Іслам Карымаў: розьніца паміж вэрсіямі
Stary Jolup (гутаркі | унёсак) вікіфікацыя крыніца — be:Іслам Карымаў |
(Розьніцы няма)
|
Вэрсія ад 23:33, 29 жніўня 2016
Іслам Карымаў | |
Іслам Карымаў | |
1-шы Прэзыдэнт Узбэкістану | |
---|---|
24 сакавіка 1990 — 28 жніўня 2016 | |
Папярэднік: | няма |
Наступнік: | - |
Прэм'ер-міністар Рэспублікі Узбэкістан | |
1 студзеня 1990 — 13 студзеня 1992 | |
Прэзыдэнт: | Іслам Карымаў |
Папярэднік: | Шукурула Мірсаідаў |
Наступнік: | Абдухашым Муталаў |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
30 студзеня 1936 Самарканд, УзССР |
Памёр: |
29 жніўня 2016 Ташкент, Узбэкістан |
Партыя: | |
Сужэнец: | Тацьцяна Карымава |
Дзеці: | Гульнара Карымава і Лола Карымава |
Адукацыя: | |
Узнагароды: | |
Іслам Абдуганіевіч Карымаў (па-ўзбэцку: Islom Abdugʻaniyevich Karimov, Ислом Абдуғанийевич Каримов; 30 студзеня 1938, Самарканд — 29 жніўня 2016, Ташкент) — узбэкістанскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, Першы сакратар ЦК Камуністычнай партыі Узбэкістану (1989—1991), Старшыня Савета Міністраў Узбэкскай ССР (1990—1991), Прэзыдэнт Узбэкістану (з 1990 па 2016 год).
Жыцьцяпіс
Нарадзіўся 30 студзеня 1938 годауў Самаркандзе ў сям’і служачых. У 1955 годзе скончыў школу. Скончыў сярэднеазіяцкі Політэхнічны інстытут па спэцыяльнасьці «інжынэр-мэханік» і Ташкенцкі інстытут народнай гаспадаркі (цяпер Ташкенцкі дзяржаўны эканамічны ўнівэрсытэт) па спэцыяльнасьці «эканаміст». Кандыдат эканамічных навук.
Працоўную дзейнасьць пачаў у 1960 годзе спачатку памочнікам майстра, затым майстрам і тэхналёгіі на заводзе «Ташсельмаш». З 1961 года — інжынэр, пасьля вядучы інжынэр-канструктар на авіяцыйным аб’яднаньні імя В. П. Чкалава. Быў міністрам фінансаў, старшынёй Дзяржпляну, першым сакратаром ЦК КПУ.
24 сакавіка 1990 году на сэсіі Вярхоўнага Савета УзССР абіраецца Прэзыдэнтам рэспублікі. Згодна з артыкулам 89 Канстытуцыі адначасова зьяўляецца старшынёй Кабінэту Міністраў. 18 лістапада 1991 году VIII сэсія Вярхоўнага Савета прыняла закон аб выбарах Прэзыдэнта. Выбары прайшлі на альтэрнатыўнай аснове. На прэзыдэнцкае «крэсла» прэтэндавалі: ад народна-дэмакратычнай партыі і Саюза прафсаюзаў Узбэкістану — І. А. Карымаў, ад дэмакратычнай партыі «Эрк» — Салой Мадамінаў (Мухамад Саліх). Па выніках галасаваньня ад агульнай колькасьці выбаршчыкаў 86% аддалі свае галасы за Іслама Карымава, 12,3% — за Сала Мадамінава.
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
- Нарадзіліся 30 студзеня
- Нарадзіліся ў 1936 годзе
- Памерлі 29 жніўня
- Памерлі ў 2016 годзе
- Сябры КПСС
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сьцягу
- Кавалеры ордэна «Дружбы Народаў»
- Кавалеры ордэна Залатога руна (Грузія)
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Трох Зорак
- Кавалеры ордэна князя Яраслава Мудрага 1 ступені
- Кавалеры ордэна «Стара Планіна»
- Кавалеры ордэна Алтын Кыран
- Узнагароджаныя Вялікім крыжам ордэна Заслугі перад Рэспублікай Польшча
- Кавалеры ордэна Вітаўта Вялікага з залатым ланцугом
- Кавалеры Вялікага крыжа з ланцугом ордэна «За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай»
- Нарадзіліся ў 1938 годзе
- Нарадзіліся ў Самаркандзе
- Памёрлі ў Ташкенце
- Кандыдаты эканамічных навук
- Прэзыдэнты Узбэкістану