Старое паданьне: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
афармленьне
Радок 1: Радок 1:
{{Іншыя значэньні}}
{{Літаратурны твор
{{Літаратурны твор
|Назва = Старое паданьне
|Назва = Старое паданьне
Радок 25: Радок 26:
|ВікіКрыніца-тэкст = :pl:s:Stara baśń
|ВікіКрыніца-тэкст = :pl:s:Stara baśń
}}
}}
«'''Старо́е пада́ньне'''» ({{Мова-pl|Stara baśń: powieść z IX wieku}}) — [[гістарычны раман]] [[Юзэф Ігнацы Крашэўскі|Юзэфа Ігнацыя Крашэўскага]], выдадзены ў 1876 року. Гэтым творам распачынаецца нізка раманаў пад агульнай назвай «Гісторыя Польшчы».
{{Іншыя значэньні|Старое паданьне (неадназначнасьць)}}
'''«Старо́е пада́ньне»''' ({{Мова-pl|Stara baśń: powieść z IX wieku}}) — [[гістарычны раман]] [[Юзэф Ігнацы Крашэўскі|Юзэфа Ігнацыя Крашэўскага]], выдадзены ў 1876 року. Гэтым творам распачынаецца нізка раманаў пад агульнай назвай «Гісторыя Польшчы».

== Сюжэт ==
== Сюжэт ==
[[Файл:Stara baśń (Hengo) by Michał Elwiro Andriolli.jpg|міні|«Агонь […] падкладаючы, каб<br />Гэнга згарэў жыўцом.»]]
[[Файл:Stara baśń (Hengo) by Michał Elwiro Andriolli.jpg|міні|«Агонь […] падкладаючы, каб<br />Гэнга згарэў жыўцом.»]]
Сюжэт раману адсылае да старапольскіх паданьняў і легенд, між іншым пра жорсткага ўладара [[Попель|Попеля]]. Дзеяньне адбываецца ў дагістарычныя часы на землях племені [[Паляне|палянаў]].
Сюжэт раману адсылае да старапольскіх паданьняў і легендаў, між іншым пра жорсткага ўладара [[Попель|Попеля]]. Дзеяньне адбываецца ў дагістарычныя часы на землях племені [[Паляне|палянаў]].

Уладарыць над імі жорсткі князь, які ў рамане завецца Хвосткам, а ягоная жонка — немка Брунгільда. Як князь, так і ягоная жонка мараць, каб усталяваць над падданымі абсалютную ўладу, падобную да той, якую мелі князі й імпэратары Нямеччыны. Аднак гэта не падабаецца {{Артыкул у іншым разьдзеле|Кмець|кмецям|pl|Kmieć}}, якія прызвычаіліся да таго, што ўладары шанавалі іхнюю вольнасьць. Князь са сваімі людзьмі ўзмацняюць рэпрэсіі і становяцца ўсё больш жорсткімі. У выніку ў краі выбухае бунт, супраць якога князь выклікае на дапамогу нямецкіх хаўрусьнікаў. Пачынаецца вайна, у выніку якой князь гіне, а ўлада перадаецца простаму, але аўтарытэтнаму кмецю [[Пяст Каладзей|Пясту]].

Радок 72: Радок 72:

== Вонкавыя спасылкі ==
== Вонкавыя спасылкі ==
{{Commons}}
{{Commonscat|Stara baśń (Kraszewski)}}
* [http://monika.univ.gda.pl/~literat/stara/index.htm Тэкст раману на бачыне Віртуальнай бібліятэкі польскай літаратуры]
* [http://monika.univ.gda.pl/~literat/stara/index.htm Тэкст раману на бачыне Віртуальнай бібліятэкі польскай літаратуры]
* [http://wolnelektury.pl/katalog/lektura/stara-basn/ «Старое паданьне» на сэрвісе Wolne Lektury]
* [http://wolnelektury.pl/katalog/lektura/stara-basn/ «Старое паданьне» на сэрвісе Wolne Lektury]

{{Гісторыя Польшчы (Крашэўскі)}}

[[Катэгорыя:Раманы Юзэфа Ігнацыя Крашэўскага]]
[[Катэгорыя:Раманы Юзэфа Ігнацыя Крашэўскага]]

Вэрсія ад 12:44, 31 жніўня 2016

Старое паданьне
Stara baśń: powieść z IX wieku
«Сьляпы гусьляр стаў у варотах,
кій яго кранаўся ляжачага трупу
[…] хлапак прытуліўся і плакаў.»
Жанр: гістарычная проза
Аўтар: Язэп Ігнацы Крашэўскі
Мова арыгіналу: польская
Публікацыя: 1876
Выдавецтва: Spółka Księgarzy Warszawskich
Наступны твор: «Lubonie»
Вікікрыніцы зьмяшчаюць поўны тэкст гэтага твору

«Старо́е пада́ньне» (па-польску: Stara baśń: powieść z IX wieku) — гістарычны раман Юзэфа Ігнацыя Крашэўскага, выдадзены ў 1876 року. Гэтым творам распачынаецца нізка раманаў пад агульнай назвай «Гісторыя Польшчы».

Сюжэт

«Агонь […] падкладаючы, каб
Гэнга згарэў жыўцом.»

Сюжэт раману адсылае да старапольскіх паданьняў і легендаў, між іншым пра жорсткага ўладара Попеля. Дзеяньне адбываецца ў дагістарычныя часы на землях племені палянаў.

Уладарыць над імі жорсткі князь, які ў рамане завецца Хвосткам, а ягоная жонка — немка Брунгільда. Як князь, так і ягоная жонка мараць, каб усталяваць над падданымі абсалютную ўладу, падобную да той, якую мелі князі й імпэратары Нямеччыны. Аднак гэта не падабаецца кмецям(pl), якія прызвычаіліся да таго, што ўладары шанавалі іхнюю вольнасьць. Князь са сваімі людзьмі ўзмацняюць рэпрэсіі і становяцца ўсё больш жорсткімі. У выніку ў краі выбухае бунт, супраць якога князь выклікае на дапамогу нямецкіх хаўрусьнікаў. Пачынаецца вайна, у выніку якой князь гіне, а ўлада перадаецца простаму, але аўтарытэтнаму кмецю Пясту.

Другой тэмаю раману ёсьць гісторыя каханьня. Даман, малады кмець і ваяўнік, закахаўся ў прыгажуню Дзіву. Аднак яна лічыць, што яе пакліканьнем ёсьць служба багам, таму адмаўляецца стаць жонкаю Дамана. Даман вырашае зрабіць усё, каб дабіцца яе каханьня.

Дадатковая інфармацыя

Раман быў выдадзены ў 1876 року Суполкай варшаўскіх кнігавыдаўцоў (прадстаўленай у Варшаве фірмай Гебэтнэр і Вольф), якая ў тым року распачала выданьне нізкі гістарычных раманаў Крашэўскага, якія мелі ахапіць гісторыю Польшчы. Яшчэ пры жыцьці аўтара ў 1879 адбылося перавыданьне кнігі ў выглядзе альбому з ілюстрацыямі Міхала Эльвіры Андрыёлі.

Раман прысьвечаны легендарным пачаткам польскай дзяржавы (да прыходу да ўлады першага ўладара палянаў — Семавіта Пяставіца). Дзеяньне разгортваецца ў IX стагодзьдзі, калі ад князя Попеля ўладу пераняла дынастыя Пястаў. Кніга складаецца з трох тамоў (30 разьдзелаў) і дадатку «Гістарычныя легенды», дзе аўтар падае ўласныя камэнтары да раману.

Кніжка ўтрымлівае шмат архаізмаў (напрыклад, skórznie — скураныя боты, tok — від жаночага капелюшу, dziewiarz — кальчужнік), запазычаньняў зь іншых славянскіх моў (напрыклад, гарадзішча, каравай) і нэалягізмаў, выкарыстаных у форме састарэлых выразаў (напр. kneź — князь, podziomek — падземак, witeź — віцязь). Праца аўтара над раманам супала зь яго этнаграфічнымі дасьледаваньнямі і вывучэньнем прац Іяхіма Лялевеля і Караля Шайнохі, якія аказалі ўплыў на творчасьць Крашэўскага.

Рукапісы «Старога паданьня» былі зьнішчаныя падчас II сусьветнай вайны, у той час як першая (яшчэ чарнавая) вэрсія знаходзіцца ў варшаўскай Нацыянальнай бібліятэцы (сыгнатура рукапісу III 6056).

Адаптацыі раману

Літаратура

  • Kraszewski, Józef Ignacy. Stara Baśń. — Warszawa: Ludowa Spółdzielnia Wydawnicza, 1983. — С. 311—312. — ISBN 83-205-3077-6

Вонкавыя спасылкі

Старое паданьнесховішча мультымэдыйных матэрыялаў