі часопіса «Беларусь» (19621967). Сябра Саюзу пісьменьнікаў БССР з 1954.

Быў чальцом Беларускага таварыства дружбы і культурных сувязяў з замежнымі краінамі, чальцом Беларускага Рэспубліканскага Камітэту «За вяртаньне на Радзіму».

Памёр 16 жніўня 1990 году ў Менску, пахаваны на Пятровіцкіх могілках, на радзіме[2] (паводле іншых зьвестак — на Паўночных могілках Менску).

Літаратурная дзейнасьць

Дэбютаваў вершамі ў 1931 годзе ў часопісе «Беларуская работніца і сялянка» (публікацыя ня выяўленая).

Перакладамі пачаў займацца з 1938. Перакладаў з ангельскай, францускай, нямецкай, італьянскай, польскай, чэскай, славацкай, расейскай, летувіскай і іншых моваў. У ягоным перакладзе выйшлі «Кароль Лір» Ў. Шэксьпіра («Трагедыі», 1954), кніжка паэзіі Дж. Радары «Нэапаль бяз сонца» (1955), Р. Бэрнза «Шатляндзкая слава» (1957) і «Вам слова, Джон Ячмень» (1983), раман М. Твэна «Жанна д’Арк» (з Н. Цімафеевай, 1961), складанка клясычнай і сучаснай паэзіі Віетнаму «Апалены лётас» (1968), паэма беларускага паэта-лацініста М. Гусоўскага «Песьня пра зубра» (1973), кніга выбраных перакладаў паэзіі «Сем цудаў сьвету» (1977), раман Г. Ота «Пара ў дарогу, буслы!» (з У. Чапегам, 1982), паэма А. Міцкевіча «Пан Тадэвуш» (1985), зборнік Дж. Байрана «Лірыка» (1989), камэдыі У. Шэксьпіра «Дванаццатая ноч, альбо Чаго пажадаеце», «Утаймаваньне наравістай» (зборнік У. Шэксьпіра «Тры камэдыі», 1989).

Выступаў з артыкуламі па пытаньнях мастацкага перакладу.

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сьцяга, Дружбы народаў, Айчыннай вайны I ступені, двума ордэнамі Чырвонай Зоркі, польскім ордэнам Залатой Зоркі Заслугі і мэдалямі.

Ляўрэат Дзяржаўнай прэміі імя Я. Купалы (1982) за пераклад паэмы М. Гусоўскага «Песьня пра зубра». Заслужаны работнік культуры Беларусі (1989).

Літаратура

  • Семяжон Язэп // Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік; Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. ISBN 5-340-00709-X.
  • Семяжон Язэп // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: БелЭн, 1992—1995.

Вонкавыя спасылкі

  1. ^ а б в г д е ё ж з і Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
  2. ^ Н. У. Лукашонак. (20 чэрвеня 2013) Язэп Семяжон — паэт і перакладчык Край Смалявіцкі Праверана 3 лістапада 2015 г.