Тацяна Сівец: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Біяграфія: удакладненьне
Радок 28: Радок 28:

З 2011 года — галоўны рэдактар рэспубліканскага моладзёвага часопіса «[[Маладосць]]». З 1 сьнежня 2011 года — галоўны рэдактар газэты «[[Літаратура і Мастацтва|Літаратура і мастацтва]]» (стала першай жанчынай на пасадзе кіраўніка выданьня.

З 2012 па 2016 год — сябра Прэзідыуму Праўленьня Саюзу пісьменьнікаў Беларусі.

З 14 верасьня 2015 года — першы намесьнік галоўнага рэдактара газэты «Медыцынскі веснік». З 14 чэрвеня 2016 года — галоўны рэдактар газеты «Медыцынскі веснік».
З 14 верасьня 2015 года — першы намесьнік галоўнага рэдактара газэты «Медыцынскі веснік». З 14 чэрвеня 2016 года — галоўны рэдактар газеты «Медыцынскі веснік».

З 27 снежня 2016 года — старшыня Міжнароднага фонду Янкі Купалы.

Перакладчыца на беларускую мову любоўнае паэзіі [[Элізабэт Барэт Браўнінг]].
Перакладчыца на беларускую мову любоўнае паэзіі [[Элізабэт Барэт Браўнінг]].

Вэрсія ад 09:41, 19 студзеня 2017

Тацяна Сівец
Тацяна Мікалаеўна Сівец
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася 23 чэрвеня 1982
Менск
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэтка, перакладчыца, журналістка
Гады творчасьці 1993 — цяпер
Жанр Паэзія
Мова беларуская мова[1], расейская мова[1] і ангельская мова[1]
Дэбют 1998 (газэта «Сям’я»)
Узнагароды
naya1982.livejournal.com

Тацяна Сівец (нар. 23 чэрвеня 1982, Менск) — беларуская журналістка, паэтка, перакладчыца.

Біяграфія

Скончыла факультэт беларускай філялёгіі і культуры БДПУ ім. М. Танка (2005), атрымаўшы спэцыяльнасьць настаўніка ангельскай мовы, беларускай мовы і літаратуры. Асьпірантка Інстытута літаратуры ім. Я. Купалы НАНБ. Супрацоўніца радыёстанцыі «Беларусь». Сябра Саюзу пісьменьнікаў Беларусі (з 2003). Пачала пісаць вершы ў 1997 г., дэбютавала ў друку ў 1998 (газэта «Сям’я»).

З 2011 года — галоўны рэдактар рэспубліканскага моладзёвага часопіса «Маладосць». З 1 сьнежня 2011 года — галоўны рэдактар газэты «Літаратура і мастацтва» (стала першай жанчынай на пасадзе кіраўніка выданьня.

З 2012 па 2016 год — сябра Прэзідыуму Праўленьня Саюзу пісьменьнікаў Беларусі.

З 14 верасьня 2015 года — першы намесьнік галоўнага рэдактара газэты «Медыцынскі веснік». З 14 чэрвеня 2016 года — галоўны рэдактар газеты «Медыцынскі веснік».

З 27 снежня 2016 года — старшыня Міжнароднага фонду Янкі Купалы.

Перакладчыца на беларускую мову любоўнае паэзіі Элізабэт Барэт Браўнінг.

Узнагароды

  • 2013 год — літаратурная прэмія «Залаты купідон» у галіне дзіцячай літаратуры, за кнігу «Куды прапала малпа Маня?»[2]
  • 2015 год — п’еса Тацяны Сівец «Не расказвай мне казкі» па выніках конкурсу драматургіі «Новая назва» (арганізатар — «Беларускі рэспубліканскі тэатар юнага гледача» была названа найцікавай сярод п’ес для дзяцей ад 9 да 12 гадоў[3]
  • 2016 год — зборнік вершаў «Разняволенасць» Тацяны Сівец увайшоў у ТОП-5 кніг аўтараў-жанчын ад Выдавецкага Дома «Звязда»[4].

Бібліяграфія

  • «Праляцець па вясёлцы» (кніга паэзіі) (2002)
  • «Ліпеньская навальніца» (кніга паэзіі) (2003)
  • «Таму, хто знойдзе» (вершы, проза, п’есы, пераклады; Мінск, 2007)
  • «Разняволенасць» (РВУ «Выдавецкі дом "Звязда"», 2016 г.) — зборнік уласных вершаў паэткі, а таксама пераклады Тацяны Сівец аўтараў з Азербайджана, Казахстана, Украіны, Расеі, Славаччыны, іншых краін.

Вонкавыя спасылкі

Літаратура

  • Мак-Мілін А. Лірычны парыў. Таццяна Сівец // Рунь. Маладыя беларускія паэты пачатку ХХІ стагоддзя. — Мн.: Кнігазбор, 2016. — 236 с. — ISBN 978-985-7144-43-3

Крыніцы

  1. ^ а б в Sìvec, Taccjana Mìkalajeŭna // Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
  2. ^ Яна Явіч Вітаем, пераможцы! // Літаратура і мастацтва : газэта. — Мн.: РВУ «Звязда», 5 верасьня 2014. — В. 4784. — № 35. — С. 3.
  3. ^ Вынікі конкурсу драматургіі “Новая назва”. БРТЮГ (31 сьнежня 2015). Праверана 11 лютага 2016 г.
  4. ^ Топ-5 кніг аўтараў-жанчын ад Выдавецкага Дома “Звязда”. Звязда (5 сакавіка 2016). Праверана 5 сакавіка 2016 г. Архіўная копія ад 5 сакавіка 2016 г.