Валер Буяк: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д кірылічная «і»
д абгрунтаванасьць польскага варыянту?
Радок 1: Радок 1:
{{Асоба
{{Асоба
|імя = Валер Буяк
|імя = Валер Буяк
|арыгінал імя = Walery Bujak
|арыгінал імя =
|партрэт = Sensei sekai.jpg
|партрэт = Sensei sekai.jpg
|апісаньне = ''Валер Буяк на прэс-канфэренцыі, 1996 г.''
|апісаньне = ''Валер Буяк на прэс-канфэренцыі, 1996 г.''

Вэрсія ад 00:08, 4 кастрычніка 2016

Валер Буяк
Валер Буяк на прэс-канфэренцыі, 1996 г.
Род дзейнасьці заснавальнік «Сэкай», айкідо, каратэ, эзатэрыка, амота
Дата нараджэньня 18 сакавіка 1956 (68 гадоў)
Месца нараджэньня вёска Лежневічы, Іўеўскі раён, Гарадзенская вобласьць, Беларуская ССР, СССР
Месца вучобы
Занятак эспэрантыст, каратыст
Сайт sekai.clan.su/index/0-4

Вале́р Фра́нцавіч Бу́як (18 сакавіка 1956, вёска Лежневічы ў Іўеўскім раёне, Беларуская ССР) — у 1990-х гадах стваральнік фінансавай піраміды «Сэкай»[1], арганізатар баёў бяз правілаў «Мистер Силач Сэкай», майстар каратэ (4-ы дан) і айкідо, сьвятар японскай сэкты амота. Вядомы таксама як Бумата Мататацу (па-японску: 武亦亦龍) і Валекс (Valex)[2].

Быў прадусарам сьпявачкі Наталі і дуэту «Ды-Бронкс і Наталі»[3].

Напісаў кнігу «Лісты з зоны Сэкай»[4].

Біяграфія

Буяк і сьпявачка Наталі

Буяк нарадзіўся 18 сакавіка 1956 году ў Іўеўскім раёне Гарадзенскай вобласьці (Беларусь). У 1988 годзе заснаваў цэнтар баявых мастацтваў «Сэкай», навучаў каратэ і айкідо ў Менску, узначальваў беларускую рэлігійную суполку японскай навукі амота.[5] Адзін з вэтэранаў беларускага каратэ, пачаў цьвічыць яшчэ ў канцы 1970-х гадоў у розных майстраў.

У сярэдзіне 1990-х гадоў заснаваў некалькі фірмаў[6] пад гандлёвай маркай «Сэкай» і падобна расейскай МММ сабраў больш чым мільён даляраў ЗША ў тысячаў укладчыкаў Беларусі. 23 сьнежня 1996 году правеў у Менску баі амаль бяз правілаў «Мистер Силач Сэкай». Летам 1996 году быў арыштаваны і атрымаў па выраку суду ў 1999 годзе 10 гадоў зьняволеньня.[7] У знак пратэсту трымаў галадаваньні, адразаў сабе палец і інш.[8][9][10][11]. Адбыў сваё пакараньне (вызваліўся ў 2004 годзе па амністыі) і цяпер знаходзіцца на волі.

Здольнасьці

Таксама зьяўляецца майстрам кі-ко, лекар, чараўнік і экстрасэнс, прайшоў адборачны тур на Бітву экстрасэнсаў-7, трапіў у 13 найлепшых. Таксама знаходзіцца ў тройцы найлепшых экстрасэнсаў зь Беларусі. Удзельнік Бітвы экстрасэнсаў-8[12].

Буяк у энцыкляпэдыях

  • ISBN 3-598-11239-4 Who’s Who in International Organizations. 2nd Edition, K.G.Saur, 1996, V.1 p. 112
  • ISBN 978-985-6742-80-7 Кто есть Кто в Республике Беларусь. 2009, Мн., Энциклопедикс, 2009, с. 35

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі