Атам: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д Removing Link FA template (handled by wikidata) - The interwiki article is not featured
д афармленьне
Радок 1: Радок 1:
[[Файл:Helium atom QM.svg|міні|250пкс|Атам гелія]]
[[Файл:Helium atom QM.svg|міні|250пкс|Атам гелія]]
'''А́там''' ({{мова-grc|ἄτομος}} — непадзельны) — маленечкая часьцінка [[рэчыва]], найменшая часьцінка [[Хімічны элемэнт|хімічнага элемэнту]], што захоўвае ягоныя ўласьцівасьці.
'''А́там''' ({{мова-grc|ἄτομος}} — «непадзельны») — маленечкая часьцінка [[рэчыва]], найменшая часьцінка [[хімічны элемэнт|хімічнага элемэнту]], што захоўвае ягоныя ўласьцівасьці.


Атам складаецца з дробнага, але масыўнага [[Атамнае ядро|ядра]], якое нясе дадатны [[электрычны зарад]] і шмат лягчэйшых [[электрон]]аў, якія маюць адмоўны электрычны зарад і ўтвараюць вакол [[Ядро атамнае|ядра]] электронныя абалонкі. Памеры атама нашмат большыя за памер ядра і вызначаюцца памерамі электронных абалонак. Парадак лінейных памераў атаму — 0,1 нм.
Атам складаецца з дробнага, але масіўнага [[Атамнае ядро|ядра]], якое нясе дадатны [[электрычны зарад]] і шмат лягчэйшых [[электрон]]аў, якія маюць адмоўны электрычны зарад і ўтвараюць вакол [[Ядро атамнае|ядра]] электронныя абалонкі. Памеры атама нашмат большыя за памер ядра і вызначаюцца памерамі электронных абалонак. Парадак лінейных памераў атаму — 0,1 нм.


Фізычныя і хімічныя ўласьцівасьці атаму вызначаюцца ягонай будовай, якая апісваецца квантавымі законамі.
Фізычныя і хімічныя ўласьцівасьці атаму вызначаюцца ягонай будовай, якая апісваецца квантавымі законамі.


У залежнасьці ад кантэксту, кажучы пра атам маюць на ўвазе як электранэўтральныя атамы, гэтак і [[іён]]ы згаданага [[Хімічны элемэнт|хімічнага элемэнта]], або гавораць пра атам каб адрозьніць нэўтральную часьцінку [[рэчыва]] ад [[іён]]а, які мае электрычны зарад.
У залежнасьці ад кантэксту, кажучы пра атам маюць на ўвазе як электранэўтральныя атамы, гэтак і [[іён]]ы згаданага [[Хімічны элемэнт|хімічнага элемэнту]], або гавораць пра атам каб адрозьніць нэўтральную часьцінку [[рэчыва]] ад [[іён]]а, які мае электрычны зарад.


== Уласьцівасьці атама ==
== Уласьцівасьці атама ==
Радок 23: Радок 23:


== Вонкавыя спасылкі ==
== Вонкавыя спасылкі ==
{{Commons|Category:Atoms}}
{{Commons}}

{{Накід:Фізыка}}


[[Катэгорыя:Атамы| ]]
[[Катэгорыя:Атамы| ]]

Вэрсія ад 14:59, 26 сьнежня 2016

Атам гелія

А́там (па-старажытнагрэцку: ἄτομος — «непадзельны») — маленечкая часьцінка рэчыва, найменшая часьцінка хімічнага элемэнту, што захоўвае ягоныя ўласьцівасьці.

Атам складаецца з дробнага, але масіўнага ядра, якое нясе дадатны электрычны зарад і шмат лягчэйшых электронаў, якія маюць адмоўны электрычны зарад і ўтвараюць вакол ядра электронныя абалонкі. Памеры атама нашмат большыя за памер ядра і вызначаюцца памерамі электронных абалонак. Парадак лінейных памераў атаму — 0,1 нм.

Фізычныя і хімічныя ўласьцівасьці атаму вызначаюцца ягонай будовай, якая апісваецца квантавымі законамі.

У залежнасьці ад кантэксту, кажучы пра атам маюць на ўвазе як электранэўтральныя атамы, гэтак і іёны згаданага хімічнага элемэнту, або гавораць пра атам каб адрозьніць нэўтральную часьцінку рэчыва ад іёна, які мае электрычны зарад.

Уласьцівасьці атама

Субатамныя часьціцы

Нягледзячы на тое, што першапачаткова слова «атам» мела значэньне часьціцы, якая не падзяляецца на больш дробныя часткі, згодна зь сёньняшнімі навуковымі тэорыямі ён складаецца з больш дробных часьціцаў, якія маюць назву субатамныя часьціцы. Атам складаецца з электронаў, пратонаў ды нэўтронаў. Самы распаўсюджаны ізатоп вадароду 1H складаецца толькі з электрона ды пратону.

Электрон зьяўляецца самай лёгкай з часьціц, якія складаюць атам. Ён мае масу 9,11·10−31 кг, адмоўны электрычны зарад і памеры настолькі малыя, што іх немагчыма вызначыць сродкамі сучаснай фізыкі. Адпаведна лічыцца, што электрон не складаецца з драбнейшых часьціц. Пратоны ў 1836 разоў цяжэйшыя за электрон (1,6726·10−27 кг) і маюць дадатны электрычны зарад, што прымушае электроны прыцягвацца да пратонаў электрамагнітнымі сіламі. Нэўтроны ня маюць электрычнага зараду і ў 1839 разоў цяжэйшыя за электрон (1,6929·10−27 кг). Памеры нэўтронаў ды пратонаў блізкія, каля 2,5·10−15 м.

Маса ядра меншая за суму масаў ягоных складнікаў. Гэты факт мае назву «дэфэкт масаў».

У стандартнай мадэлі элемэнтарных часьціц пратоны ды нэўтроны складаюцца з элемэнтарных часьціц, якія завуцца кваркамі. Пратон складаецца з двух u-кваркаў ды аднаго d-кварка, нэўтрон — з адного u-кварка ды двух d-кваркаў. З-за гэтага ў пратону ды нэўтрону розныя масы і адрозьненьне ў наяўнасьці зараду.

Электроны ў атаме

Электроны прыцягваюцца да атамнага ядра. Кожны электрон характарызуецца энэргіяй сувязі, якая вызначаецца адлегласьцю паміж ядром ды электронам. Гэтыя адлегласьці адпавядаюць атамным арбіталям.

Вонкавыя спасылкі

Атамсховішча мультымэдыйных матэрыялаў