Тытунепаленьне: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
W (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Радок 1: Радок 1:
[[Файл:Taos County, New Mexico. Jim Barns, surveyor with New Mexico Re-Assessment Survey. - NARA - 521974.jpg|значак|200пкс|Мужчына з цыгарэтай за працай.]]
[[Файл:Taos County, New Mexico. Jim Barns, surveyor with New Mexico Re-Assessment Survey. - NARA - 521974.jpg|значак|200пкс|Мужчына з цыгарэтай за працай.]]
'''Тытунепаленьне''' (пале́ньне) — удыханьне [[дым]]а цьмелых высушаных [[ліст]]оў [[Тытунь|тытуня]]. Зьніжае [[пачуцьцё]] [[голад]]у за кошт выкіду ў [[кроў]] нэўрамэдыятара [[дафамін]]а, што выклікае [[залежнасьць]], мацнейшую за [[алькагалізм]]. Самастойнае адмаўленьне ад паленьня складае менш за 5%. Тытунёвы [[дым]], у склад якога ўваходзіць [[нікатын]], пашкоджвае скуру [[твар]]у і рук, [[зубы]] і [[валасы]]. Урэшце паленьне выклікае [[рак лёгкіх]] і верхніх дыхальных шляхоў. На [[2010]] г. з больш як мільярда курцоў ва ўсім сьвеце 80% складалі [[мужчыны]].
'''Тытунепаленьне''' (пале́ньне) — удыханьне [[дым]]а цьмелых высушаных [[ліст]]оў [[Тытунь|тытуню]]. Зьніжае [[пачуцьцё]] [[голад]]у за кошт выкіду ў [[кроў]] нэўрамэдыятара [[дафамін]]а, што выклікае [[залежнасьць]], мацнейшую за [[алькагалізм]]. Самастойнае адмаўленьне ад паленьня складае менш за 5%. Тытунёвы [[дым]], у склад якога ўваходзіць [[нікатын]], пашкоджвае скуру [[твар]]у і рук, [[зубы]] і [[валасы]]. Урэшце паленьне выклікае [[рак лёгкіх]] і верхніх дыхальных шляхоў. На [[2010]] г. з больш як мільярда курцоў ва ўсім сьвеце 80% складалі [[мужчыны]].


== Папярэджаньне залежнасьці ==
== Папярэджаньне залежнасьці ==

Вэрсія ад 20:02, 10 сьнежня 2016

Мужчына з цыгарэтай за працай.

Тытунепаленьне (пале́ньне) — удыханьне дыма цьмелых высушаных лістоў тытуню. Зьніжае пачуцьцё голаду за кошт выкіду ў кроў нэўрамэдыятара дафаміна, што выклікае залежнасьць, мацнейшую за алькагалізм. Самастойнае адмаўленьне ад паленьня складае менш за 5%. Тытунёвы дым, у склад якога ўваходзіць нікатын, пашкоджвае скуру твару і рук, зубы і валасы. Урэшце паленьне выклікае рак лёгкіх і верхніх дыхальных шляхоў. На 2010 г. з больш як мільярда курцоў ва ўсім сьвеце 80% складалі мужчыны.

Папярэджаньне залежнасьці

Заняткі спортам зьмяншаюць схільнасьць да паленьня праз спрыяньне выпрацоўцы гармона дафаміна за кошт цялеснай нагрузкі[1]. Пашырэньню тытунёвай залежнасьці замінаюць рэдкасьць месцаў продажу і дарагавізна для самастойнага набыцьця падлеткамі. Скарачэньне месцаў продажу да адмысловых крамаў без самаабслугоўваньня адначасна павышае выдаткі сродкаў і намаганьняў на набыцьцё тытунёвых вырабаў[2].

Чыньнікі залежнасьці

Узьнікненьню тытунёвай залежнасьці спрыяюць нэўроз і раньняя паводле ўзросту першая спроба паленьня, што выклікае большую эўфарыю[2].

Беларусь

На 2010 г. тытунь палілі звыш 40% жыхароў Беларусі. Краіна знаходзілася на 6-ым месцы ў сьвеце па дзелі курцоў у насельніцтве. Залежнасьць ахоплівала каля 60% мужчынаў і звыш 20% жанчынаў[3]. Штогод ад тытунепаленьня ў Беларусі памірае звыш 15 тыс. чалавек[4]. На 2011 г. першая спроба тытунепаленьня ў Беларусі ў сярэднім прыпадала на ўзрост 12 гадоў[2].

У Беларусі тытунепаленьне ва ўстановах адукацыі, аховы здароўя, культуры і спорту, у месцах гандлю, побытавога абслугоўваньня і грамадзкага харчаваньня, у памяшканьнях установаў дзяржаўнага кіраваньня, мясцовых выканаўчых і распарадчых установаў, на вакзалах, у аэрапортах, падземных пераходах, на станцыях мэтрапалітэна, у грамадзкім транспарце, вагонах цягнікоў, на водных суднах і ў самалётах[5] прадугледжвае спагнаньне да 4 базавых велічыняў[6].

Глядзіце таксама

Крыніцы

  1. ^ Надзея Нікалаева. Цыгарэта адбірае ў жанчынаў 11 гадоў жыцьця // Краіна здароўя. — 20 траўня 2010. — № 18 (187). — С. 3.
  2. ^ а б в Сьвятлана Барысенка. Тытунь ня будуць прадаваць на кожным кроку // Зьвязда : газэта. — 17 лістапада 2011. — № 219 (27083). — С. 5. — ISSN 1990-763x.
  3. ^ Беларусь – 6-я сярод краінаў з самаю моцнаю залежнасьцю ад тытуню // Белсат, 2 сьнежня 2010 г. Праверана 16 красавіка 2014 г.
  4. ^ Сьвятлана Барысенка. Байкі пра алькагалізм // Зьвязда : газэта. — 7 кастрычніка 2011. — № 192 (27055). — С. 7. — ISSN 1990-763x.
  5. ^ А.Лукашэнка. Дэкрэт прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 17 сьнежня 2002 г. № 28 (пункт 38) (рас.) // Нацыянальны цэнтар прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь, 16 красавіка 2012 г. Праверана 20 жніўня 2013 г.
  6. ^ Артыкул 17.9 (Кодэкса аб адмін. правапарушэньнях). Паленьне тытунёвых вырабаў у забароненых месцах // Управа ўнутраных справаў Гарадзенскага аблвыканкама Праверана 20 жніўня 2013 г.

Вонкавыя спасылкі