Віктар Марціновіч: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 51: Радок 51:
* Сфагнум ([[2013]])
* Сфагнум ([[2013]])
* [[Мова (раман)|Мова]] ([[2014]])
* [[Мова (раман)|Мова]] ([[2014]])
* Радзіма. Марк Шагал у Віцебску (2015)
* Возера радасці (2015)


== Крыніцы ==
== Крыніцы ==

Вэрсія ад 18:42, 5 жніўня 2016

Віктар Марціновіч
В. Марціновіч падпісвае кнігу «Параноя», Literaturhaus Zürich, 8 красавіка 2015 г.
В. Марціновіч падпісвае кнігу «Параноя», Literaturhaus Zürich, 8 красавіка 2015 г.
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 9 верасьня 1977 (46 гадоў)
Ашмяны
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці публіцыст, мастацтвазанаўца, пісьменьнік
Гады творчасьці 2009 — цяпер
Жанр антыўтапічны раман[d] і сацыяльная фантастыка[d]
Мова расейская, беларуская
Дэбют «Параноя», 2009
Прэміі «Дэбют» (2012)
Узнагароды
http://martinovich.by
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Марціновіч.

Ві́ктар Марціно́віч (нар. 9 верасьня 1977, Ашмяны, Гарадзенская вобласьць, БССР, цяпер Беларусь) — беларускі публіцыст, мастацтвазанаўца, пісьменьнік.

Біяграфія

Намесьнік рэдактара «Белгазэты». Выкладчык гісторыі мастацтва ў ЭГУ.

27 чэрвеня 2008 абараніў доктарскую дысэртацыю ў Віленскай акадэміі мастацтваў на тэму: «Віцебскі авангард (1918—1922): сацыякультурны кантэкст і мастацкая крытыка»[1].

Выдаў раман «Параноя» на расейскай мове ў 2009 годзе, які быў негалосна забаронены да продажу ў Менску[2] і ў некаторых інтэрнэт-крамах[3][4]. Раман пазьней быў перакладзены на ангельскую, фінскую, нямецкую мовы і выдадзены ў ЗША, Фінляндыі й Нямеччыне.

У чэрвені 2011 году пісьменьнік прэзэнтаваў свой першы беларускамоўны раман «Сьцюдзёны вырай». Паводле аўтара, гэты твор мусіў распаўсюджвацца выключна ў электронным выглядзе і не выходзіў ў друкаваным варыянце[5].

У канцы траўня 2013 пісьменьнік прэзэнтаваў «Сфагнум», які быў напісаны па-расейску, і быў выдадзены адначасова ў электронным выглядзе па-расейску, ды ў папяровым варыянце ў беларускім перакладзе.

10 верасьня 2014 году адбыўся рэліз другога беларускамоўнага раману «Мова». Арыгінальнае беларускамоўнае выданьне выйшла ў продаж у папяровым выглядзе, а расейскамоўны пераклад быў прэзэнтаваны на інтэрнэт-партале, пазьней павіннае выйсьці папяровае расейскамоўнае выданьне[6].

Прэміі й узнагародны

Творы

  • Параноя (2009)
  • Сьцюдзёны вырай, (2011)
  • Сфагнум (2013)
  • Мова (2014)
  • Радзіма. Марк Шагал у Віцебску (2015)
  • Возера радасці (2015)

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі