Гасан Канапацкі: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
W (гутаркі | унёсак)
д .
StarDeg (гутаркі | унёсак)
Радок 39: Радок 39:
== Вонкавыя спасылкі ==
== Вонкавыя спасылкі ==
{{Commonscat|Hassan Konopacki}}
{{Commonscat|Hassan Konopacki}}
{{Бібліяінфармацыя}}

{{Паўнейшы артыкул|pl|Hassan Konopacki}}
{{Паўнейшы артыкул|pl|Hassan Konopacki}}



Вэрсія ад 07:03, 25 лютага 2017

Гасан Амуратавіч Канапацкі
25 лютага 187911 траўня 1953
1920 г.
Месца нараджэньня Менск, Паўночна-Заходні край, Расейская імпэрыя
Месца сьмерці Быдгашч, Польская Народная Рэспубліка
Прыналежнасьць Расейская імпэрыя (1897—1918), Польская рэспубліка (1919—1920)
Род войскаў Артылерыя
Гады службы 18971920
Званьне Палкоўнік
Частка Полацкі кадэцкі корпус
Камандаваў 69-я артылерыйская брыгада Расейскага войска (191710 траўня 1918), Беларускія аддзелы Польскага войска (22 кастрычніка 191922 траўня 1920)
Бітвы/войны Расейска-японская вайна (19041905; бітва пад Ляоянам(en) 1904 г.), Першая сусьветная вайна
Узнагароды
Ордэн Сьвятой Ганны II ступені
Ордэн Сьвятой Ганны II ступені
Ордэн Сьвятога Станіслава II ступені
Ордэн Сьвятога Станіслава II ступені
Ордэн Сьвятога Ўладзімера IV ступені
Ордэн Сьвятога Ўладзімера IV ступені

Гасан Канапацкі (1879; Менск, цяпер Беларусь — 1953; Быдгашч, цяпер Польшча) — беларускі вайсковец, дзяяч нацыянальна-вызвольнага руху.

Сям’я

Паходзіць з шляхецкага роду татарскага паходжаньня. Сын калескага асэсара Амурата Канапацкага.

Вайсковая дзейнасьць

Скончыў Полацкі кадэцкі корпус, Пецярбурскую артылерыйскую школу імя Канстанціна (1897), удзельнічаў у расейска-японскай 1904—1905 гадоў і 1-й сусьветнай войнах. У 1917 годзе ў ранзе палкоўніка камандаваў 69-й артылерыйскай брыгадай Заходняга фронту. У час вайны быў атручаны газамі, лекаваўся й служыў у Менску ў эвакуацыйным пункце (травень-кастрычнік 1917). 10 траўня 1918, з расфармаваньнем 69-й артылерыйскай брыгады, здаў грошы й дакумэнты Маскоўскаму абласному камісару вайсковых справаў і вярнуўся ў Менск.

Грамадзка-палітычная дзейнасьць

22 кастрычніка 1919 году ўвайшоў у склад Беларускай вайсковай камісіі, быў прызначаны гетманам Беларускіх вайсковых аддзелаў.

У 1920 годзе пераехаў у Вільню. Браў актыўны ўдзел у беларускім руху: быў намесьнікам старшыні Рады старэйшых Беларускага музычна-драматычнага гуртку й сакратаром Беларускага грамадзянскага сабраньня (БГС), пасьля расколу ў БГС 21 верасьня 1924 — намесьнікам старшыні ва ўтворанай Часовай беларускай радзе (да красавіка 1925), якая супрацоўнічала з польскімі ўладамі, супрацьстаяла Беларускаму пасольскаму клюбу. У гэты час зблізіўся з Францішкам Аляхновічам, Арсенем Паўлюкевічам, Макарам Касьцевічам (Краўцовым) і быў сябрам таварыства «Беларуская хатка» ў Вільні.

На зьезьдзе Заходняе Беларусі 2628 чэрвеня 1926 году, скліканым Часовай беларускай радай, удзельнічаў як прадстаўнік таварыства «Прасьвета». 21 лістапада 1927 — 2 красавіка 1928 кіраўнік рэдакцыі часопіса «Беларускі радны». Ад 1937 году працаваў у бухгальтэрыі Земскага банку. У 19411943 гадах быў старшынём бацькоўскага камітэту Беларускае гімназіі ў Вільні, пісаў фельетоны ў «Беларускі голас».

У чэрвені 1946 году разам зь сям’ёй выехаў у Польшчу ў горад Быдгашч, дзе й памёр.

Вонкавыя спасылкі

Гасан Канапацкісховішча мультымэдыйных матэрыялаў