Аўстралія: розьніца паміж вэрсіямі
→Эканоміка: пастаўшчык ---дадаўца, жывёлагадоўлю - я |
→Эканоміка: найбуйнейшы |
||
Радок 91: | Радок 91: | ||
Аўстралія — высокаразьвітая індустрыяльна-аграрная краіна. Эканамічнае разьвіцьцё характарызуецца стабільнасьцю і ўстойлівасьцю. [[ВУП]] складае каля 800 млрд аўстр. дал., узровень [[інфляцыя|інфляцыі]] — каля 3%, беспрацоўе — каля 6%. [[Уліковая стаўка]] — каля 6%. |
Аўстралія — высокаразьвітая індустрыяльна-аграрная краіна. Эканамічнае разьвіцьцё характарызуецца стабільнасьцю і ўстойлівасьцю. [[ВУП]] складае каля 800 млрд аўстр. дал., узровень [[інфляцыя|інфляцыі]] — каля 3%, беспрацоўе — каля 6%. [[Уліковая стаўка]] — каля 6%. |
||
Ключавая роля ў эканоміцы належыць перапрацоўчай, горназдабыўной і сельскагаспадарчай галінам, у значнай ступені арыентаваным на зьнешнія рынкі. Галоўныя галіны перапрацоўчай прамысловасьці: машынабудаваньне і мэталаапрацоўка, харчовая, хімічная і нафтаперапрацоўчая, чорная і каляровая мэталюргія, выдавецка-паліграфічная. Горназдабыўная прамысловасьць абапіраецца на запасы разнастайных карысных выкапняў і мае вядучую ролю ў фармаваньні экспарту краіны: [[вугаль]], [[прыродны газ]], [[уранавыя руды|уранавыя]], [[жалезныя руды|жалезныя]], полімэталічныя руды, [[баксыты]], [[сьвінец]], [[медзь]], [[каштоўныя мэталы]], [[дыямэнт]]ы і д.п. У сельскай гаспадарцы вядучае месца займае жывёлагадоўля. Аўстралія — |
Ключавая роля ў эканоміцы належыць перапрацоўчай, горназдабыўной і сельскагаспадарчай галінам, у значнай ступені арыентаваным на зьнешнія рынкі. Галоўныя галіны перапрацоўчай прамысловасьці: машынабудаваньне і мэталаапрацоўка, харчовая, хімічная і нафтаперапрацоўчая, чорная і каляровая мэталюргія, выдавецка-паліграфічная. Горназдабыўная прамысловасьць абапіраецца на запасы разнастайных карысных выкапняў і мае вядучую ролю ў фармаваньні экспарту краіны: [[вугаль]], [[прыродны газ]], [[уранавыя руды|уранавыя]], [[жалезныя руды|жалезныя]], полімэталічныя руды, [[баксыты]], [[сьвінец]], [[медзь]], [[каштоўныя мэталы]], [[дыямэнт]]ы і д.п. У сельскай гаспадарцы вядучае месца займае жывёлагадоўля. Аўстралія — найбуйнейшы ў сьвеце вытворца і дадаўца высакаякаснай поўсьці, а таксама адзін з асноўных экспарцёраў мясамалочных прадуктаў, пшаніцы, цукру. Значная частка аўстралійскага экспарту прыходзіцца на прадукцыю аграрнага сэктара і здабываючай прамысловасьці. У імпарце пераважаюць машыны, абсталяваньне і транспартныя сродкі, тавары шырокага спажываньня, хімічныя тавары, мэдыкамэнты. |
||
Аб’ём замежных інвэстыцый у краіне — каля 980 мільярдаў аўстралійскіх даляраў. Замежны капітал у асноўным засяроджаны ў паслугах і нерухомасьці, прамысловай вытворчасьці і якая здабывае прамысловасьці. |
Аб’ём замежных інвэстыцый у краіне — каля 980 мільярдаў аўстралійскіх даляраў. Замежны капітал у асноўным засяроджаны ў паслугах і нерухомасьці, прамысловай вытворчасьці і якая здабывае прамысловасьці. |
Вэрсія ад 11:43, 14 траўня 2017
Аўстралія Commonwealth of Australia | |||||
| |||||
Дзяржаўны гімн: «Advance Australia Fair» | |||||
Афіцыйная мова | няма, ангельская (дэ-факта) | ||||
Сталіца | Канбэра | ||||
Найбуйнейшы горад | Сыднэй | ||||
Форма кіраваньня | канстытуцыйная манархія Лізавета II Пітэр Косгроўв Тоні Эбат | ||||
Плошча • агульная • адсотак вады |
6-е месца ў сьвеце 7 617 930 км² 1 | ||||
Насельніцтва • агульнае (2012) • шчыльнасьць |
51-е месца ў сьвеце 23 838 500 2,8/км² | ||||
СУП • агульны (2011) • на душу насельніцтва |
19 месца ў сьвеце $1137 млрд $47 608 | ||||
Валюта | Аўстралійскі даляр (AUD) | ||||
Часавы пас • улетку |
UTC+8 да UTC+10,5 (UTC+8 да +10,5) +8 да +11,5 (UTC+8 да +11,5) | ||||
Незалежнасьць — ад Вялікабрытаніі |
1 студзеня 1901 | ||||
Аўтамабільны знак | AUS | ||||
Дамэн верхняга ўзроўню | .au | ||||
Тэлефонны код | +61 | ||||
Аўстралійскі Саюз (па-ангельску: Commonwealth of Australia), Аўстра́лія (па-ангельску: Australia, ад лац. austrālis — «паўднёвы») — дзяржава ў Паўднёвым паўшар’і, чалец Садружнасьці нацыяў. Сталіцай дзяржавы зьяўляецца горад Канбэра. Разьмешчана на мацерыку Аўстралія, высьпе Тасманія і некалькіх іншых выспах Індыйскага і Ціхага акіянаў. Шостая паводле плошчы дзяржава сьвету, адзіная дзяржава, якая займае цэлы мацярык. На поўнач ад Аўстралійскага Саюзу разьмешчаныя Ўсходні Тымор, Інданэзія і Папуа — Новая Гвінэя, да паўночнага ўсходу — Вануату, Новая Каледонія і Саламонавы выспы, на паўднёвы ўсход — Новая Зэляндыя. Найкарацейшую адлегласьць паміж галоўнай выспай Папуа — Новай Гвінэяй і матэрыковай часткай Аўстралійскага Саюзу складае ўсяго 145 км, а адлегласьць ад аўстралійскай выспы Боігу да Папуа — новай Гвінэі — усяго 5 кілямэтраў.
Назва
Назва «Аўстралія» паходзіць ад назвы «Terra Australis», якую ўжывалі эўрапейцы да XVIII стагодзьдзя. Гэты лацінскі выраз азначае: terra — «зямля», australis — «паўднёвая».
Гісторыя
Сучасныя дасьледаваньні даказалі, што Аўстралія была заселеная ўжо 60 тыс. гадоў таму перасяленцамі з Азіі.
Для эўрапейцаў першапачаткова Аўстралію адкрылі партугальцы, якія ў гэтыя гады будавалі свае гандлёвыя базы ў Індыі, Паўднёвай Азіі і Кітаі. Аўстралія іх не зацікавіла, таму што была незаселеная, і мела неспрыяльныя для эўрапейцаў кліматычныя ўмовы. Таксама і галяндцы, якія дасьледавалі ў XVII стагодзьдзі заходняе і паўночнае ўзьбярэжжа кантынэнта, далі яму толькі назву — Новая Галяндыя.
У 1787 годзе на кантынэнт прыбылі першыя брытанскія караблі з арыштантамі з Англіі, Шатляндыі і Валіі. Большасьць былых арыштантаў заставалася ў Аўстраліі і была заснаваная брытанская калёнія Новы Паўднёвы Ўэйлз.
Унутраныя вобласьці кантынэнта заставаліся недасьледаваныя да пачатку ХІХ стагодзьдзя. Большасьць дасьледчыкаў, якія кіраваліся ў глыб аўстралійскіх пустэльняў не вярталіся. Нават у нашы дні гэта застаецца адным з самых складаных месцаў на Зямлі.
Палітыка
Аўстралія зьяўляецца ўдзельнікам Брытанскай Садружнасьці Нацыяў, захоўвае ў дзяржаўных дакумэнтах назву дамініён. Палітычная будова краіны фармальна зьяўляецца фэдэрацыйная канстытуцыйная манархія, зь дзьвюхпалатным парлямэнтам. Канстытуцыя краіны была прынятая ў 1900 годзе, згодна зь ёй кіраўніком дзяржавы зьяўляецца каралева Аўстраліі (цяпер Элізабэта ІІ), якая ажыцьцяўляе сваю ўладу праз губэрнатара. Тытул каралевы Аўстраліі быў дадзены брытанскай каралеве ў 1971 годзе аўстралійскім парлямэнтам.
Практычна кіраўніком Аўстраліі зьяўляецца губэрнатар Пітэр Косгроўв і прэм’ер-міністар Аўстраліі Тоні Эбат. Заканадаўчая ўлада належыць дзьвюхпалатнаму парлямэнту, дэпутаты якога выбіраюцца на ўсеагульных выбарах: Сэнат на шасьцігадовы тэрмін, налічвае 76 сэнатараў (па 12 прадстаўнікоў ад кожнага штату і па два прадстаўнікі ад Паўночнай тэрыторыі і Аўстралійскай сталічнай акругі) і Палата Прадстаўнікоў з трохгадовым тэрмінам дзеяньня, якая налічвае 150 дэпутатаў, якія выбіраюцца прапарцыянальна колькасьці насельніцтва.
Выканаўчая ўлада належыць ураду, які фармальна кіруецца губэрнатарам, але фактычна падпарадкоўваецца прэм’ер-міністру. Прэм’ер-міністар назначаецца ад імя каралевы губэрнатарам.
Права выбаршчыка маюць усе грамадзяне, пачынаючы з 18 гадоў. Галасаваць павінны ўсе грамадзяне, штраф за ня ўдзел у выбарах складае 50 аўстралійскіх даляраў.
Судовая ўлада ў краіне належыць Вышэйшаму Фэдэральнаму Суду (гаспадарчыя справы) і Аўстралійскі Нацыянальны Суд.
Кожны аўстралійскі штат мае сваю канстытуцыю, дзьвюхпалатны парлямэнт (за выключэньнем Куінслэнду, дзе існуе аднапалатны парлямэнт) і ўрад, на чале якога стаіць губэрнатар, які па прапанове аўстралійскага парлямэнту назначаецца брытанскай каралевай. Штаты дзеляцца на графствы, акругі і гарады.
Геаграфія
Аўстралія гэта шостая па велічыні краіна ў сьвеце. Самая высокая шчыльнасьць насельніцтва знаходзіцца ў паўднёва-ўсходняй частцы краіны. Аўстралійскі кантынэнт зьяўляецца самым плоскім з астатніх, зь сярэдняй вышынёй 330,9 м над узроўнем мора.
Плошча Аўстралійскага мацерыка складае 7 617 930 км². Паўночнае і ўсходняе ўзьбярэжжа Аўстраліі выходзіць у Арафурскае, Каралавае, Тасманава, і Тыморскае моры; заходняе і паўднёвае ў Індыйскі акіян. Недалёка ад Аўстраліі знаходзяцца вялікія выспы: Новая Гвінэя і Тасманія. Уздоўж паўночна-ўсходняга ўзьбярэжжа Аўстраліі цягнецца самы вялікі ў сьвеце каралавы рыф — Вялікі бар’ерны рыф.
Аўстралія выцягнутая з захаду на ўсход на 4000 км, а з поўначы на поўдзень на 3128 км. Даўжыня берагавой лініі складае 34 218 км.
Большую частку паверхні краіны займаюць пустэльні і паўпустэльні. Самымі вялікімі пустэльнямі зьяўляюцца Вялікая Пяшчаная пустэльня, Вялікая пустэльня Вікторыя. Іншыя пустыні — Пустыня Сымпсана, Тырары. На ўсходзе ад пустэльні Вікторыя знаходзіцца паўпустэльня Вялікі Артэзіянскі Басэйн. На ўсходзе мацерыка знаходзяцца невысокія горы Вялікі Вадападзельны хрыбет, з самым высокім пунткам — гара Касьцюшка (2228 м). Найніжэйшы пункт Аўстраліі — возера Эйр (15 мэтраў ніжэй за ўзровень мора).
Адміністрацыйны падзел
Аўстралія складаецца з шасьці штатаў і двух мацерыковых тэрыторыяў:
- Тэрыторыя фэдэральнай сталіцы (мацерыковая тэрыторыя)
- Новы Паўднёвы Ўэйлз
- Вікторыя
- Кўінзлэнд
- Паўднёвая Аўстралія
- Заходняя Аўстралія
- Тасманія
- Паўночная тэрыторыя (мацерыковая тэрыторыя)
Эканоміка
Грашовая адзінка — аўстралійскі даляр (1 аўстр. дал. = 0,75 дал. ЗША.)
Аўстралія — высокаразьвітая індустрыяльна-аграрная краіна. Эканамічнае разьвіцьцё характарызуецца стабільнасьцю і ўстойлівасьцю. ВУП складае каля 800 млрд аўстр. дал., узровень інфляцыі — каля 3%, беспрацоўе — каля 6%. Уліковая стаўка — каля 6%.
Ключавая роля ў эканоміцы належыць перапрацоўчай, горназдабыўной і сельскагаспадарчай галінам, у значнай ступені арыентаваным на зьнешнія рынкі. Галоўныя галіны перапрацоўчай прамысловасьці: машынабудаваньне і мэталаапрацоўка, харчовая, хімічная і нафтаперапрацоўчая, чорная і каляровая мэталюргія, выдавецка-паліграфічная. Горназдабыўная прамысловасьць абапіраецца на запасы разнастайных карысных выкапняў і мае вядучую ролю ў фармаваньні экспарту краіны: вугаль, прыродны газ, уранавыя, жалезныя, полімэталічныя руды, баксыты, сьвінец, медзь, каштоўныя мэталы, дыямэнты і д.п. У сельскай гаспадарцы вядучае месца займае жывёлагадоўля. Аўстралія — найбуйнейшы ў сьвеце вытворца і дадаўца высакаякаснай поўсьці, а таксама адзін з асноўных экспарцёраў мясамалочных прадуктаў, пшаніцы, цукру. Значная частка аўстралійскага экспарту прыходзіцца на прадукцыю аграрнага сэктара і здабываючай прамысловасьці. У імпарце пераважаюць машыны, абсталяваньне і транспартныя сродкі, тавары шырокага спажываньня, хімічныя тавары, мэдыкамэнты.
Аб’ём замежных інвэстыцый у краіне — каля 980 мільярдаў аўстралійскіх даляраў. Замежны капітал у асноўным засяроджаны ў паслугах і нерухомасьці, прамысловай вытворчасьці і якая здабывае прамысловасьці.
Культура
Рэлігія — больш 70% насельніцтва вызнаюць хрысьціянства.
Нацыянальнае сьвята — Дзень Аўстраліі (26 студзеня). У гэты дзень у 1788 г. было заснавана першае эўрапейскае паселішча.
У краіне існуе абавязковая адукацыю для дзяцей ад 6 да 15 гадоў. Дзейнічаюць 39 унівэрсытэтаў, 35 каледжаў, а таксама 4 інстытуты. Агульная колькасьць студэнтаў ВНУ — звыш 700 тыс.чал. (зь іх замежных студэнтаў — 174 тыс. чал.).
Шырока разьвітыя сродкі масавай інфармацыі. Аўстралія займае адно зь вядучых месцаў у сьвеце па колькасьці пэрыядычных выданьняў на душу насельніцтва.
Дэмаграфія
Насельніцтва краіны налічвае каля 22,6 млн чалавек.
Самымі вялікімі гарадамі Аўстраліі зьяўляюцца:
- Сыднэй — 4 293 100 жыхароў,
- Мэльбурн — 3 730 000 жыхароў,
- Брысбэйн — 1 810 900 жыхароў,
- Пэрт — 1 507 900 жыхароў,
- Адэлаіда — 1 138 833 жыхары,
- Голд-Кост — 554 638 жыхароў,
- Ньюкасл — 512 000 жыхароў,
- Канбэра — 323 000 жыхароў.
Прыкладна 63,8% насельніцтва Аўстраліі зьяўляюцца хрысьціянамі, 2,1% — будысты, 1,7% — мусульмане, 0,7 — індусы, 0,4 — юдзеі, 1,2% — мясцовыя веравызнаньні, 30,6% — атэісты. Сярод хрысьціянаў самай вялікай групай зьяўляюцца каталікі (25,8%) і англікане (18,7%).
Глядзіце таксама
Вонкавыя спасылкі
Аўстралія — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў