Беларуская нацыянал-сацыялістычная партыя: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д дададзеная Катэгорыя:Беларускі нацыяналізм з дапамогай HotCat
д выдаленая Катэгорыя:Беларускі нацыяналізм; дададзеная Катэгорыя:Беларускія нацыяналістычныя партыі з дапамогай [[Вікіпэдыя:Прылад...
Радок 1: Радок 1:
'''Белару́ская нацыяна́л-сацыялісты́чная па́ртыя''' ('''БНСП''') — беларуская [[нацыяналізм|нацыяналістычная]] арґанізацыя, якая існавала з [[1933]] па [[1943]] год.
'''Белару́ская нацыяна́л-сацыялісты́чная па́ртыя''' ('''БНСП''') — беларуская [[нацыяналізм|нацыяналістычная]] арґанізацыя, якая існавала з [[1933]] па [[1943]] год.

БНСП была створаная ў [[1933]] годзе. Старшынём быў абраны [[Фабіян Акінчыц]], у кіраўніцтва партыі таксама ўваходзілі [[Уладзіслаў Казлоўскі|Ўладзіслаў Казлоўскі]], [[Альбін Стэповіч]], [[Павал Арцішэўскі]], [[Лявон Вітан-Дубейкаўскі|Лявон Дубейкаўскі]], [[Кастусь Юхневіч]], [[Алёйзы Пецюкевіч]] і [[Антон Сапко]]. Партыяй выдавалася ґазэта «[[Новы шлях]]», якая рэдагаваўся Ўладзіславам Казлоўскім.
БНСП была створаная ў 1933 годзе. Старшынём быў абраны [[Фабіян Акінчыц]], у кіраўніцтва партыі таксама ўваходзілі [[Уладзіслаў Казлоўскі|Ўладзіслаў Казлоўскі]], [[Альбін Стэповіч]], [[Павал Арцішэўскі]], [[Лявон Вітан-Дубейкаўскі|Лявон Дубейкаўскі]], [[Кастусь Юхневіч]], [[Алёйзы Пецюкевіч]] і [[Антон Сапко]]. Партыяй выдавалася ґазэта «[[Новы шлях]]», якая рэдагаваўся Ўладзіславам Казлоўскім.

Напачатку партыя арыентавалася на [[Адольф Гітлер|гітлераўскую]] [[Нямеччына|Нямеччыну]] і зьвязвала зь ёй свае палітычныя надзеі. Галоўным ворагам сябры партыі бачылі [[Жыды|жыдоў]] і [[Бальшавікі|бальшавікоў]], кіруючых [[СССР|Савецкім Саюзам]]. У сваім артыкуле «Жыды ў Беларусі» Фабіян Акінчыц пісаў, што жыды доўга прыгняталі эўрапейскія народы, аднак цяпер гэтыя народы паўстаюць усьлед за Нямеччынай, закладаючы пачатак «новай Эўропы». Яшчэ ў адным з артыкулаў ён пры дапамозе цытатаў з [[Талмуд]]у спрабаваў паказаць, што габрэі варожа ставяцца да астатніх людзей. «''Па нашым глыбокім перакананьні, абапёртым на абсэрвацыі жыдоўскага народу, гэты апошні імкнецца да сусьветнага панаваньня, каторае ён спадзяецца дасягнуць шляхам разбурэньня сучаснага грамадзкага ладу з адначасным маральным аслабленьнем усіх народаў''», — пісаў С. Булат у «Новым Шляху».

Радок 23: Радок 23:
[[Катэгорыя:Палітычныя партыі Беларусі]]
[[Катэгорыя:Палітычныя партыі Беларусі]]
[[Катэгорыя:Зьявіліся ў 1933 годзе]]
[[Катэгорыя:Зьявіліся ў 1933 годзе]]
[[Катэгорыя:Беларускі нацыяналізм]]
[[Катэгорыя:Беларускія нацыяналістычныя партыі]]

Вэрсія ад 15:30, 22 сакавіка 2017

Белару́ская нацыяна́л-сацыялісты́чная па́ртыя (БНСП) — беларуская нацыяналістычная арґанізацыя, якая існавала з 1933 па 1943 год.

БНСП была створаная ў 1933 годзе. Старшынём быў абраны Фабіян Акінчыц, у кіраўніцтва партыі таксама ўваходзілі Ўладзіслаў Казлоўскі, Альбін Стэповіч, Павал Арцішэўскі, Лявон Дубейкаўскі, Кастусь Юхневіч, Алёйзы Пецюкевіч і Антон Сапко. Партыяй выдавалася ґазэта «Новы шлях», якая рэдагаваўся Ўладзіславам Казлоўскім.

Напачатку партыя арыентавалася на гітлераўскую Нямеччыну і зьвязвала зь ёй свае палітычныя надзеі. Галоўным ворагам сябры партыі бачылі жыдоў і бальшавікоў, кіруючых Савецкім Саюзам. У сваім артыкуле «Жыды ў Беларусі» Фабіян Акінчыц пісаў, што жыды доўга прыгняталі эўрапейскія народы, аднак цяпер гэтыя народы паўстаюць усьлед за Нямеччынай, закладаючы пачатак «новай Эўропы». Яшчэ ў адным з артыкулаў ён пры дапамозе цытатаў з Талмуду спрабаваў паказаць, што габрэі варожа ставяцца да астатніх людзей. «Па нашым глыбокім перакананьні, абапёртым на абсэрвацыі жыдоўскага народу, гэты апошні імкнецца да сусьветнага панаваньня, каторае ён спадзяецца дасягнуць шляхам разбурэньня сучаснага грамадзкага ладу з адначасным маральным аслабленьнем усіх народаў», — пісаў С. Булат у «Новым Шляху».

Кіраўніцтва партыі актыўна распрацоўвала ідэалёґію і намагалася пашырыць сетку партыйных суполак. Партыя мела моцныя пазыцыі на Стаўпеччыне. Кіраўніцтва БНСП жадала, каб у будучыні беларускі народ аб’яднаўся вакол гэтай партыі.

У 1937 годзе БНСП была забароненая польскімі ўладамі, і частка сяброў на чале з Акінчыцам у 1938 годзе выехалі ў Нямеччыну, дзе Акінчыц узначаліў беларускае бюро ў нямецкім Міністэрстве прапаґанды. У 1940 годзе БНСП на чале з Казлоўскім нелеґальна дзейнічала на Віленшчыне.

Адразу пасьля нападу Нямеччыны на СССР, у ліпені 1941 году, Казлоўскі паспрабаваў леґальна аднавіць дзейнасьць партыі, аднак Альфрэд Розэнбэрг, галава акупаваных усходніх вобласьцяў, забараніў яе, адказаўшы, што толькі Нямецкая Нацыянал-Сацыялістычная Рабочая Партыя мае права на існаваньне. Такім чынам, БНСП засталася ў падпольлі. Акінчыц і сябры Партыі хутка расчараваліся ў немцах, бо ўбачылі, што яны не нясуць абяцанай «новай Эўропы», а славян хочуць зьнішчыць і зрабіць рабамі. У той жа час астатні беларускі нацыянальны актыў не давяраў ім і лічыў людзьмі немцаў.

Акінчыц таксама намагаўся дапамагаць вызваляць беларусаў зь нямецкага палону, беспасьпяхова прасіў Розэнбэрґа, да якога меў дачыненьне, вярнуць калгасную зямлю сялянам. Ваеннапалонных спрабаваў вэрбаваць у прапаґандысты, якія потым адпраўляліся ў Беларусь і вялі антыкамуністычную прапаґанду сярод насельніцтва (усяго былі адпраўленыя 4 выпускі, каля 70 чалавек). Так быў вызвалены з палону Міхась Ганько, будучы кіраўнік Саюзу Беларускай Моладзі.

У сакавіку 1943 году Акінчыц быў забіты тэрарыстычнай ґрупай. Паводле некаторых зьвестак, гэта было зроблена па загадзе ЦК БНП за данос Акінчыца на айца Гадлеўскага немцам. У лістападзе таго ж году бальшавікамі быў забіты Казлоўскі, а Ганько ўступіў у Беларускую Незалежніцкую Партыю, і БНСП спыніла сваё існаваньне.

Вонкавыя спасылкі