Пётра Сергіевіч: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 46: Радок 46:
== Память ==
== Память ==
* У 1994 годзе «[[Белпошта]]» выпусьціла паштовую марку<ref>[http://www.belpost.by/eng/stamps/stamp-catalogue/1994/ Stamps of the Republic of Belarus issued in 1994] {{ref-en}}</ref>
* У 1994 годзе «[[Белпошта]]» выпусьціла паштовую марку<ref>[http://www.belpost.by/eng/stamps/stamp-catalogue/1994/ Stamps of the Republic of Belarus issued in 1994] {{ref-en}}</ref>
* У [[Вільня|Вільні]] на доме, дзе жыў Сергіевіч, была ўсталяваная памятная дошка па-летувіску і беларуску
* У [[Вільня|Вільні]] на доме, дзе жыў Сергіевіч, была ўсталяваная памятная дошка па-летувіску і па-беларуску


== Крыніцы і заўвагі ==
== Крыніцы і заўвагі ==

Вэрсія ад 18:36, 10 красавіка 2017

Пётра Сергіевіч
Паштовая марка Беларусі 1994 году
Імя пры нараджэньні Пётра Аляксандравіч Сергіевіч
Дата нараджэньня 10 ліпеня 1900
Месца нараджэньня вёска Стаўрова, Браслаўскі павет, Віленская губэрня
Дата сьмерці 1 лістапада 1984
Месца сьмерці Вільня
Месца пахаваньня
Адукацыя Акадэмія прыгожых мастацтваў Віленскага ўнівэрсытэту (1919-1922, 1925-1927), Кракаўская акадэмія мастацтваў (1924-1925)
Месца вучобы
Занятак Графіка, жывапіс, манумэнтальная размалёўка
Навуковая сфэра малярства[1] і графіка[d][1]
Жанры партрэт
Працы «Кастусь Каліноўскі сярод паўстанцаў 1863 года» (1936), «Нарачанскі рыбак»
Узнагароды Заслужаны дзяяч мастацтва Летувіскай ССР (1960)

Пё́тра Сергіе́віч (10 ліпеня 1900 году, вёска Стаўрова, цяпер у Браслаўскім раёне — 1 лістапада 1984, Вільня) — беларускі жывапісец і графік, мастак-манумэнталіст.

Біяграфія

Нарадзіўся ў вёсцы Стаўрова на Браслаўшчыне ў беднай сялянскай сям’і 10 ліпеня 1900 году. Пачатковую адукацыю атрымаў у вольнай школе малюнку і жывапісу ў Вільні. У 1919 годзе паступіў у Акадэмію прыгожых мастацтваў Віленскага ўнівэрсытэту імя Стэфана Баторыя.

У 19241925 гадах у Кракаўскай акадэміі мастацтваў. У 1928 годзе вярнуўся ў Вільню, зьяўляўся прыхільнікам і актыўным дзеячом беларускага адраджэньня ў 30-я гады.

У 1932 годзе прыняў ўдзел у калектыўнай выставе Віленскага незалежнага таварыства мастакоў-плястыкаў, якая адбывалася ў Вільні й Варшаве. Тры гады пазьней прадстаўленая ўласная выстава мастака ў Вільні (26 сьнежня 1935 — 8 студзеня 1936). У 1938 г. падарожнічае па Італіі. У час вайны жыве, на зьмену, у Вільні і ў Стаўрове (Шляхотчыне).

У 1943 г. адбылася яго другая пэрсанальная выстава ў Вільні. У 19441945 гг. працаваў захавальнікам фондаў у Беларускім музэі ў Вільні, пасьля вайны — старшым выкладчыкам на катэдры малюнку і жывапісу ў Віленскім інстытуце прыгожых мастацтваў.

У 1960 годзе атрымаў званьне заслужанага дзеяча мастацтва Летувіскай ССР за заслугі ў разьвіцьці выяўленчага мастацтва. Юбілейныя выставы ў Вільні ладзіліся ў 1960, 1970, 1980 гадох. У 1962 годзе — індывідуальная выстава ў Менску, у Палацы мастацтваў. У 1968 г. прымаў удзел у выставе ў варшаўскай «Захэнце». У 1978 годзе працы Сергіевіча былі выстаўленыя ў Менску. Пабачылі сьвет некалькі каталёгаў выставаў.

Памёр у лістападзе 1984 году ў Вільні і пахаваны на віленскіх вайсковых могілках.

Творчасьць

Творчасьці ўласьцівыя вобразнасьць, эмацыйнасьць, цікавасьць да самабытнасьці беларускай народнай культуры.

Спадчына мастака — больш за 600 палотнаў. Найбольшая частка карцінаў беларускага мастака знаходзіцца зараз у Летувіскім музэі мастацтва. Адзінаццаць працаў Пётры Сергіевіча захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музэі ў Менску, у гістарычна-краязнаўчым музэі ў Браславе, некалькі працаў знаходзіцца ў культурных установах, між іншым, у музэі Янкі Купалы ці гісторыка-археалягічным музэі ў Гародні. Астатнія — у прыватных зборах Летувы, Беларусі й Польшчы[2].

Партрэты «Беларуская настаўніца», «Партрэт жонкі», «Нарачанскі рыбак», Міхася Забэйды-Суміцкага, Максіма Танка і іншыя. Тэматычныя карціны «Скарына ў рабочым кабінэце», «Кастусь Каліноўскі сярод паўстанцаў 1863 года», «Арышт Паўлюка Багрыма», «Усяслаў Полацкі» і іншыя. Жыцьцю сялянаў Заходняй Беларусі прысьвечаныя палотны «Жыцьцё», «Вясельле ў Беларусі», «Беларусы».

У 1920—1930-я гады Сергіевіч стварыў манумэнтальныя паліхромныя размалёўкі ў касьцёлах Горадні, Смургоняў, Солаў, Поразава, Жодзішкаў, Салечнікаў. Сьценапіс у Солах стаў самым вялікім цыклам мастака, манумэнтальнымі размалёўкамі быў упрыгожаны ўвесь касьцёл — столь і сьцены. У Смургонях сьценапіс не захаваўся. У Гародні, Жодзішках і Солах размалёўкі былі перапісаны ў час чарговых рамонтаў храмаў[3].

Працаваў таксама ў станкавай і кніжнай графіцы. Рэдагаваў і афармляў часопісы «Калосьсе», «Нёман», у якіх друкаваліся яго артыкулы па праблемах мастацтва і беларускай культуры, малюнкі.

Память

  • У 1994 годзе «Белпошта» выпусьціла паштовую марку[4]
  • У Вільні на доме, дзе жыў Сергіевіч, была ўсталяваная памятная дошка па-летувіску і па-беларуску

Крыніцы і заўвагі

Літаратура

  • Газэта «Звязда» №133 (26741) 10 ліпеня 2010 г.

Вонкавыя спасылкі