Цмок: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д артаграфія
д артаграфія
Радок 8: Радок 8:
Паданьні і міты пра цмокаў ёсць практычна ва ўсіх народаў сьвету. У культуры [[Далёкі Ўсход|Далёкага Ўсходу]] цмок часьцей за ўсё ахоўнік прыроды, увасабленьне яе добрых якасьцяў. У заходняй традыцыі цмок — у асноўным носьбіт зла, алегорыя вайны, разбуральнай сілы прыроды, дэманічных сіл.

Паводле [[Біблія|Бібліі]], цмок зьяўляецца вобразам [[д’ябал|д’ябла]], у кнізе [[Кніга Апакаліпсіс|Адкрыцьця]] цмок спрабуе праглынуць Немаўляці, якое сімвалізуе [[Ісус Хрыстос|Ісуса Хрыста]], у канцы кнігі магутны Анёл зьняволіць цмока, пасля чаго сканчваецца зямная гісторыя.
Паводле [[Біблія|Бібліі]], цмок зьяўляецца вобразам [[д’ябал|д’ябла]], у кнізе [[Кніга Апакаліпсіс|Адкрыцьця]] цмок спрабуе праглынуць немаўля, якое сымбалізуе [[Ісус Хрыстос|Ісуса Хрыста]], у канцы кнігі магутны Анёл зьняволіць цмока, пасьля чаго сканчваецца зямная гісторыя.

У працэсе гістарычнай эвалюцыі ў міфах, загаворах і казках ператварыўся ў варожы народу вобраз крылатай пачвары, якая выкрадае жанчын, бярэ паборы людзьмі, разбурае гарады. Цмок — галоўны вораг героя-волата (напр. Кацігарошак), які змагаецца зь ім, перамагае і вызваляе царскую дачку (сястру). Для ўсходне-славянскіх казак, у тым ліку і беларускіх, характэрна маляўнічасьць і гратэскавая сацыяльная завостранасьць вобраза цмока.
У працэсе гістарычнай эвалюцыі ў мітах, загаворах і казках ператварыўся ў варожы народу вобраз крылатай пачвары, якая выкрадае жанчын, бярэ паборы людзьмі, разбурае гарады. Цмок — галоўны вораг героя-волата (напр. Кацігарошак), які змагаецца зь ім, перамагае і вызваляе царскую дачку (сястру). Для ўсходне-славянскіх казак, у тым ліку і беларускіх, характэрна маляўнічасьць і гратэскавая сацыяльная завостранасьць вобраза цмока.

== Цмок у беларускай міталёгіі ==
== Цмок у беларускай міталёгіі ==
Радок 20: Радок 20:
У іншых крыніцах цмок — злы зьмей, які шкодзіць людзям, паліць хаты<ref>Запісана ў в. Пірэвічы Жлобінскага р-на ад Калядзенка Сафіі Васільеўны, 1935 г.н., студэнткай Шышовай К. (2006 г.)</ref>, пушчае з пашчы полымя. Яшчэ адна крыніца дадае: ростам Цмок з вялікі [[Хата|дом]], але вельмі гультаяваты — калі нехта з людзей патурбуе яго, то ён не абавязкова будзе нападаць, а спачатку ўзважыць, ці вартая ахвяра парушанага спакою. Паводле фальклярыста [[Міхал Федароўскі|М. Федароўскага]], цмок — пачвара з кіпцюрамі, як сярпы, і з такімі вострымі крыламі, што можа што заўгодна перасекчы імі, як мячом. Цмок — найстарэйшы зьвер у сьвеце. Можа жыць як у возеры ці балоце (што адпавядае яго хтанічнай прыродзе) так і ў небе<ref>Міфалогія беларусаў: энцыклапедычны слоўнік / склад. І. Клімковіч, В. Аўтушка; навук. рэд. Т. Валодзіна, С. Санько. — Мн.: Беларусь, 2011. — 607 с.: іл.</ref>.

У некаторых павер’ях цмок мае рысы стыхійнага бозтва, апякуна і ахоўніка. У вёсцы [[Валова Гара]] яшчэ ў пачатку ХХ ст. верылі, што ў час вясельля кагосьці з вяскоўцаў па рэках [[Эсэ (рака)|Эсэ]] і Бярэшчы, па возеры [[Бярэшча]] і [[Бярэзінскі канал|Бярэзінскім канале]] праплывае змеепадобная пачвара з імем Цмок. Трэба выліць у ваду шклянку самагону і кінуць пачастунак, і за гэта маладая сям’я атрымае блаславеньне ад цмока<ref>Аповяд запісаў у 1969 годзе Уладзімір Шушкевіч, ад жыхаркі вёскі Верабкі Анэты Міхайлаўны Шушкевіч (1899—1975), у 1969 г.</ref>.
У некаторых павер’ях цмок мае рысы стыхійнага бозтва, апякуна і ахоўніка. У вёсцы [[Валова Гара]] яшчэ ў пачатку ХХ ст. верылі, што ў час вясельля кагосьці з вяскоўцаў па рэках [[Эсэ (рака)|Эсэ]] і Бярэшчы, па возеры [[Бярэшча]] і [[Бярэзінскі канал|Бярэзінскім канале]] праплывае змеепадобная пачвара з імем Цмок. Трэба выліць у ваду шклянку самагону і кінуць пачастунак, і за гэта маладая сям’я атрымае блаславеньне ад цмока<ref>Аповед запісаў у 1969 годзе Ўладзімер Шушкевіч, ад жыхаркі вёскі Верабкі Анэты Міхайлаўны Шушкевіч (1899—1975), у 1969 г.</ref>.

Цмок [[Вяль]] жыве ля валуна і шкодзіць людзям: завальвае дарогу, крадзе скаціну. Аднойчы кемлівы селянін зьнішчае яго, скарміўшы пачвары скуру [[баран]]а, у якую заліў смалу. Імя «Вяль» можа быць празрыстай адсылкай да бога [[Вялес]]а. Аднак постаць цмока замяняе Вялеса, хутчэй за ўсё, толькі частцы паданьняў, дзе сам цмок не надзяляецца зьмяінымі рысамі. «Зьмяіным» жа цмокам ў болей архаічнай, язычніцкай вэрсіі паданьняў адпавядаў нейкі старажытны хтанічны зьмей, зьвестак аб якім на сёньня не захавалася.

=== Цмок як нячысты дух ===
=== Цмок як нячысты дух ===
Часам цмока надзяляюць рысамі не пачвары, а дэмана, нячысьціка. У некаторых мясьцінах верылі, што цмок — гэта «зьмій страшэнны», які выпівае душу ў чалавека і жывёлы (высмоктвае). Чалавек слабее і памірае. Гэта цмок душу выпіў<ref>Запісана ў в. Сякерычы Петрыкаўскага р-на ад Мышкавец Ганны Кузьмінічны, 1926 г.н., студэнткай Белька С. (2006 г.)</ref>. У [[Рэчыцкі раён|Рэчыцкім раёне]] распавядалі, што цмок — гэта такі «вужака», які прабіраецца ноччу ў хлеў да скаціны і выпівае яе малако, цмокаючы пры гэтым (адсюль і назва). Жыве ля ямін, на сьметніках, у гушчары ліхатраўя. Каб пазбавіцца ад цмока, трэба злавіць яго ноччу і пасекчы лапатай. Цікава, што гэтае павер’е фактычна апісвае цмока ў выглядзе звычайнай зьмяі. Лічылася, што, калі знайсці яйка, зьнесенае чорным пеўнем, можна вынасіць яго пад пахай, і з яго вылупіцца цмок, які будзе адшукваць клады і прыносіць свайму гаспадару багацьце. У некаторых падобных паданьнях цмока называюць «вуж» (гл. [[Вужаў камень]]).
Часам цмока надзяляюць рысамі не пачвары, а дэмана, нячысьціка. У некаторых мясьцінах верылі, што цмок — гэта «зьмій страшэнны», які выпівае душу ў чалавека і жывёлы (высмоктвае). Чалавек слабее і памірае. Гэта цмок душу выпіў<ref>Запісана ў в. Сякерычы Петрыкаўскага раёну ад Мышкавец Ганны Кузьмінічны, 1926 г. н., студэнткай Белька С. (2006 г.)</ref>. У [[Рэчыцкі раён|Рэчыцкім раёне]] распавядалі, што цмок — гэта такі «вужака», які прабіраецца ноччу ў хлеў да скаціны і выпівае яе малако, цмокаючы пры гэтым (адсюль і назва). Жыве ля ямін, на сьметніках, у гушчары ліхатраўя. Каб пазбавіцца ад цмока, трэба злавіць яго ноччу і пасекчы лапатай. Цікава, што гэтае павер’е фактычна апісвае цмока ў выглядзе звычайнай зьмяі. Лічылася, што, калі знайсці яйка, зьнесенае чорным пеўнем, можна вынасіць яго пад пахай, і з яго вылупіцца цмок, які будзе адшукваць клады і прыносіць свайму гаспадару багацьце. У некаторых падобных паданьнях цмока называюць «вуж» (гл. [[Вужаў камень]]).

[[Мікалай Нікіфароўскі|М. Я. Нікіфароўскі]] паведамляе, што цмок болей дагледжаны за іншых нячысьцікаў, часта мыецца ў лазьні. З-за асьцярожнасці і прадбачлівасьці жыве долей астатніх дэманаў. Часта чапляецца да простых вясковых людзей, але людзей сямейных не кранае. Іх расправа чакае тых, хто парушае грамадзкія абавязкі<ref>[http://www.slounik.org/82196.html Слоўнік. Цмок]</ref>.

Вэрсія ад 15:10, 14 кастрычніка 2016

Балотны цмок, сучасны малюнак
Цмок. Малюнак з энцыкляпэдыі Б. Хмялеўскага «Новыя Атэны»
Цмок на памятнай манэце «Кацігарошак» Нацыянальнага банку Рэспублікі Беларусь

Цмок — істота з казак і паданьняў народаў сьвету. Гэта зьмеепадобная істота вялікіх памераў, якая, паводле паданьняў, сілкуецца людзьмі, мае некалькі галоў, можа лётаць і ўмее выдыхаць полымя з сваёй пашчы, валодае чароўнымі здольнасьцямі.

Паданьні і міты пра цмокаў ёсць практычна ва ўсіх народаў сьвету. У культуры Далёкага Ўсходу цмок часьцей за ўсё ахоўнік прыроды, увасабленьне яе добрых якасьцяў. У заходняй традыцыі цмок — у асноўным носьбіт зла, алегорыя вайны, разбуральнай сілы прыроды, дэманічных сіл.

Паводле Бібліі, цмок зьяўляецца вобразам д’ябла, у кнізе Адкрыцьця цмок спрабуе праглынуць немаўля, якое сымбалізуе Ісуса Хрыста, у канцы кнігі магутны Анёл зьняволіць цмока, пасьля чаго сканчваецца зямная гісторыя.

У працэсе гістарычнай эвалюцыі ў мітах, загаворах і казках ператварыўся ў варожы народу вобраз крылатай пачвары, якая выкрадае жанчын, бярэ паборы людзьмі, разбурае гарады. Цмок — галоўны вораг героя-волата (напр. Кацігарошак), які змагаецца зь ім, перамагае і вызваляе царскую дачку (сястру). Для ўсходне-славянскіх казак, у тым ліку і беларускіх, характэрна маляўнічасьць і гратэскавая сацыяльная завостранасьць вобраза цмока.

Цмок у беларускай міталёгіі

У беларускіх павер’ях цмок — зборнае паняцьце. Пад ім разумеецца і пачварны зьмей, і нячысты дух, часам нават з чалавечымі рысамі.

Цмок як гіганцкі зьмей

У некаторых казках і баладах цмок — рэптылія-пачвара, у якой 3, 7, 9, 12 ці нават 24 галавы. У казцы «Хведар Набілкін і сапраўдныя асілкі» героі пачаргова перамагаюць трох шматгаловых цмокаў. Паводле некаторых паданьняў, раней рэкі былі вялічэзныя, ніхто па іх не хадзіў, і жыло у вадзе безліч зьмеяў, у іншых па 11 галоў. Яны душылі людзей. Цмок у гэтым сюжэце — імя ўласнае, адзін са зьмеяў. Жыў ён адзін, меў рогі і вялізную пашчу, якой мог адразу праглынуць чалавека. Людзі былі язычнікамі і маліліся яму. Забіў пачвару Юр’я (Георгі Перамаганосец)[1]. У народнай традыцыі наогул пашыраная такая схема: цмок жыве ў балоце ці рацэ і штодня (ці штогод) патрабуе сабе ў ахвяру маладых дзяўчат. Зьяўляецца герой і забівае пачвару. Мяркуецца, што гэты матыў мае дахрысьціянскае паходжаньне. У першапачатковай вэрсіі цмока мог замяняць Яшчар — бозтва ніжэйшага сьвету, якому, верагодна, таксама прыносілі маладых дзяўчат у ахвяру.

У іншых крыніцах цмок — злы зьмей, які шкодзіць людзям, паліць хаты[2], пушчае з пашчы полымя. Яшчэ адна крыніца дадае: ростам Цмок з вялікі дом, але вельмі гультаяваты — калі нехта з людзей патурбуе яго, то ён не абавязкова будзе нападаць, а спачатку ўзважыць, ці вартая ахвяра парушанага спакою. Паводле фальклярыста М. Федароўскага, цмок — пачвара з кіпцюрамі, як сярпы, і з такімі вострымі крыламі, што можа што заўгодна перасекчы імі, як мячом. Цмок — найстарэйшы зьвер у сьвеце. Можа жыць як у возеры ці балоце (што адпавядае яго хтанічнай прыродзе) так і ў небе[3].

У некаторых павер’ях цмок мае рысы стыхійнага бозтва, апякуна і ахоўніка. У вёсцы Валова Гара яшчэ ў пачатку ХХ ст. верылі, што ў час вясельля кагосьці з вяскоўцаў па рэках Эсэ і Бярэшчы, па возеры Бярэшча і Бярэзінскім канале праплывае змеепадобная пачвара з імем Цмок. Трэба выліць у ваду шклянку самагону і кінуць пачастунак, і за гэта маладая сям’я атрымае блаславеньне ад цмока[4].

Цмок Вяль жыве ля валуна і шкодзіць людзям: завальвае дарогу, крадзе скаціну. Аднойчы кемлівы селянін зьнішчае яго, скарміўшы пачвары скуру барана, у якую заліў смалу. Імя «Вяль» можа быць празрыстай адсылкай да бога Вялеса. Аднак постаць цмока замяняе Вялеса, хутчэй за ўсё, толькі частцы паданьняў, дзе сам цмок не надзяляецца зьмяінымі рысамі. «Зьмяіным» жа цмокам ў болей архаічнай, язычніцкай вэрсіі паданьняў адпавядаў нейкі старажытны хтанічны зьмей, зьвестак аб якім на сёньня не захавалася.

Цмок як нячысты дух

Часам цмока надзяляюць рысамі не пачвары, а дэмана, нячысьціка. У некаторых мясьцінах верылі, што цмок — гэта «зьмій страшэнны», які выпівае душу ў чалавека і жывёлы (высмоктвае). Чалавек слабее і памірае. Гэта цмок душу выпіў[5]. У Рэчыцкім раёне распавядалі, што цмок — гэта такі «вужака», які прабіраецца ноччу ў хлеў да скаціны і выпівае яе малако, цмокаючы пры гэтым (адсюль і назва). Жыве ля ямін, на сьметніках, у гушчары ліхатраўя. Каб пазбавіцца ад цмока, трэба злавіць яго ноччу і пасекчы лапатай. Цікава, што гэтае павер’е фактычна апісвае цмока ў выглядзе звычайнай зьмяі. Лічылася, што, калі знайсці яйка, зьнесенае чорным пеўнем, можна вынасіць яго пад пахай, і з яго вылупіцца цмок, які будзе адшукваць клады і прыносіць свайму гаспадару багацьце. У некаторых падобных паданьнях цмока называюць «вуж» (гл. Вужаў камень).

М. Я. Нікіфароўскі паведамляе, што цмок болей дагледжаны за іншых нячысьцікаў, часта мыецца ў лазьні. З-за асьцярожнасці і прадбачлівасьці жыве долей астатніх дэманаў. Часта чапляецца да простых вясковых людзей, але людзей сямейных не кранае. Іх расправа чакае тых, хто парушае грамадзкія абавязкі[6].

Глядзіце таксама

Крыніцы

  1. ^ Запісана ў в. Новы Мір Веткаўскага р-на ад Хадуньковай Ганны Трафімаўны, 1914 г.н. (раней пражывала ў в. Малінаўка Бранскай вобл.), студэнткай Хадуньковай Н. (2002 г.)
  2. ^ Запісана ў в. Пірэвічы Жлобінскага р-на ад Калядзенка Сафіі Васільеўны, 1935 г.н., студэнткай Шышовай К. (2006 г.)
  3. ^ Міфалогія беларусаў: энцыклапедычны слоўнік / склад. І. Клімковіч, В. Аўтушка; навук. рэд. Т. Валодзіна, С. Санько. — Мн.: Беларусь, 2011. — 607 с.: іл.
  4. ^ Аповед запісаў у 1969 годзе Ўладзімер Шушкевіч, ад жыхаркі вёскі Верабкі Анэты Міхайлаўны Шушкевіч (1899—1975), у 1969 г.
  5. ^ Запісана ў в. Сякерычы Петрыкаўскага раёну ад Мышкавец Ганны Кузьмінічны, 1926 г. н., студэнткай Белька С. (2006 г.)
  6. ^ Слоўнік. Цмок

Вонкавыя спасылкі

Цмоксховішча мультымэдыйных матэрыялаў