Лідзкая ратуша: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Гісторыя: дапаўненьне
Радок 57: Радок 57:


== Архітэктура ==
== Архітэктура ==
Помнік архітэктуры [[барока]], які набыў рысы [[клясыцызм|клясыцызму]] ў выніку перабудовы. Гэта прастакутны 2-павярховы будынак, накрыты 2-схільным дахам, з 2 фігурнымі франтонамі з бакоў. На абмерах 1803 году франтоны адсутнічаюць, што можа тлумачыцца спрашчэньнем архітэктуры будынка па адным зь мескіх пажараў.
Помнік архітэктуры [[барока]], які набыў рысы [[клясыцызм|клясыцызму]] ў выніку перабудовы. Гэта прастакутны ў пляне 2-павярховы будынак, накрыты 2-схільным дахам. Бакавыя фасады ўпрыгожвалі 2 фігурныя франтоны. На абмерах 1803 году франтоны адсутнічаюць, што можа тлумачыцца спрашчэньнем архітэктуры будынка па адным зь мескіх пажараў.


У 2015 годзе зьявіўся праект абудовы ратушы, выкананы краяўнаўцам С. Суднікам. Паводле гэтага праекту скульптар В. Вараб'ёў зрабіў макет будынка.
У 2015 годзе зьявіўся праект абудовы ратушы, выкананы краяўнаўцам С. Суднікам. Паводле гэтага праекту скульптар В. Вараб'ёў зрабіў макет будынка.

Вэрсія ад 18:19, 15 жніўня 2016

Помнік грамадзянскай архітэктуры
Лідзкая ратуша
Макет Лідзкай ратушы[1]
Макет Лідзкай ратушы[1]
Краіна Беларусь
Места Ліда

Лідзкая ратуша — помнік архітэктуры XVIII ст. у Лідзе, адзін з сымбаляў места. Знаходзілася на Рынку, яе галоўны фасад выходзіў да замка. Твор архітэктуры барока, які набыў рысы клясыцызму ў выніку перабудовы. Існавала да канца XIX ст.

Гісторыя

17 верасьня 1590 кароль і вялікі князь Жыгімонт Ваза надаў Лідзе Магдэбурскае права. Неўзабаве на Рынку збудавалі першую драўляную ратушу.

Відаць, у XVIII ст. замест драўлянага ў стылі барока збудавалі мураваны будынак. Вакол ратушы ўзьвялі гандлёвыя рады.

Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795) расейскія ўлады пазбавілі Ліду Магдэбурскага права, а ратушу перарабілі ў прысутныя месцы. Захаваліся абмеры будынка колішняй ратушы[2], зробленыя ў 1803 годзе. Апісаньне ратушы пакінуў лідзкі гісторык Міхал Шымялевіч.

Будынак ратушы згарэў у час пажару 1891 году і больш не аднаўляўся.

Архітэктура

Помнік архітэктуры барока, які набыў рысы клясыцызму ў выніку перабудовы. Гэта прастакутны ў пляне 2-павярховы будынак, накрыты 2-схільным дахам. Бакавыя фасады ўпрыгожвалі 2 фігурныя франтоны. На абмерах 1803 году франтоны адсутнічаюць, што можа тлумачыцца спрашчэньнем архітэктуры будынка па адным зь мескіх пажараў.

У 2015 годзе зьявіўся праект абудовы ратушы, выкананы краяўнаўцам С. Суднікам. Паводле гэтага праекту скульптар В. Вараб'ёў зрабіў макет будынка.

Галерэя

Крыніцы

  1. ^ Грынкевіч Я. Створаны макет Лідскай ратушы // «Наша Слова», 1 чэрвеня 2015
  2. ^ Медуніца С. Ці з'явіцца зноў у Лідзе ратуша? // «Лідская газета», 2 верасьня 2015.