Уладзімер Ліўшыц: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 56: Радок 56:
== Вонкавыя спасылкі ==
== Вонкавыя спасылкі ==
* Ліўшыц У. М. на сайце Саюзу беларускіх пісьменьнікаў// http://lit-bel.org/by/friends/355/449.html
* Ліўшыц У. М. на сайце Саюзу беларускіх пісьменьнікаў// http://lit-bel.org/by/friends/355/449.html
* У. М. Ліўшыц на сайце Магілёўскага адзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў // https://sbpmah.wixsite.com/sbp-mahiliou/liushyc-uladzimir
* Ліўшыц У. М. сайце Белорускага эканамічнага партала «Галерея экономистов». (Учёные-экономисты Беларуси)// http://ekonomika.by
* Ліўшыц У. М. сайце Белорускага эканамічнага партала «Галерея экономистов». (Учёные-экономисты Беларуси)// http://ekonomika.by
* Ліўшыц У. М. на сайце «Интересные истории об известных личностях, биографии…»// http://www.people.su/65495
* Ліўшыц У. М. на сайце «Интересные истории об известных личностях, биографии…»// http://www.people.su/65495

Вэрсія ад 22:01, 22 красавіка 2017

Уладзімер Майсеевіч Ліўшыц (нар. 1 лютага 1946 году, г. Красны Кут Саратаўскай вобласьці) — беларускі пісьменьнік, журналіст, гісторык, літаратуразнавец, публіцыст, філёзаф. Кандыдат філязофскіх навук (1980), дацэнт (1981), акадэмік Міжнароднай акадэміі сацыяльных тэхналёгіяў (2013), член-карэспандэнт Міжнароднай Акадэміі вывучэньня нацыянальных меншасьцей (2000), чалец Саюзу беларускіх пісьменьнікаў (2004) і Беларускага саюзу журналістаў (2006), Міжнароднага Саюзу пісьменьнікаў «Новый современник» (2009), Ганаровы прафэсар Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі(2015).

Жыцьцяпіс

У 1964 г. скончыў Горацкую СШ №2, працаваў на вытворчасці. Скончыў з чырвоным дыплёмам у 1969 годзе Магілёўскі пэдагагічны інстытут па спэцыяльнасьці «настаўнік гісторыі», у 1975—1979 гг. асьпірант-завочнік БДУ. Абараніў кандыдацкую дысэртацыю на сушуканьне ступені кандыдата філязофскіх навук на тэму: «Становление и развитие агропромышленных производственных коллективов»(1980).

У 1969—1972 гг. — выкладнік гісторыі Панкратаўскай сярэдняй школы, служыў у Савецкай арміі, інспэктар Горацкага райана. У 1972—2003 гг. выкладнік, дацэнт на катэдры філязофіі і палітолягіі Беларускай сялгасгаспадарчай акадэміі.У 1998—2005 гг.-дырэктар Горацкага раённага гісторыка-этнаграфічнага музэя. У 2003—2007 гг. зьяўляўся рэдактарам навукова — метадычнага часопіса «Вестник Белорусской государственной сельскохозяйственной академии», па сумяшчальнасці — прафэсар катэдры гісторыі дзяржавы і права БДСГА. З 2007 года жыве ў Ізраілі ў г. Нацрат Іліт, займаецца літаратурнай і навуковай працай.

Навуковая дзейнасьць

Аўтар больш за 850 артыкулаў, 70 кніг і брашюр па філязофіі, паліталёгіі, сацыялёгіі, гісторыі Горак, БДСГА, правазнаўству, гісторыі дзяржавы і права, гісторыі аграрнай адукацыі і навукі Беларусі, этнаграфіі і літаратуразнаўству. Навуковыя працы надрукаваны ў Беларусі, Расіі, Украіне, Малдове, Кіргістане, Літве, Латвіі, Эстоніі, ЗША, Польшчы і Ізраілі.

Творчасьць

Друкуецца з 1970. Аўтар кніг па літаратуразнаўстве: «Раскопкі вакол горацкага „Парнаса“. Метадычны матэрыял і парады ў дапамогу прапагандыстам кнігі» (1992), «Максім Гарэцкі — жыццё і творчасць» (1993), «Літаратурны музей Максіма Гарэцкага. Кароткі даведнік» (1997), «Сын вёскі. Кароткі нарыс аб жыцці і дзейнасці пісьменніка Васіля Каваля» (1997), «Даследчык беларускай літаратуры. Кароткі нарыс аб жыцці і творчасці літаратуразнаўцы Барыса Іофэ» (1999), «Раскопкі вакол горацкага „Парнаса“. Літаратуразнаўчыя нарысы» (2001), «Горацкая студыя „Аршанскага Маладняка“(1926—1928 гг.) Кароткі нарыс аб гісторыі стварэння і дзейнасці» (2013). Увёў у навуковы ўжытак невядомыя матэрыялы пра жыцьцё і творчасьць пісьменьнікаў М.Гарэцкага, У. Караткевіча, В. Каваля, Г. Шчарбатава, Б. Іофе , Л. Чарняўскай, С. Фаміна, Ю. Гаўрука, М. Ганчарыка, А. Вечара, Н.Тулупавай, І. Эрэнбурга, Л. Разгона і інш.

Грамадзкая дзейнасьць

Старшыня Горацкага раённага краязнаўчага таварыства «Бацькаўшчына»(1993—2007) і Горацкага раённага культурна-асветніцкага яўрэйскага таварыства імя Б.Іофэ(1997—2007).

Прызнаньне

  • Чалец Саюза беларускіх пісьменнікаў (2004).
  • Чалец Саюза журналістаў Рэспублікі Беларусь (2006).
  • Чалец Міжнароднага Саюза пісьменьнікаў «Новый современник» (2009).
  • Член-карэспандэнт Міжнароднай Акадэміі вывучэння нацыянальных меньшасцей (2000).
  • Акадэмік Міжнароднай Акадэміі сацыяльных тэхналёгіяў (2013).
  • Ганаровы прафэсар Беларускай дзяржаўнай сялгасгаспадарчай акадэміі(2015).

Узнагароды

  • Ганаровая Грамата Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь (1996).
  • Ганаровая Грамата Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь(2006).
  • Медаль «60 лет Победы в Великой Отечественной войне 1941—1945»(2005).

Літаратура

  • Уладзімір Ліўшыц // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мінск: БелЭн, 1992—1995. С.635-636.
  • У. М. Ліўшыц //Даследчыкі роднага краю (краязнаўцы і гісторыкі -ураджэнцы Магілеўшчыны). Біябібліяграфічны паказальнік. -Магілеў: 1995. — С.33-35.
  • Уладзімір Маісеевіч Ліўшыц // Біябібліяграфічны паказальнік. -Горкі:1996. — С.4-10.
  • Бяспанскі С. Летапісец Горацкага краю // Магілёўская даўніна. -Магілёў:1997. -С.142-146.
  • Лившиц В. М. // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Люди дела. -Минск: 1999. — С.239-240.
  • Саламахо В. Подвижники из глубинки / /Советская Белоруссия, 2000, 14 июля.
  • Лившиц В. М.//Кто есть Кто в Республике Беларусь. Наука. Образование. Т.1.-Минск: 2001. — С.94.
  • Пугач. А. Калі здзяйсняюцца мары… //Беларуская ніва. 1996, 17 жніўня.
  • Лившиц В. М. // Кто есть Кто. Деловой мир СНГ. Вып.1. 2001. -Минск:2001. — С.120.
  • Карлюкевіч. А. У краязнаўчы збор раённай бібліятэкі //ЛІМ.2002, 2 лістапада.
  • Саламаха. У. Кастальная крыніца Горак // Сусвет дабрыні. — Мінск:2005. — С.13-16.
  • Карлюкевич А. В поисках утраченного//Советская Белоруссия.2005.31 декабря.
  • Скікевич Т. І. Літаратурныя старонкі акадэміі // Вестник Белорусской государственной сельскохозяйственной академии. 2010.№ 3.С.104-105.
  • Детлякович П. И. Лившиц Владимир «Краеведение, это болезнь на всю жизнь…»//В кн.: Огни над Проней.- Минск: 2012. С.180-187.
  • Летописец Горецкого края./ Авт. сост. Скоромная, С., Студнева, М./ Биобиблиографический указатель.Горки:2016.
  • Цыганов, А.Р., Фрейдин М.З. Владимиру Лившицу - 70 лет// Вестник Белорусской государственной сельскохозяйственной академии.№1. 2016.http://elc.baa.by/vestnik2016-1/vestnik2016-1.pdf
  • Караёўская, Т, Дзеружкова, Л. Чаму горка - Пятрова ? Гэта ўсё жыццё тлумачыць першы дырэктар Горацкага гісторыка-этнаграфічнага музея Уладзімір Ліўшыц // Літаратура і мастацтва. №9. 4 сакавіка 2016.//http://www.main.lim.by/wp-content/uploads/2016/03/9-2016.pdf
  • Юбілейная вечарына Уладзіміра Ліўшыца прайшла ў Горках// http://lit-bel.org/by/news/6599.html

Вонкавыя спасылкі