Ісламская дзяржава: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д абнаўленьне зьвестак
дНяма апісаньня зьменаў
Радок 16: Радок 16:
|сфарміравана = {{Дата пачатку|13|10|2006|1}}
|сфарміравана = {{Дата пачатку|13|10|2006|1}}
|расфарміравана =
|расфарміравана =
|перш = {{Артыкул у іншым разьдзеле|Нарада змагароў у Іраку||en|Mujahideen Shura Council (Iraq)}}
|перш = {{Артыкул у іншым разьдзеле|Нарада маджагедаў у Іраку||en|Mujahideen Shura Council (Iraq)}}
|стала =
|стала =
|саюзьнікі =
|саюзьнікі =

Вэрсія ад 01:20, 31 жніўня 2016

«Ісламская дзяржава Іраку і Леванту»
араб. الدولة الإسلامية في العراق والشام
эмблема
Чорны сьцяг з 2 надпісамі: «Мухамад — пасланец Алага»
Іншыя назвы: «Ісламская дзяржава Іраку» (да 8 красавіка 2014 г.)
Зьяўляецца часткай: «Аль-Каіда» (да 3 лютага 2014 г.)
Ідэалёгія: Шавінізм
Этнічная прыналежнасьць: Арабы
Рэлігійная прыналежнасьць: Іслам
Лідэры: Ібрагім Бадры(en)
Штаб-кватэра: Эр-Рака(en) (Сырыя)
Актыўная ў: Ірак, Сырыя
Дата фармаваньня: 13 кастрычніка 2006 (17 гадоў таму)
Адлучылася ад: Нарада маджагедаў у Іраку(en)
Праціўнікі: Урады Іраку і Сырыі
Колькасьць сябраў: 20 тыс. (2014)
Удзел у канфліктах: Ірацкая вайна, Грамадзянская вайна ў Сырыі

     Тэрыторыя, кантраляваная Ісламскай дзяржавай на канец жніўня 2016 г.

Ісла́мская дзяржа́ва (Ісла́мская дзяржа́ва Іра́ку і Лева́нту) — транснацыянальная вайскова-тэрарыстычная арганізацыя, заснаваная ў кастрычніку 2006 году ў захопленым арабскімі ісламістамі ірацкім горадзе Бакуба(en) (цэнтар Дыяльскай вобласьці(en)) пад назовам Ісламская дзяржава Іраку.

Мінуўшчына

Прылічаная да ліку тэрарыстычных арганізацыяў заходнімі ўрадамі і іхнымі хаўрусьнікамі, як то ЗША[1], Вялікабрытаніяй[2], Аўстраліяй[3], Канадай[4], Інданэзіяй[5] і Саудаўскай Арабіяй[6]. Кантралюе шэраг паўночных тэрыторыяў Іраку (за выняткам Курдыстану) і паўночна-ўсходніх тэрыторыяў Сырыі, дзе судакранаецца з Сырыйскім Курдыстанам і Турэччынай.

Паводле свайго самаабвешчанага статусу, дзяржава зьяўляецца халіфатам, то бок прызнае за сабой рэлігійную ўладу над усімі мусульманамі па ўсім сьвеце і імкнецца атрымаць палітычны кантроль над тэрыторыямі зь пераважна мусульманскіх насельніцтвам[7], пачынаючы з тэрыторыі ў Леванце, уключаючы Ярданію, Ізраіль, Палестыну, Лібан, Кіпр і плошчу ў паўднёвай частцы Турэччыны[8].

Група, у сваім першапачатковым выглядзе, складаецца і абапіраецца на шэраг суніцкіх арабскіх тэрарыстычных паўстанцкіх групаў, у тым ліку ейнага папярэдніка арганізацыі Аль-Каіды ў Іраку. Першапачатковая мэта ісламскай дзяржавы ёсьць стварэньне халіфату ў рэгіёне суніцкай большасьці ў Іраку. Пасьля ейнага ўдзелу ў грамадзянскай вайне ў Сырыі арганізацыя ў 2014 годзе пачала вайну ў Іраку[9].

Мусульманскія багасловы па ўсім сьвеце не прызналі дзяржаву і адзначылі, што мусульмане не абавязаныя выказваць вернасьць гэтак званаму халіфу Абу Бакр аль-Багдадзі.

У пачатку верасьня баевікі арганізацыі апублікавалі заяву, дзе заяўлялася пра намер вядзеньня арганізацыяй паветранае вайны супраць узброеных сілаў Сырыі і захопу расейскае часткі Каўказу[10].

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Ісламская дзяржавасховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Шаблён:Накід:Азія