Мікалаеўшчына: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 79: Радок 79:
== Асобы ==
== Асобы ==
* [[Язэп Лёсік]] (1883—1940) — беларускі грамадзка-культурны дзяяч
* [[Язэп Лёсік]] (1883—1940) — беларускі грамадзка-культурны дзяяч
* [[Алесь Міцкевіч]] (нар. 1919) — беларускі грамадзка-культурны, рэлігійны і сьвецкі дзяяч у ЗША, настаўнік, сябар Рады [[БНР]]
* [[Алесь Міцкевіч]] (1919—2015) — беларускі грамадзка-культурны, рэлігійны і сьвецкі дзяяч у ЗША, настаўнік, сябар Рады [[БНР]]
* [[Валянтын Міцкевіч]] (1918—2005) — беларускі грамадзка-культурны, рэлігійны і сьвецкі дзяяч на эміграцыі
* [[Валянтын Міцкевіч]] (1918—2005) — беларускі грамадзка-культурны, рэлігійны і сьвецкі дзяяч на эміграцыі
* [[Аляксандар Сянкевіч]] (1884—1938) — дзяржаўны дзяяч Беларусі, навуковец, пісьменьнік, публіцыст
* [[Аляксандар Сянкевіч]] (1884—1938) — дзяржаўны дзяяч Беларусі, навуковец, пісьменьнік, публіцыст

Вэрсія ад 12:50, 28 студзеня 2017

Мікалаеўшчына
Школа імя Якуба Коласа
Школа імя Якуба Коласа
Магдэбурскае права: XVII ст.
Вобласьць: Менская
Раён: Стаўпецкі
Сельсавет: Мікалаеўшчынскі
Насельніцтва: 652 (2009)
Тэлефонны код: +375 1717
Паштовы індэкс: 222698
Аўтамабільны код: 5
Геаграфічныя каардынаты: 53°24′26″ пн. ш. 26°50′14″ у. д. / 53.40722° пн. ш. 26.83722° у. д. / 53.40722; 26.83722Каардынаты: 53°24′26″ пн. ш. 26°50′14″ у. д. / 53.40722° пн. ш. 26.83722° у. д. / 53.40722; 26.83722
Мікалаеўшчына на мапе Беларусі
Мікалаеўшчына
Мікалаеўшчына
Мікалаеўшчына
Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons

Мікала́еўшчынавёска ў Беларусі, на правым беразе Нёмана. Цэнтар сельсавету Стаўпецкага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва 679 чал. (2004). Знаходзіцца за 12 км на паўднёвы ўсход ад Стоўпцаў.

Мікалаеўшчына — даўняе магдэбурскае[1] мястэчка гістарычнай Меншчыны, малая радзіма Канстантына Міцкевіча (Якуба Коласа).

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Упершыню Мікалаеўшчына ўпамінаецца ў сярэдзіне XVI ст. як уладаньне Осьцікавічаў. Сваю назву паселішча атрымала, відаць, ад імя Мікалая Осьцікавіча. У 1555 годзе Мікалаеўшчыну набыў Л. Сьвірскі. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (1565—1566) паселішча ўвайшло ў склад Менскага павету Менскага ваяводзтва.

У 1596 годзе Мікалаеўшчына перайшла ў валоданьне М. К. Радзівіла «Сіроткі», які далучыў яе да Нясьвіскай ардынацыі. У гэты час тут было 17 двароў, карчма, бровар, прыстань. На мяжы XVI—XVII стагодзьдзяў паселішча атрымала статус мястэчка. У 1617 годзе сядзібу Яна Радзівіла ў Мікалаеўшчыне наведаў каралевіч і вялікі княжыч Уладзіслаў. На 1628 год у мястэчку быў Рынак і 5 вуліцаў (Сьверынаўская або Узьдзенская, Дворная, Мастовая, Менская, Тыльная), 114 двароў, касьцёл, ратуша, гасьціны двор, млын, вэрф (сточня), 13 складоў тавараў. У 1652 годзе маршалак вялікі Аляксандар Людвік Радзівіл заснаваў тут касьцёл Яна Хрысьціцеля. За часамі вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай у 1664 годзе Мікалаеўшчыну зьнішчылі маскоўскія захопнікі[2]. На 1669 год у мястэчку засталося толькі 20 двароў, на 1700 год — 63, на 1777 год — 62. У гэты час празь Нёман узьвялі драўляны Калінавы мост даўжынёй у адну вярсту з чвэрцю.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Мікалаеўшчына апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Менскім павеце[3] Менскай губэрні. У XIX ст. статус паселішча панізілі да сяла.

Па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня ў 1867 годзе расейскія ўлады гвалтоўна перарабілі тутэйшы касьцёл пад царкву Маскоўскага патрыярхату. У 1882 годзе каля Мікалаеўшчыны ў засьценку Акінчыцах нарадзіўся Канстантын Міцкевіч (Якуб Колас). Паводле вынікаў перапісу (1897), у мястэчку быў 141 двор, дзейнічала царква, працавалі карчма і крама, у пачатку XX ст. — 168 двароў. 9 ліпеня 1906 году тут адбыўся зьезд настаўнікаў Менскай губэрні.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Мікалаеўшчына абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР. Згодна з Рыскай мірнай дамовай (1921) Мікалаеўшчына апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Стаўпецкім павеце Наваградзкага ваяводзтва. На 1921 год у мястэчку было 164 двары.

У 1939 годзе Мікалаеўшчына ўвайшла ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 году стала цэнтрам сельсавету Стаўпецкага раёну. Статус паселішча панізілі да вёскі. 3 1970 году тут працуе турыстычная база «Высокі Бераг», з 1972 году — Коласаўскі дзяржаўны заказьнік. На 1997 год у вёсцы было 360 двароў, на 1 студзеня 2004 году — 309 двароў. У 2000-я гады Мікалаеўшчына атрымала афіцыйны статус аграгарадку.

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XIX стагодзьдзе: 1860 год — 500 чал.; 1886 год — 640 чал.; 1897 год — 935 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1901 год — 1204 чал.; 1921 год — 929 чал.; 1939 год — 1000 чал.; 1997 год — 743 чал.[2]
  • XXI стагодзьдзе: 1 студзеня 2004 году — 679 чал.[4]

Інфраструктура

У Мікалаеўшчыне працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, бібліятэка, пошта.

Турыстычная інфармацыя

Выдатныя мясьціны

Помнік археалёгіі — паселішча 3-га тыс. да н. э.

Страчаная спадчына

  • Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля
  • Царква

Асобы

  • Язэп Лёсік (1883—1940) — беларускі грамадзка-культурны дзяяч
  • Алесь Міцкевіч (1919—2015) — беларускі грамадзка-культурны, рэлігійны і сьвецкі дзяяч у ЗША, настаўнік, сябар Рады БНР
  • Валянтын Міцкевіч (1918—2005) — беларускі грамадзка-культурны, рэлігійны і сьвецкі дзяяч на эміграцыі
  • Аляксандар Сянкевіч (1884—1938) — дзяржаўны дзяяч Беларусі, навуковец, пісьменьнік, публіцыст

Крыніцы

  1. ^ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі... — Вільня, 2010. С. 312.
  2. ^ а б Шаблюк В. Мікалаеўшчына // ЭГБ. — Мн.: 1999 Т. 5. С. 137.
  3. ^ Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VI: Malczyce — Netreba. — Warszawa, 1885. S. 400.
  4. ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Стаўбцоўскага р-на. — Мн.: БелЭн, 2004.

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Мікалаеўшчынасховішча мультымэдыйных матэрыялаў