Хуткасьць: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Dymitr (гутаркі | унёсак)
д выява, выпраўленьне спасылак
Glovacki (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Радок 17: Радок 17:
[[Катэгорыя:Кінэматыка]]
[[Катэгорыя:Кінэматыка]]
[[Катэгорыя:Вікіпэдыя:Істотныя артыкулы]]
[[Катэгорыя:Вікіпэдыя:Істотныя артыкулы]]

[[fr:Vitesse]]

Вэрсія ад 15:37, 18 траўня 2017

Пры зьмяненьні напрамку рух аўтамабілю на выгнутай трасе зьмяняецца і іхная хуткасьць

Ху́ткасьць — фізычная велічыня, якая адпавядае адносінам перамяшчэньня матэрыяльнага пункту ў прасторы да прамежку часу, за якое гэта перамяшчэньне адбывалася. Хуткасьць ёсьць велічыня вэктарная, гэта значыць яна мае абсалютную велічыню й кірунак. Хуткасьць у асноўным пазначаецца літарай «v» (ад лац. velocitas — хуткасьць).

Згодна зь міжнароднай сыстэмай адзінак хуткасьць вымяраецца ў мэтрах за сэкунду. У сыстэме СГС адзінкай вымярэньня хуткасьці зьяўляецца сантымэтар на сэкунду — см/с. У паўсядзённым жыцьці самай практычнай адзінкай вымярэньня хуткасьці зьяўляецца кілямэтар у гадзіну — км/гадзіна. У пэўных галінах чалавечай дзейнасьці выкарыстоўваюцца спэцыфічныя адзінкі хуткасьці, як то вузел.

У навуцы выкарыстоўваецца таксама хуткасьць ў шырокім сэнсе, як то хуткасьць зьмены якой-небудзь велічыні (не абавязкова радыюс-вэктара) у залежнасьці ад іншай (часьцей ад зьмены ў часе, у прасторы альбо іншага). Так, напрыклад, кажуць пра кутнюю хуткасьць, хуткасьць зьмены тэмпэратуры, хуткасьць хімічнай рэакцыі, групавую хуткасьць, хуткасьць злучэньня й г.д. Матэматычна хуткасьць характарызуецца вытворнай функцыяй.

Глядзіце таксама

Вонкавыя спасылкі

Хуткасьцьсховішча мультымэдыйных матэрыялаў