Слава Корань: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Jarash (гутаркі | унёсак)
няма крыніц
Glovacki (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Радок 1: Радок 1:
{{няма крыніц}}{{Музыка
{{няма крыніц}}
{{Музыка
|Імя = Слава Корань
|Подпіс =
|Лёга =
|Фота =
|Апісаньне_фота =
|Поўнае_імя =
|Дата_нараджэньня = {{Нарадзіўся|16|12|1955|1}}
|Месца_нараджэньня = [[Пскоў]], [[Расейская Савецкая Фэдэратыўная Сацыялістычная Рэспубліка|РСФСР]]
|Месца_нараджэньня = [[Пскоў]], [[Расейская Савецкая Фэдэратыўная Сацыялістычная Рэспубліка|РСФСР]]
|Гады = [[1981]] — цяпер
|Гады = [[1981]] — цяпер

Вэрсія ад 11:27, 28 траўня 2017

Слава Корань
Дата нараджэньня 16 студзеня 1956(1956-01-16) (68 гадоў)
Месца нараджэньня Пскоў, РСФСР
Грамадзянства Беларусь
Месца вучобы
Занятак музыка, сьпявак
Гады дзейнасьці 1981 — цяпер
Жанры рок
Інструмэнты гітара
Гурты ULIS
Сайт Блог Славы Кораня

Слава Корань (нарадзіўся па пашпарце — 16 студзеня 1956 году, насамрэч — 16 сьнежня 1955 году) — беларускі рок-музыкант.

Біяграфія

Нарадзіўся ў Пскове ў сям’і настаўніцы і лекара. Скончыў школу №30 у Менску, потым факультэт аўтаматыкі і вылічальнай тэхнікі Менскага радыётэхнічнага інстытуту (РТІ) па спэцыяльнасьці «аўтаматызаваныя сыстэмы кіраваньня».

Вучыўся граць на фартэпіяна ў музычнай школе №1 у Менску (19621969), але зразумеў, што фартэпіяна яму не даспадобы і пераключыўся на гітару.

Творчасьць

У 1968 годзе пачаў граць у школьнай групе, працягнуў музычныя экспэрымэнты ў РТІ. У 1981 годзе заснаваў гурт «Ліфт», які выступаў ў менскім кафэ «Мэрыдыян» пад «дахам» арганізацыі «Арыентыр». У той час у Менску было толькі тры кавярні, дзе гралі жывыя групы: «Мэрыдыян», «Сузор’е» і кавярня Беларускага палітэхнічнага інстытуту.

У 1982 годзе стаў гітарыстам групы «Студыя 7» — гурту Беларускага тэатральна-мастацкага інстытуту, які ў 1984 годзе стаў называцца «Бонда».

Сышоў з «Бонды» ў 1988 годзе разам зь Сяргеем Краўчанкам і Валерам Цініцкім і зь імі, а таксама Фэліксам Аксёнцавым, Кірылам Шэвандо і Андрэем Патрэем стварыў гурт ULIS, у якім грае дагэтуль.

У 1993 годзе адбыўся раскол гурту, падчас якога з ULIS cыйшлі ўсе музыкі, апроч Славы Кораня, які ўзяў на сябе функцыі вакаліста і аўтара тэкстаў, што даволі неадназначна ўспрыняла навакольле. ULIS набраў новы склад, які неаднаразова мяняўся.

Сям’я

Жанаты, мае сына.

Вонкавыя спасылкі