Сьвіслач (басэйн Дняпра): розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
стыль
дапаўненьне, выява, стыль
Радок 28: Радок 28:
* ''[[Места|Месты]]'': [[Менск]], [[Заслаўе]]
* ''[[Места|Месты]]'': [[Менск]], [[Заслаўе]]
* ''[[Гарадзкі пасёлак|Мястэчкі]]'': [[Сьвіслач (Менская вобласьць)|Сьвіслач]]
* ''[[Гарадзкі пасёлак|Мястэчкі]]'': [[Сьвіслач (Менская вобласьць)|Сьвіслач]]
* ''Гістарычныя месты і мястэчкі'': [[Дукора]], [[Холы]], [[Сьвіслач (Магілёўская вобласьць)|Сьвіслач]]
* ''Вадасховішчы'': [[Заслаўскае вадасховішча|Заслаўскае]], [[Крыніца (вадасховішча)|Крыніца]], [[Дразды (вадасховішча)|Дразды]], [[Камсамольскае возера (Менск)|Камсамольскае возера]], [[Чыжоўскае вадасховішча|Чыжоўскае]], [[Асіповіцкае вадасховішча|Асіповіцкае]]
* ''Вадасховішчы'': [[Заслаўскае вадасховішча|Заслаўскае]], [[Крыніца (вадасховішча)|Крыніца]], [[Дразды (вадасховішча)|Дразды]], [[Камсамольскае возера (Менск)|Камсамольскае возера]], [[Чыжоўскае вадасховішча|Чыжоўскае]], [[Асіповіцкае вадасховішча|Асіповіцкае]]


Радок 41: Радок 42:
== Жывёльны сьвет ==
== Жывёльны сьвет ==
* ''Водзяцца'': [[акунь]], [[плотка]], [[шчупак]], [[карась]], [[лінь]] (''ніжэй за Менск праз забруджаньне рыбы амаль няма'')
* ''Водзяцца'': [[акунь]], [[плотка]], [[шчупак]], [[карась]], [[лінь]] (''ніжэй за Менск праз забруджаньне рыбы амаль няма'')

== Галерэя ==
=== Гістарычныя здымкі ===
<center><gallery caption="Рака ў Менску" widths=150 heights=150 perrow="4">
Miensk, Śvisłač. Менск, Сьвіслач (1905) .jpg|1905
Miensk, Śvisłač. Менск, Сьвіслач (1907).jpg|1907
Miensk, Śvisłač. Менск, Сьвіслач (1912) .jpg|1912
Miensk, Śvisłač. Менск, Сьвіслач (1912).jpg|1912
Miensk, Łavy. Менск, Лавы (1913).jpg|[[Лавы]], 1913
Miensk, Chłusaŭ most. Менск, Хлусаў мост (1915).jpg|[[Хлусаў мост]], 1915
Miensk, Śvisłač. Менск, Сьвіслач (XX).jpg|да 1918
Miensk, Śvisłač. Менск, Сьвіслач (XX) .jpg|да 1918
</gallery></center>

=== Сучасныя здымкі ===
<center><gallery caption="Сучасны стан у межах Менску" widths=150 heights=150 perrow="4">
Svislach and upper town in Minsk.jpg|У цэнтры места
MinskSvisloch.JPG|Каля сквэру імя Янкі Купалы
Minsk after snow and freezing fog (8217163724) (2).jpg|Раён [[Цэнтральны дзіцячы парк імя Максіма Горкага (Менск)|Мескага саду]]
Менск - від на Сьвіслач з масту ля перакрыжаваньня Пуліхава з Андрэеўскай.JPG|Раён гістарычных [[Кашары|Кашараў]]
</gallery></center>


== Крыніцы ==
== Крыніцы ==

Вэрсія ад 20:16, 24 красавіка 2017

Рака
Сьвіслач
Рака Сьвіслач
Рака Сьвіслач
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Шапавалы
Вусьце Бярэзіна
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Менская вобласьць і Беларусь[1]
Даўжыня 285 км
Сярэднегадавы сьцёк 40—50 м³/с
Плошча басэйну 5,2 тыс. км²
Нахіл воднай паверхні 0,5 ‰

Сьвіслач — рака ў Беларусі, правы прыток ракі Бярэзіны (басэйн Дняпра). Цячэ ў Менскай і Магілёўскай абласьцях. Даўжыня 285 км. Плошча вадазбору 5,2 тыс. км². Выдатак вады ў вусьці каля 40—50 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,5 .

Асноўныя прытокі

На рацэ

Агульныя зьвесткі

Пачынаецца на Менскім узвышшы за 1,5 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Шапавалаў Валожынскага раёну, вусьце на паўднёва-ўсходняй ускраіне мястэчка Сьвіслачы Асіповіцкага раёну. Працякае цэнтральнай часткай Менскага ўзвышша і заходняй ускраінай Цэнтральнабярэзінскай раўніны. Пераважаюць штучныя вадаёмы — вадасховішчы й рыбагаспадарчыя сажалкі.

Даліна ў вытокавай частцы У-падобная і скрынкападобная, у сярэдняй плыні пераважна трапэцападобная, у ніжняй — невыразная або трапэцападобная, шырыня яе ў вярхоўі 0,4—0,6 км, у сярэдняй і ніжняй плыні 1—2 км. Схілы ў верхняй і сярэдняй плыні ўмерана стромкія, радзей спадзістыя (вышыня 10—12 м), парэзаныя далінамі прытокаў. Абалона двухбаковая (радзей аднабаковая), чаргуецца па берагах, парэзаная старыцамі і мэліярацыйнымі каналамі, пераважна адкрытая. Шырыня яе 0,3—0,5 км у верхняй і 0,8—1 км у ніжняй плыні[2].

У вярхоўі ад вёскі Векшыцы, дзе рака зьяўляецца часткай канала Вялейска-Менскай воднай сыстэмы, шырыня рэчышча да Заслаўскага вадасховішча 20—25 м. Рэчышча ў межах Менску і ніжэй да вёскі Каралішчавічаў Менскага раёну на 7 невялікіх дзялянках агульнай працягласьцю 7,9 км каналізаванае, ніжэй за плаціны Камсамольскага возера — выпраставанае. У межах Менску рака ўтварае 8 лукавінаў. У цэнтры места берагі забэтанаваныя, добраўпарадкаваныя. У сярэдняй і ніжняй плыні рэчышча мэандруе, глыбокаўрэзанае, зьвілістае, шырынёй 25—30 м, ніжэй за плаціну Асіповіцкага вадасховішча — да 50 м. Берагі ў ніжняй плыні вышынёй 2—3 м, месцамі 6—8 м. Дно роўнае, пясковае й пяскова-глеістае.

Прыродны рэжым ракі зарэгуляваны каскадам вадасховішчаў. На сьцёк уплывае перапампоўка вады з ракі Вяльлі Вялейска-Менскай воднай сыстэмай. 3 вадасховішча Драздоў частка сьцёку ідзе ў Сьляпянскую водную сыстэму, у пэрспэктыве паступіць у Лошыцкую водную сыстэму, што дасьць магчымасьць стварыць воднае кола ў Менску агульным працягам каля 50 км. Рэжым ракі вывучаўся на 19 пастах і значна зьмяніўся па пабудове Вялейска-Менскай воднай сыстэмы. Да яе будаваньня рака замярзала ў сярэдзіне сьнежня, крыгалом у 2-й палове сакавіка, найбольшыя ўзроўні вады ў 1-й дэкадзе красавіка, трываласьць разводзьдзя 50 дзён; па пабудове сыстэмы рэжым ракі мала вывучаўся[3].

Жывёльны сьвет

Галерэя

Гістарычныя здымкі

Сучасныя здымкі

Крыніцы

  1. ^ сэрвэр назваў GEOnet — 2018.
  2. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994.
  3. ^ Гідрамэтцэнтар Беларусі (рас.)

Літаратура

  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1
  • Государственный водный кадастр: Водные ресурсы, их использование и качество вод (за 2004 год) / М-во природных ресурсов и охраны окружающей среды. — Мн., 2005. — 135 с.
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.
  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1—2. — Л., 1971.

Вонкавыя спасылкі

Сьвіслач (басэйн Дняпра)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў