Раскол Маскоўскай царквы: розьніца паміж вэрсіямі
Stary Jolup (гутаркі | унёсак) Няма апісаньня зьменаў |
д шаблён |
||
Радок 1: | Радок 1: | ||
{{Артаграфія}} |
|||
'''Раскол''' — рэлігійна-грамадзкі рух у [[Расея|Расеі]], у выніку якога адбылося аддзяленьне ад [[расейская праваслаўная царква|расейскай праваслаўнай царквы]] самастойнай рэлігійнай плыні — [[стараверства]]. |
'''Раскол''' — рэлігійна-грамадзкі рух у [[Расея|Расеі]], у выніку якога адбылося аддзяленьне ад [[расейская праваслаўная царква|расейскай праваслаўнай царквы]] самастойнай рэлігійнай плыні — [[стараверства]]. |
||
Вэрсія ад 03:54, 8 красавіка 2017
Раскол — рэлігійна-грамадзкі рух у Расеі, у выніку якога адбылося аддзяленьне ад расейскай праваслаўнай царквы самастойнай рэлігійнай плыні — стараверства.
Зачэпкай для Расколу сталі рэформы 1653—1660 гг., праведзеныя патрыярхам Ніканам з мэтай павышэньня аўтарытэту царквы і патрыяршаства і ўсталяваньня аднастайнасьці ў царкоўнай службе. Рэформа ліквідавала адрозьненьні паміж расейскім і грэцкім чынамі богаслужэньня і прадугледжвала выпраўленьні розначытаньняў у расейскіх царкоўных кнігах паводле грэцкіх узораў.
Нікан шырока выкарыстоўваў богаслужбовую практыку праваслаўнай царквы ў Рэчы Паспалітай, дзе адрозьненьняў ад грэчаскай царквы не было; сьвятары і манахі з Беларусі і Украіны (напрыклад, Сімяон Полацкі) актыўна удзельнічалі ў правядзеньні рэформы.
Так 8-канцовы крыж быў заменены на 6-канцовы, 2-пальцавае хрышчэньне — З-пальцавым, двайная (сугубая) алілуя — трайной і інш.
Супраць новаўвядзеньняў і за захаваньне старой набожнасьці выступіла частка духавенства на чале з пратапопамі Авакумам, Даніілам, Іванам Няронавым і інш.
На царкоўных саборах 1654—1655 і 1666—1667 гг. перамаглі прыхільнікі рэформ. Аднак праціўнікі перамен не падпарадкаваліся саборным пастановам і т.ч. «раскалолі» царкву (адсюль назва «Раскол»).
Раскольнікі падвяргаліся ганеньням з боку патрыяршаства і царскай улады: іх высылалі на ўскраіны Расеі, зьнявольвалі ў турмы і манастыры, катавалі і каралі сьмерцю; шмат іх уцякло за граніцу, у т.л. на Беларусь.
У 2-й палавіне 17 ст. стараабрадства стала ідэйным сьцягам самых розных апазыцыйных рухаў — ад антыфэадальна-сялянскіх да кансэрватыўна-баярскіх. Супярэчлівы характар, сацыяльная неаднароднасьць удзельнікаў Расколу абумовілі наяўнасьць розных па арганізацыі і ідэалёгіі груповак стараабрадства.
Літаратура
- Раскол // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн., 2001. С. 352.
- Раскол // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) — СПб., 1890—1907.