Поль Рыкёр: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
Няма апісаньня зьменаў
Радок 6: Радок 6:
| Апісаньне = Поль Рыкэр
| Апісаньне = Поль Рыкэр
| Імя пры нараджэньні =
| Імя пры нараджэньні =
| Дата нараджэньня = {{Нарадзіўся|20|02|1913|1}}
| Дата нараджэньня = {{Нарадзіўся|27|02|1913|1}}
| Месца нараджэньня = [[Валенс]], [[Дром (дэпартамэнт)|Дром]], [[Рэгіёны Францыі|вобласьць]] [[Авэрнь-Рона-Альпы]], [[Францыя]]
| Месца нараджэньня = [[Валенс]], [[Дром (дэпартамэнт)|Дром]], [[Рэгіёны Францыі|вобласьць]] [[Авэрнь-Рона-Альпы]], [[Францыя]]
| Дата сьмерці = {{Памёр|20|05|2005}}
| Дата сьмерці = {{Памёр|20|05|2005}}

Вэрсія ад 15:17, 5 траўня 2017

Поль Рыкэр (або Рыкёр)
па-француску: Paul Ricoeur
Поль Рыкэр
Поль Рыкэр
Дата нараджэньня 27 лютага 1913 (111 гадоў)
Месца нараджэньня Валенс, Дром, вобласьць Авэрнь-Рона-Альпы, Францыя
Дата сьмерці 20 траўня 2005
Месца сьмерці места Шатнэ-Малябры, дэпартамэнт О-дэ-Сэн, Францыя
Школа/традыцыя фэнамэналёгія, тлумачэньня антычных філёзафаў
Пэрыяд філязофія 20 стагодзьдзя
Кірунак Заходняя філязофія
Асноўныя зацікаўленасьці прадаўжальнік тлумачэньня антычных філёзафаў, багаслоў, удзельнік экумэнічнага руху
Вучні Marguerite Léna[d]

Поль Рыкёр або Рыкэр (па-француску: Paul Ricoeur; 27 лютага 191320 траўня 2005) — францускі філёзаф, разам з Гайдэгерам і Гадамэрам прадстаўнік школы гермэнэўтыкі: тлумачэньне антычных філёзафаў.

Жыцьцяпіс

Маці Поля неўзабаве памерла пасьля таго, як нарадзіла яго. Бацька, выкладчык ангельскай мовы, загінуў на фронце ў пачатку Першай сусьветнай вайны (1915). Бацькі таты выхоўвалі сірату у пратэстанцкім духу. Фармавалі яго галоўным чынам кнігі, у прыватнасьці камэнтары да Пасланьня да Рымлянаў Карла Барта й яго ж праца «Слова Бога й слова чалавечае».

У 1935 году Поль Рыкэр ажаніўся, пасьля ў яго было пяцёра дзяцей.

З 1935 Рыкэр выкладае філязофію ў ліцэі й актыўна, аж да пачатку Другой сусьветнай вайны, вывучае нямецкую мову.

У 1939 году Рыкэр добраахвотнікам адпраўляецца на фронт, але трапляе ў палон. У гэтым стане вымушанай пагрозы сьмерці ён на вопыце спазнае філязофію "пагранічнага стану": стану паразы, адчаю, адзіноты. Але менавіта тут, воляю лёсу, яму прадставілася магчымасьць і асэнсаваць іх тэарэтычна. Рыкэр чытае ў арыгінале працы Карла Яспэрса, якія мелі на яго вялікі ўплыў. Іншыя інтэлектуалы-палонныя параілі яму таксама вывучыць працы Эдмунда Гусэрля. Яшчэ не так разабраўшыся ў філязофіі, Рыкэр стаў перакладаць «Ідэі-i» Гусэрля. Зачараваны працамі Гусэрля й разуменьнем некаторых новых рэчаў, Рыкэр працягнуў гэтую працу ўжо пасьля вайны. Але пачалося ўсё менавіта з такіх незвычайных абставінах.

Працы Рыкёра высока цаніў яго даўні сябар Караль Вайтыла (будучы Папа рымскі). У апошнія гады жыцьця Поль Рыкэр часта езьдзіў у экуменічную суполку брата Ражэ Шуца ў вёску Тэзэ (дэпартамэнт Сона і Люара, Бургундыя-Франш-Камтэ), каб, па яго ўласных словах, перажыць тое, у што верыў ўсім сэрцам.

Глядзіце таксама