Пасёлак гарадзкога тыпу: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 7: Радок 7:

== Гісторыя ==
== Гісторыя ==
«Пасёлкі гарадзкога тыпу» ўтвараліся згодна з указам [[Вярхоўны Савет БССР|Вярхоўнага Савету БССР]] ад [[27 верасьня]] [[1938]] году. Тады да іх залічылі 101 паселішча, ранейшых [[мястэчка|мястэчак]]. Статус астатніх мястэчак панізілі да [[вёска|вёсак]].
«Пасёлкі гарадзкога тыпу» ўтвараліся згодна з указам [[Вярхоўны Савет БССР|Вярхоўнага Савету БССР]] ад 27 верасьня 1938 году. Тады да іх залічылі 101 паселішча, ранейшых [[мястэчка|мястэчак]]. Статус астатніх мястэчак панізілі да [[вёска|вёсак]].

Беларускі лінгвіст [[Павал Сьцяцко]] сьведчыць, што нягледзячы на шырокі распаўсюд у народнай мове слова «мястэчка», за савецкім часам яго адмыслова выкрасьлялі з працаў датычна геаграфіі Беларусі, тым часам гэтае слова дазвалялася ўжываць пры апісаньні [[Кітай|Кітаю]] і іншых замежных краінаў<ref name="km130">{{Літаратура/Культура мовы (2002)|к}} С. 130.</ref>. На прыкладзе вытрымак зь беларускіх і расейскіх тлумачальных слоўнікаў дасьледнік робіць выснову пра тое, што слова «мястэчка» зьяўляецца лякальнай адметнасьцю, якую савецкая ўлада імкнулася ліквідаваць з мэтай [[культурная асыміляцыя|асыміляцыі]] беларусаў<ref name="km131"/>.

Вэрсія ад 00:00, 12 лістапада 2016

Пасёлак гарадзкога тыпу або гарадзкі пасёлак — тып пераходнага паміж горадам і вёскаю паселішча згодна з савецкай і сучаснай афіцыйнай беларускамоўнай клясыфікацыяй.

Традыцыйная гістарычная назва паселішча падобнага кшталту — мястэчка[1] (лат. miests, лет. miestelis, польск. miasteczko, укр. містечко).

Этымалёгія

Паводле Этымалягічнага слоўніка беларускай мовы НАН Беларусі слова «пасёлак» зьяўляецца нядаўнім запазычаньнем з расейскага «посёлок»[2].

Гісторыя

«Пасёлкі гарадзкога тыпу» ўтвараліся згодна з указам Вярхоўнага Савету БССР ад 27 верасьня 1938 году. Тады да іх залічылі 101 паселішча, ранейшых мястэчак. Статус астатніх мястэчак панізілі да вёсак.

Беларускі лінгвіст Павал Сьцяцко сьведчыць, што нягледзячы на шырокі распаўсюд у народнай мове слова «мястэчка», за савецкім часам яго адмыслова выкрасьлялі з працаў датычна геаграфіі Беларусі, тым часам гэтае слова дазвалялася ўжываць пры апісаньні Кітаю і іншых замежных краінаў[3]. На прыкладзе вытрымак зь беларускіх і расейскіх тлумачальных слоўнікаў дасьледнік робіць выснову пра тое, што слова «мястэчка» зьяўляецца лякальнай адметнасьцю, якую савецкая ўлада імкнулася ліквідаваць з мэтай асыміляцыі беларусаў[1].

Ужываньне

Павал Сьцяцко паказвае на штучнасьць канструкцыі «пасёлак гарадзкога тыпу» і, адпаведна, шкоднасьць яе ўжываньня ў беларускай мове, у тым ліку празь немагчымасьць утварэньня назвы жыхара такога паселішча (традыцыйнае местачковец супраць «гартыппасялкоўца»)[3].

Крыніцы

  1. ^ а б Сцяцко П. Культура мовы. — Менск: Тэхналогія, 2002. С. 131.
  2. ^ Пасёлак // Этымалагічны слоўнік беларускай мовы. Т. 8. — Мн.: Навука і тэхніка, 1993. С. 181.
  3. ^ а б Сцяцко П. Культура мовы. — Менск: Тэхналогія, 2002. С. 130.