Давыд-Гарадок: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д пунктуацыя
Няма апісаньня зьменаў
Радок 168: Радок 168:
* Сынагога Халодная
* Сынагога Халодная
* Сынагога Столінэр Хасідым
* Сынагога Столінэр Хасідым

== Гл. таксама ==
* [[Цікеткі]]


== Крыніцы ==
== Крыніцы ==

Вэрсія ад 12:52, 6 лістапада 2016

Давыд-Гарадок
трансьліт. Davyd-Haradok
Юр’еўская царква
Юр’еўская царква
Герб Давыд-Гарадку
Першыя згадкі: 1127
Магдэбурскае права: ?[1]
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Столінскі
Гарадзкі савет: Давыд-Гарадоцкі
Насельніцтва: 5946 чал. (2016)[2]
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1655
Паштовы індэкс: 225540
СААТА: 1258510000
Нумарны знак: 1
Геаграфічныя каардынаты: 52°3′20″ пн. ш. 27°12′50″ у. д. / 52.05556° пн. ш. 27.21389° у. д. / 52.05556; 27.21389Каардынаты: 52°3′20″ пн. ш. 27°12′50″ у. д. / 52.05556° пн. ш. 27.21389° у. д. / 52.05556; 27.21389
Давыд-Гарадок на мапе Беларусі ±
Давыд-Гарадок
Давыд-Гарадок
Давыд-Гарадок
Давыд-Гарадок
Давыд-Гарадок
Давыд-Гарадок
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Давы́д-Гарадо́к — места ў Беларусі, на рацэ Гарыні. Цэнтар гарсавету Столінскага раёну Берасьцейскай вобласьці. Насельніцтва 5946 чал. (2016)[2]. Знаходзіцца за 32 км на паўночны ўсход ад Століну, за 245 км ад Берасьця, за 39 км ад чыгуначнай станцыі Гарынь (лінія Лунінец — Сарны). Рачная прыстань.

Давыд-Гарадок — магдэбурскае места гістарычнай Піншчыны (частка Берасьцейшчыны), на захадзе Палесься. Да нашага часу тут захавалася царква Сьвятога Юрыя, помнік архітэктуры XVIII ст.

Назва

У аснове тапоніму «Давыд-Гарадок» уласнае імя ягонага заснавальніка. Лічыцца, што ім быў яцьвяскі князь, які прыняў хрысьціянства і па хрышчэньні пачаў звацца Давыдам[3]. Таксама існуе меркаваньне, што Давыд-Гарадок заснаваў князь уладзімер-валынскі Давыд Ігаравіч[4], у гонар якога горад нібыта атрымаў назву. Згодна зь мясцовай легендай Давыд-Гарадок узьвёў нейкі тураўскі князь, які ў хрышчэньні ўзяў імя Давыд. Назва «Гарадок» сьведчыць пра існаваньне тут невялікага замка (гораду)[5].

Першая назва места — Гарадок, пазьней Гарадок Давыдаў[6].

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Афіцыйна Давыд-Гарадок (Гарадок) вядзе сваю гісторыю ад 1100 году[7]. Тым часам паводле сучасных энцыкляпэдычных даведнікаў першы пісьмовы ўпамін пра яго датуецца 1382 годам[6]. Археалягічныя зьвесткі сьведчаць, што паселішча ўзьнікла ў XII ст. Яно месьцілася на насыпной гары з правага (усходняга) берагу ракі Гарынь. У XIV — пачатку XVІІІ стагодзьдзяў тут існаваў драўляны замак. У канцы XIV ст. Давыд-Гарадок стаў сталіцай княства. У 1503 годзе войска Вялікага Княства Літоўскага разьбіла непадалёк ад места крымскіх татараў.

У 1509 годзе Давыд-Гарадок увайшоў у склад Пінскага княства. З 1522 году местам валодала вялікая княгіня Бона Сфорца. У 1558 годзе вялікі князь Жыгімонт Аўгуст перадаў яго ваяводу віленскаму Мікалаю Радзівілу Чорнаму. На 1559 год тут дзейнічалі 4 царквы. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (1565—1566) паселішча ўвайшло ў склад Пінскага павету Берасьцейскага ваяводзтва, а з 1586 году — Клецкай ардынацыі.

У XVII—XVIII стагодзьдзях Давыд-Гарадок быў значным асяродкам гандлю. Паводле ўскосных зьвестак, паселішча мела Магдэбурскае права[8]. На 1653 год тут было 29 рамесьнікаў 17 прафэсіяў. З пачаткам вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) 26 верасьня 1655 году маскоўскія захопнікі пад камандаю Д. Валконскага на рачных суднах, што выйшлі з Кіева, разьбілі аддзел шляхты (400 чал.) і мяшчанаў (300 чал.) і на кароткі час захапілі Давыд-Гарадок, які спалілі[6]. Пазьней места зноў трапіла пад акупацыю. У пачатку 1660 году літоўскія войскі на чале з С. Аскеркам і Д. Мурашкам вызвалілі Давыд-Гарадок. На 1663 год тут было 362 дымы[6], на 1675 год дзейнічалі 2 царквы і 1 касьцёл, на 1691 год працавалі 52 рамесьнікі. У 1791 годзе места ўвайшло ў Запінскі павет.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Давыд-Гарадок апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе ў 1795—1796 гадох быў цэнтрам павету. У 1796 годзе статус паселішча панізілі да мястэчка Мазырскага павету[9], якое 22 студзеня таго ж году атрымала герб: «у чорным полі срэбная рака з прыстаньню і залатым суднам з таварамі»[10].

На 1890 год у Давыд-Гарадку дзейнічалі 2 царквы, касьцёл, 3 юдэйскія малітоўныя дамы[11].

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Давыд-Гарадок абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР[12]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай (1921) Давыд-Гарадок апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стаў цэнтрам гміны Столінскага павету Палескага ваяводзтва

У 1939 годзе Давыд-Гарадок увайшоў у БССР, дзе 15 студзеня 1940 году зноў атрымаў статус места і стаў цэнтрам раёну (з 1961 году ў Столінскім раёне). У Другую сусьветную вайну з 7 ліпеня 1941 да 9 ліпеня 1944 году места знаходзілася пад нямецкай акупацыяй.

Геаграфія

Асаблівасьцю ваколіцаў Давыд-Гарадка сярод іншых мясьцінаў Прыпяцкага Палесься зьяўляюцца ўрадлівыя дзярнова-карбанатавыя глебы, з прычыны чаго места знаходзіцца ў цэнтры сукупнасьці некалькіх буйных вёсак. Лясістасьць мясцовасьці невялікая.

Апроч Гарыні, якая з 1980-х гадоў цячэ новым (штучным) рэчышчам, у межах места знаходзяцца старыцы: Гарынь (старое рэчышча), Сежка, Язда і Копанец. У гістарычных крыніцах упамінаецца яшчэ Няпраўда.

Клімат умерана-кантынэнтальны, са значным уплывам атлянтычнага марскога паветра. Лета цёплае. Зімы мяккія, з частымі адлігамі.

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XVII стагодзьдзе: 1663 год — 3 тыс. чал.
  • XIX стагодзьдзе: 1890 год — 4 тыс. чал.; 1897 год — 7815 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1907 год — 13 217 тыс. чал.; 1931 год — 10,5 тыс. чал.[13]; 1991 год — 7,7 тыс. чал.; 1 студзеня 1992 году — 7681 чал.; 1993 год — 7,6 тыс. чал.
  • XXI стагодзьдзе: 1 студзеня 2007 году — 6,9 тыс. чал.; 2009 год — 6573 чал.[14]; 1 студзеня 2010 году — 6557 чал. (перапіс); 1 студзеня 2011 году — 6460 чал.; 1 студзеня 2012 году — 6318 чал.; 2016 год — 5946 чал.[2]

Адукацыя

У склад сыстэмы адукацыі Давыд-Гарадку ўваходзіць 2 сярэднія школы. Працуюць таксама музычная і дзіцяча-юнацкая спартовая школы, дом дзіцячай творчасьці.

Мэдыцына

У месьце працуе тэрытарыяльнае мэдычнае аб’яднаньне, у складзе якога дзейнічаюць 2-я раённая лякарня на 200 ложкаў, паліклініка і 2 аптэкі.

Культура

Культурна-асьветніцкая праца ажыцьцяўляецца мескім домам культуры, кінатэатрам «Сьвітанак», 2 бібліятэкамі.

Эканоміка

Прадпрыемствы машынабудаўнічай, харчовай прамысловасьці.

  • ААТ «Давыд-Гарадоцкі электрамэханічны завод»
  • Філія «Давыд-Гарадоцкі хлебазавод» РУВП «Берасьцехлебпрам»

Жыхароў места абслугоўваюць 13 крамаў Давыд-Гарадоцкай філіі раённага спажывецкага таварыства, 3 фірмовыя і сетка камэрцыйных крамаў, сталоўка і кавярня. Аддзяленьні ААТ «Беларусбанк», Белтэлекам.

Турыстычная інфармацыя

Царква-мураўёўка

Інфраструктура

Спыніцца можна ў мескай гасьцініцы[15].

Выдатныя мясьціны

Страчаная спадчына

  • Касьцёл Найсьвяцейшага Божага Цела (1623)
  • Царква Ўваскрасеньня Хрыстова (XVIII ст.)
  • Сынагога Халодная
  • Сынагога Столінэр Хасідым

Гл. таксама

Крыніцы

  1. ^ Сінкевіч М. Малеч. Магдэбурскае права. // «Гістарычная брама» № 6 (10), 1998.
  2. ^ а б в Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  3. ^ Нашы гарады: грамадска-палітычнае даведачнае выданне / У. А. Малішэўскі, П. М. Пабока. — Мн.: Народная асвета, 1991.
  4. ^ Большая советская энциклопедия, 3-е изд.: в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1969—1978.
  5. ^ Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. — 448 с. С. 81.
  6. ^ а б в г Пазднякоў В. Давыд-Гарадок // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 566.
  7. ^ История, Столинский районный исполнительный комитет
  8. ^ ЭГБ. — Мн.: 1996 Т. 3. С. 189.
  9. ^ Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom I: Aa — Dereneczna. — Warszawa, 1880. S. 914.
  10. ^ Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў. — Менск, 1998.
  11. ^ Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.). СПб, 1890—1907.
  12. ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
  13. ^ Енциклопедія Українознавства : Словникова частина : [в 11 т.] / Наукове товариство імені Шевченка; Гол. ред. проф., д-р В. Кубійович. — Париж; Нью-Йорк; Львів: «Молоде життя», 1991—2003.  (укр.)
  14. ^ Перепись населения — 2009. Брестская область (рас.) [[Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь год
  15. ^ Туристская энциклопедия Беларуси. — Мн., 2007.

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Давыд-Гарадоксховішча мультымэдыйных матэрыялаў