Сан-Лярэнса Буэнас-Айрэс: розьніца паміж вэрсіямі
абнаўленьне зьвестак |
Няма апісаньня зьменаў |
||
Радок 6: | Радок 6: | ||
|Заснаваны = [[1 красавіка]] [[1908]] |
|Заснаваны = [[1 красавіка]] [[1908]] |
||
|Стадыён = [[Нуэва Гасамэтра]] |
|Стадыён = [[Нуэва Гасамэтра]] |
||
|Умяшчальнасьць = |
|Умяшчальнасьць = 47 964 |
||
|Прэзыдэнт = |
|Прэзыдэнт = |
||
|Трэнэр = [[Дыега Агірэ]] |
|Трэнэр = [[Дыега Агірэ]] |
Вэрсія ад 22:43, 24 красавіка 2017
Сан-Лярэнса | |
Поўная назва | Club Atlético San Lorenzo de Almagro |
---|---|
Заснаваны | 1 красавіка 1908 |
Горад | Буэнас-Айрэс, Аргентына |
Стадыён |
Нуэва Гасамэтра Умяшчальнасьць: 47 964 |
Прэзыдэнт | Арасьё Арэсэйгор[d] |
Галоўны трэнэр | Дыега Агірэ |
Чэмпіянат | Прымэра |
· 2016 | 2 месца |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы Афіцыйны сайт |
«Сан-Лярэнса дэ Альмагра» (па-гішпанску: San Lorenzo de Almagro) — аргентынскі футбольны клюб з гораду Буэнас-Айрэс, гуляе ў прымэры. «Сан-Лярэнса» лічыцца адным з клюбаў вялікай пяцёркі аргентынскага футболу, куды, таксама, уваходзяць «Рывэр Плэйт», «Бока Хуніёрс», «Індэпэнд’ентэ» і «Расінг». Аднак гістарычным супернікам клюбу лічыцца клюб «Уракан». «Сан-Лярэнса» па-за межамі Аргентыны атрымаў дадатковую вядомасьць дзякуючы таму, што ў сакавіку 2013 году рымскім папам быў абраны заўзятар гэтага клюбу папа Францішак[1].
Гісторыя
Каманда была заснавана 1 красавіка 1908 году. Назва адначасова адлюстроўвала павагу да Сьвятога Лаўрэнція і каталіцкага сьвятара Ляренса Маса, які дапамагаў новай камандзе праз прадастаўленьне ў выкарыстаньне пляцоўкі для гульняў. Пачынаючы з часоў стварэньня прафэсійнага футболу ў 1931 годзе, каманда ўваходзіць у пяцёрку найлепшых клюбаў Аргентыны, нароўні з «Рывэр Плэйтам», «Бока Хуніёрс», «Расінгам» і «Індэпэнд’ентэ».
У 1933 годзе клюб выйграў свой першы прафэсійны тытул. За каманду выступаў баск Ісыдра Лянгара. Наступны тытул быў атрыманы ў 1946 годзе, што перапыніла пераможную сэрыю «Рывэр Плэйт» у чэмпіянаце Аргентыны. У той жа год каманда адправілася ў турнэ па Гішпаніі і Партугаліі, дзе правяла сэрыю таварыскіх матчаў. Пасьля паразы ад мадрыдзкага «Рэалу», «Сан-Лярэнса» атрымаў перамогу ў сустрэчах з «Барсэлёнай», нацыянальнай зборнай Гішпаніі і Партугаліі. Гішпанскія журналісты назвалі «Сан-Лярэнса» «найлепшай камандай у сьвеце». Футбалісту Рэнэ Пантоні прапаноўвалі кантракт з «Барсэлёнай», аднак ён адмовіўся з прычыны нежаданьня пакідаць родную Аргентыну.
«Сан-Лярэнса» быў адным з галоўных фаварытаў першага розыгрышу Кубка Лібэртадорэс ў 1960 годзе. Аднак каманда саступіла у паўфінале ва ўпартай барацьбе пераможцу турніру ўругвайскаму клюбу «Пэньяроль».
Дасягненьні
- Чэмпіён Аргентыны: 15
- 1923, 1924, 1927, 1933, 1936, 1946, 1959, 1968(М), 1972(М), 1972(Н), 1974(Н), 1995(К),
- 2001(К), 2007(К), 2013(І)
- Уладальнікі Кубку Лібэртадорэс: 1
- 2014
- Уладальнікі Паўднёваамэрыканскага кубку: 1
- 2002
- Уладальнікі Кубка Мэркасур: 1
- 2001
- Удакладненьне: І — Інісіяль, К — Кляўсура, М — Мэтрапалітана, Н — Насьяналь
Склад
- Актуальны на 25 лютага 2015 году
|
|
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Сан-Лярэнса Буэнас-Айрэс — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў