Сьпеў: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Glovacki (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
д выпраўленьне парамэтру {{Commons}}
Радок 15: Радок 15:
* дэклямацыйны — [[рэчытатыў]]
* дэклямацыйны — [[рэчытатыў]]
* каляратурны
* каляратурны
Сьпеў бяз слоў — [[вакаліз]].
Сьпеў бяз словаў — [[вакаліз]].


== Глядзіце таксама ==
== Глядзіце таксама ==
Радок 23: Радок 23:


== Вонкавыя спасылкі ==
== Вонкавыя спасылкі ==
{{Commons|Category:Singing|выгляд=міні}}
{{Commons|Category:Singing}}


{{Накід:Музыка}}
{{Накід:Музыка}}

Вэрсія ад 09:41, 20 траўня 2017

Сьпеў (Вака́л) — вакальнае мастацтва. Выкладаецца ў музычных навучальных установах у якасьці асобнай навучальнай дысцыпліны.

Паходжаньне сьпеву зьвязана з імкненьнем чалавека выказаць свой настрой у гуках голасу. Паступова разьвіваючыся, сьпеў становіцца прадметам адмысловага мастацтва. Словы, дзякуючы сьпеву, набываюць большы рэльеф. Тэкст, у злучэньні са сьпевам, аказвае асабліва моцнае, захапляльнае ўзьдзеяньне. Для сьпеву як мастацтва, неабходныя правільная, натуральная пастаноўка голасу і тэхнічнае вакальнае разьвіцьцё.

Сьпеў ужываецца ня толькі ў солавым, але і ў сумесным выкананьні (дуэт, трыё, квартэт, квінтэт, хор, ансамбль). Сьпеў выйграе ў музыцы мэлядычнай, якая дае магчымасьць сьпеваку перадаваць музычны матэрыял вольна, ня робячы над голасам занадта вялікіх высілкаў, не стамляючы яго прыёмамі, неўласьцівымі яго натуры. Музыка для сьпеву не павінна насіць у сабе характару інструмэнтальнага, гэта значыць не павінна заключаць у сабе прыёмаў, больш прыдатных да інструмэнту, чым да голасу.

У варунках сучаснай музычнай індустрыі пад вакалам таксама разумеецца любое голаснае выкананьне музычнага твору: ад мэлёдычнага рамансу да сцэнічных енкаў і крыкаў. У ангельскай навуковай тэрміналёгіі ўжываньне панятку больш шырокае: тут «вакалам» можа звацца любое чалавечае маўленьне голасам.

Жанры сьпеву:

Стылі сьпеву:

Сьпеў бяз словаў — вакаліз.

Глядзіце таксама

Вонкавыя спасылкі

Сьпеўсховішча мультымэдыйных матэрыялаў