Дональд Трамп: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дНяма апісаньня зьменаў
StarDeg (гутаркі | унёсак)
Радок 81: Радок 81:
* {{Навіна|аўтар=|загаловак=Дональд Трамп|спасылка=http://m.bel.sputnik.by/tags/person_Donald_Tramp/|выдавец=[[Спадарожнік (радыё)|Радыё «Спадарожнік»]]|дата публікацыі=9 лістапада 2016|дата доступу=20 лістапада 2016}}
* {{Навіна|аўтар=|загаловак=Дональд Трамп|спасылка=http://m.bel.sputnik.by/tags/person_Donald_Tramp/|выдавец=[[Спадарожнік (радыё)|Радыё «Спадарожнік»]]|дата публікацыі=9 лістапада 2016|дата доступу=20 лістапада 2016}}
* [http://www.trump.com/ «Арганізацыя Трампа»]{{ref-en}}
* [http://www.trump.com/ «Арганізацыя Трампа»]{{ref-en}}
{{Лідэры Вялікай васьмёркі}}

{{Накід:Палітык}}


{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Трамп, Дональд}}
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Трамп, Дональд}}

Вэрсія ад 11:33, 14 лютага 2017

Дональд Трамп
анг. Donald John Trump
Файл:Donald Trump President-elect portrait.jpg
45-ы прэзыдэнт ЗША
20 студзеня 2017 — цяперашні час
Папярэднік: Барак Абама
3-і старшыня «Арганізацыі Трампа»
1971 — 20 студзеня 2017
Папярэднік: Фрэдэрык Трамп
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 14 чэрвеня 1946 (77 гадоў)
Новы-Ёрк, ЗША
Партыя: Рэспубліканская партыя ЗША (1987—1999, 2009—2011, з 2012 г.); былыя: Дэмакратычная партыя ЗША (да 1987 г., 2001—2009), Рэфармісцкая партыя ЗША (1999—2001)
Сужэнец: жонка Меланія Трамп (з 2005 г.); былыя: Івана Трамп (1977—1992), Марла Мэйплз (1993—1999)
Дзеці: сын Дональд (нар. 1977), дачка Іванка (1981), сын Эрык (1984); дачка Тыфані (1993); сын Бэран (2006)
Бацька: Фрэдэрык Трамп (1905—1999)
Маці: Мэры Трамп (1912—2000)
Род: Трампы
Адукацыя: Нью-Ёрская вайсковая акадэмія (1964), Пэнсыльванскі ўнівэрсытэт (1968)
Узнагароды: «Дрэва жыцьця» (1983 г.), мэдаль пашаны вострава Эліса (1986), «Залатая маліна» (1990), Гульнявая зала славы (1995), Зорка ў Галівудзкай алеі славы (2007), прадпрымальніцкая ўзнагарода імя Махамада Алі (2007), Зала славы Сусьветнай барацьбы (2013)

Дональд Трамп (1946; акруга Куінс горада Новы-Ёрк, штат Нью-Ёрк, ЗША) — 45-ы Прэзыдэнт ЗША, амэрыканскі бізнэсмэн мэдыямагнат, пісьменьнік.

16 чэрвеня 2015 году Дональд Трамп абвясьціў аб уступленьні ў барацьбу за пасаду Прэзыдэнта ЗША ў 2016 годзе. 8 лістапада 2016 году Дональд Трамп быў выбраны 45-м Прэзыдэнтам ЗША. Інаўгурацыя абранага прэзыдэнта адбылася 20 студзеня наступнага году, пасьля чаго абраны прэзыдэнт афіцыйна ўступіў на пасаду кіраўніка краіны.

Жыцьцяпіс

Нарадзіўся ў раёне Ямайка акругі Кўінс ў Нью-Ёрку (ЗША). Быў 4-м з 5 дзяцей у сям'і. Гадаваўся з 2 братамі і 2 сёстрамі: старэйшы брат Фрэдэрык (пам. 1981), сёстры Мар'яна (нар. 1937) і Элізабэта, малодшы брат Робэрт. У 1981 г., калі Дональду Трампу было 35 гадоў, старэйшы брат Фрэдэрык сканаў ад алькагалізму, што прывяло да поўнай адмовы Дональда Трампа ад ужыцьця сьпіртовых напояў і паленьня цыгарэтаў. Бацька меў нямецкае паходжаньне, мацішатляндзкае. Абодва дзяды і бабулі нарадзіліся ў Заходняй Эўропе. Бацька Фрэдэрык Трамп (1905—1999) нарадзіўся ў нью-ёрскай акрузе Кўінс ад нямецкіх бацькоў зь вёскі Кальштат (акруга Пфальц, Каралеўства Баварыя, Нямецкая імпэрыя; цяпер зямля Райнлянд-Пфальц, Нямеччына) і стаўся адным з найбольшых забудоўнікаў жытла ў Нью-Ёрку. Маці Мэры Трамп (у дзявоцтве Маклаўд; 1912—2000) нарадзілася ў шатляндзкай вёсцы Тунга (востраў Лоэс і Хэрэс). У 1936 г. бацькі сустрэліся і пабраліся шлюбам у Нью-Ёрку, дзе пасяліліся ў акрузе Кўінс. Дзядзька Джон Трамп (1907—1985) 37 гадоў працаваў прафэсарам у Масачусэцкім тэхналягічным інстытуце (1936—1973), дзе распрацоўваў радары падчас Другой сусьветнай вайны і рэнтгенаўскае абсталяваньне для выяўленьня рака. У 1943 г. дзядзька Джон вывучаў абсталяваньне і паперы вынаходніка Ніколы Тэслы (1856—1943) на запыт Фэдэральнага бюро расьсьледаваньняў ЗША пасьля яго сьмерці ў гасьцініцы «Нью-Ёркец» (нью-ёрская акруга Мангэтан). Дзед Фрыдрых Трамп (1869—1918) разбагацеў у 1890-я гг. на стварэньні страўняў і гасьцініцаў у Сіетле (штат Вашынгтон, ЗША) і затым у Бэнэце (правінцыя Брытанская Калумбія, Канадзкая канфэдэрацыя) падчас залатой ліхаманкі 1896—1899 гг. у даліне ракі Клёндайк (тэрыторыя Юкан, Канада). У Нямеччыне род Трампаў спавядаў хрысьціянства лютэранскай плыні. У ЗША бацькі Дональда Трампа ўжо былі хрысьціянамі кальвінскага кірунку (Рэфармаваная царква ў Амэрыцы).

Дональд Трамп у Нью-Ёрскай вайсковай акадэміі (30 чэрвеня 1964 г.)

Да 13 гадоў Дональд Трамп наведваў прыватную падрыхтоўчую школу К'ю-Форэст у нью-ёрскай акрузе Кўінс. У 1959 г. паступіў у Нью-Ёрскую вайсковую акадэмію ў Корнўоле (акруга Орандж, штат Нью-Ёрк), дзе скончыў 8-ю клясу і старэйшую школу. У жніўні 1964 г. паступіў у Фордэмскі ўнівэрсытэт у нью-ёрскай акрузе Бронкс, дзе правучыўся 2 гады. Улетку 1966 г. перавёўся ў Пэнсыльванскі ўнівэрсытэт у Філадэлфіі, дзе ў траўні 1968 г. скончыў Ўортанскую школу са ступеняй бакаляўра эканамічных навук у галіне нерухомасьці. Адначасна працаваў на будаўнічае прадпрыемства «Элізабэта Трамп і сын», заснаванае ў 1923 г. удавой дзеда. Прадпрыемства будавала арэнднае жытло ў 3 з 5 акругаў Нью-Ёрка (Бруклін, Кўінс і Востраў Стэтэн). Кіраўніцтва ажыцьцяўляў яго бацька Фрэдэрык. Яшчэ студэнтам, разам з бацькам адчыніў збанкрутавалы раней шматкватэрны дом «Вёска Сўіфтан» у Цынцынаці (штат Агаё, ЗША) пасьля $500 тыс. укладаньняў. У 1971 г. стаў кіраўніком прадпрыемства, якое перайменаваў у «Арганізацыю Трампа». У 1978 г. перабудаваў гасьцініцу «Вялікі Хаят» у Мангэтане, побач з Цэнтральным вакзалам Нью-Ёрка, за кошт $70 млн пазыкі. Цягам 1979—1983 гг. пабудаваў у Мангэтане 58-павярховы хмарачос вышынёй 202 мэтры пад назовам «Вежа Трампа», куды пераехаў жыць у пэнтгаўс і перанёс сядзібу свайго прадпрыемства.

Сустрэча з прэзыдэнтам ЗША Роналдам Рэйганам (1987 г.)

15 траўня 1984 г. адчыніў у Атлантык-Сіці (штат Нью-Джэрзі, ЗША) гасьцінічнае казіно «Двор Трампа» на 906 нумароў. У 1985 г. тамсама выкупіў часткова збудаваную гасьцініцу ў прадпрыемства «Гілтан» (Тайсанз-Корнэр, штат Вірджынія) за $320 млн. Перабудаваў яе ў казіно «Замак Трампа» на 728 нумароў са стаянкай для яхтаў на прылеглым марскім беразе і перадаў пад кіраўніцтва сваёй жонкі Іваны Трамп. У 1985 г. набыў у Палм-Біч (штат Флорыда) гасьцініцу «Марэ-Лага» за $8 млн, якую перабудаваў у прыватны клюб на 58 спальняў з гадавым унёскам па $150 тысячаў з удзельніка. Тамсама набыў шматкватэрны дом, які перабудаваў у гасьцініцу «Замак Трампа». У 1988 г. набыў на Манхэтане гасьцініцу «Плаза» за $407,5 млн, якую перадаў пад кіраўніцтва жонкі. Пры канцы 1988 г. набыў у Атлантык-Сіці казіно «Тадж-Махал» у тэлевядоўцы Мэрвіна Грыфіна (1925—2007) і прадпрыемства «Міжнародныя курорты» (Лас-Вэгас, штат Нэвада, ЗША). 2 красавіка 1990 г. адчыніў казіно на 2010 нумароў з агульным коштам перабудовы ў $1,1 млрд, што зрабіла яго найдаражэйшым у сьвеце.

«Вежа Трампа» ў Чыкага (17 жніўня 2015 г.)

У 1996 г. набыў офісны будынак па вул. Мура (анг. Ўол Стрыт), д. 40, які перабудаваў у 70-павярховы «Будынак Трампа». У 1999 г. атрымаў чвэрць нерухомасьці бацькі, якая ацэньвалася ў $250 млн пасьля яго сьмерці. У 2001 г. адчыніў 72-павярховы жылы хмарачос «Сусьветная вежа Трампа» праз дарогу ад галаўной сядзібы ААН. Падчас сваёй кар'еры пабудаваў таксама некалькі іншых гасьцініцаў, казіно, палёў для гольфа і хмарачосаў у ЗША і Паўднёвай Амэрыцы, Эўропе і Азіі. Некаторыя зь іх таксама носяць імя Трампа, як жылы квартал «Месца Трампа» на Мангэтане. У 2000 г. намагаўся вылучыцца ў прэзыдэнты ЗША ад Рэфармісцкай партыі ЗША, але зняўся да пачатку галасаваньня. Пазьней амэрыканскі часопіс «Форбс» унёс яго ў сьпіс 500 найбольш заможных людзей сьвету. У 2004—2015 гг. быў выканаўчым прадусарам і вядоўцам тэлеперадачы «Вучань» (анг. «The Apprentice») на амэрыканскім тэлеканале «Нацыянальнай вяшчальнай кампаніі» (Нью-Ёрк), за што атрымаў зорку на Галівудзкай алеі славы. Граў сябе ў эпізадычных ролях ў 6 фільмах — «Адзін дома 2» (1992), «Маленькія нягоднікі» (1994), «Эдзі» (1996), «Кампаньён» (1996), «Узорны самец» (2001) і «Апавяшчэньне за 2 тыдні» (па-рас. Любоў з апавяшчэньнем; 2002) — і 6 тэлесэрыялах: «Новы князь Бэл-Эйра» (па-рас. Прынц з Бэвэрлі-Гілз; 1990—1996), «Няня» (1993—1999), «Шоў Дру Керы» (1995—2004), «Раптоўная Сюзана» (1996—2000), «Віруючы горад» (па-рас. Сьпін-Сіці; 1996—2002), «Сэкс і горад» (па-рас. Сэкс у вялікім горадзе; 1998—2004), «Праца» (2001—2002). У 1996—2015 гг. валодаў конкурсам прыгажосьці «Міс ЗША». Цягам 1987—2016 гг., за 30 гадоў, выступіў суаўтарам 18 кніг аб прадпрымальніцтве, у тым ліку «Мастацтва зьдзелкі» (1987), «Мастацтва выжываньня» (1991) і «Мастацтва вяртаньня» (1997). Некаторыя зь іх выдаваліся ў перакладзе ў Менску. На ліпень 2015 г. валодаў 18 палямі для гольфа, прыбыткі ад якіх да канца году склалі $382 млн.

Файл:Lemelson.jpg
Грэцкі праваслаўны сьвятар Эмануэль Лемэльсан дабраслаўляе Дональда Трампа ў школе горада Кін (штат Нью-Гэмпшыр, 30 верасьня 2015 г.)
Дональд Трамп з жонкай Меланіяй у Манчэстэры (штат Нью-Гэмпшыр, 8 лютага 2016 г.)

16 чэрвеня 2015 г. абвясьціў аб уступленьні ў барацьбу за пасаду прэзыдэнта ЗША ад Рэспубліканскай партыі[2]. У сярэдзіне ліпеня 2015 г. стаўся фаварытам сярод 17 аднапартыйцаў[3] на вылучэньне ў кандыдаты, атрымаўшы 24% галасоў у грамадзкім апытаньні. 4 траўня 2016 г. апошні з яго 16 апанэнтаў у партыі, губэрнатар Агаё Джон Кейсік, спыніў сваю перадвыбарную кампанію[4]. 19 ліпеня 2016 г. звыш 1237 патрэбных дэлегатаў прагаласавалі за вылучэньне Дональда Трампа ў прэзыдэнты ЗША ад Рэспубліканскай партыі на нацыянальным зьезьдзе ў Кліўлэндзе (штат Агаё)[5]. 21 ліпеня 2016 г. Дональд Трамп абвясьціў на зьезьдзе Рэспубліканскай партыі ў Кліўлэндзе аб згодзе вылучыцца ў прэзыдэнты ЗША[6]. Перадвыбарчыя прапановы Трампа ўлучалі: зьніжэньне падаткаў, перагляд амэрыкана-кітайскіх гандлёвых дамоваў і адмову ад гандлёвага Пагадненьня аб Трансціхаакіянскім партнэрстве, выкананьне законаў аб прадухіленьні незаконнай іміграцыі разам з працягам будаўніцтва сьцяны ўздоўж амэрыкана-мэксыканскай мяжы, рэформу апекі над вэтэранамі, скасаваньне спагнаньня за адмову абавязковага набыцьця мэдычнай страхоўкі, зацьвярджэньне Закона аб выбары школы зь вяртаньнем магчымасьці рэлігійнага і хатняга навучаньня[7], часовую забарону перасяленьня мусульманаў у ЗША з краін адкуль паходзілі тэрарысты. 8 лістапада 2016 г. перамог на прэзыдэнцкіх выбарах[8] у 30 з 50 штатаў, ад якіх атрымаў 306 (57%) з 538 галасоў у Выбарчай калегіі ЗША (мажарытарныя выбары). Разам з тым, 11 лістапада 2016 г. арганізацыя «Грамадзяне за справядлівы падлік галасоў» (Цынцынаці, штат Агаё) выявіла незаконнае галасаваньне за Гілары Клінтан ад Дэмакратычнай партыі ЗША звыш 3 млн неграмадзянаў ЗША[7] пасьля праверкі базы дадзеных аб уліку 180 млн выбарнікаў. Махлярству паспрыяла тое, што 28 кастрычніка 2015 г. губэрнатар Каліфорніі Джэры Браўн, як сябар Дэмакратычнай партыі, падпісаў закон аб імгненным уліку ўсіх трымальнікаў пасьведчаньняў кіроўцы ў якасьці ўлічаных выбарнікаў, у тым ліку на выбарах прэзыдэнта ЗША без уліку адсутнасьці ў іх амэрыканскага грамадзянства. У выніку Дональду Трампу налічылі меншы агульны лік галасоў, чым бліжэйшай прайграўшай апанэнтцы. З улікам незаконнага галасаваньня за Г.Клінтан звыш 3 млн неграмадзянаў, з агульнага ліку 132 899 453 пададзеных галасоў Дональд Трамп атрымаў 61 898 584 (46,58%), тады як Г.Клінтан ад Дэмакратычнай партыі ЗША — 63 551 979 (47,82%).

Прэзыдэнцтва

У культуры

За 1989—2016 гг. імя Дональда Трампа згадвалася ў песьнях звыш 50 амэрыканскіх сьпевакоў у стылі гіп-гоп. 8 лютага 2011 г. амэрыканскі рэпэр Мак Мілер выдаў песьню «Дональд Трамп», якая заняла 75 месца ў сьпісе гітоў часопіса «Дошка абвестак».

19 сакавіка 2000 г. у 243-й сэрыі «Барт у будучыні» амэрыканскага мультсэрыяла «Сымпсаны» згадваецца перамога Дональда Трампа ў прэзыдэнцкіх выбарах ЗША. Таксама вобраз Дональда Трампа станавіўся прадметам пародыі 4 камэдыйных тэлеперадачаў у ЗША: «Суботні вечар ужывую» (1988 г., красавік 2004 г., лістапад 2015 г.), «Джымі Кімэл ужывую» (2015 г.), «Апошні тыдзень за вечар» (28 лютага 2016 г.) і «Позьні паказ» (2016 г.).

Крыніцы

  1. ^ Bush says Trump was a Democrat longer than a Republican 'in the last decade' — 2015.
  2. ^ Тэлеканал «Беларусь 1». Мільярдэр ідзе ў палітыку // Белтэлерадыёкампанія, 17 чэрвеня 2016 г. Праверана 20 лістапада 2016 г.
  3. ^ Трамп гарантаваў сабе вылучэньне ў прэзыдэнты ЗША // БелТА, 26 траўня 2016 г. Архіўная копія ад 26 траўня 2016 г. Праверана 20 лістапада 2016 г.
  4. ^ Тэлеканал «Беларусь 1». Дональд Трамп застаецца адзіным кандыдатам ад рэспубліканцаў // Белтэлерадыёкампанія, 5 траўня 2016 г. Архіўная копія ад 5 траўня 2016 г. Праверана 20 лістапада 2016 г.
  5. ^ Трамп афіцыйна стаў кандыдатам у прэзыдэнты ЗША ад рэспубліканцаў // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 20 ліпеня 2016 г. Архіўная копія ад 20 ліпеня 2016 г. Праверана 20 лістапада 2016 г.
  6. ^ Трамп афіцыйна згадзіўся стаць кандыдатам ад рэспубліканцаў на пасаду прэзыдэнта ЗША // БелТА, 22 ліпеня 2016 г. Архіўная копія ад 22 ліпеня 2016 г. Праверана 20 лістапада 2016 г.
  7. ^ а б Зянон Пазьняк. Хай Бог беражэ Амэрыку // Народная перамога, 17 лістапада 2016 г. Архіўная копія ад 15 лістапада 2016 г. Праверана 20 лістапада 2016 г.
  8. ^ Сяргей Кізіма. Чыстая перамога Дональда Трампа // Зьвязда : газэта. — 10 лістапада 2016. — № 217 (28327). — С. 2. — ISSN 1990-763x.

Вонкавыя спасылкі