Павал Шарамет: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дапаўненьне
StarDeg (гутаркі | унёсак)
Радок 28: Радок 28:
* [http://www.svaboda.org/discussion/3/12285.html Форум з Паўлам Шараметам] Радыё «Свабода», 9 лютага 2006
* [http://www.svaboda.org/discussion/3/12285.html Форум з Паўлам Шараметам] Радыё «Свабода», 9 лютага 2006
* [http://www.pravda.com.ua/news/2016/07/20/7115344/У КИЄВІ ВІД ВИБУХУ В МАШИНІ ЗАГИНУВ ЖУРНАЛІСТ ПАВЛО ШЕРЕМЕТ]
* [http://www.pravda.com.ua/news/2016/07/20/7115344/У КИЄВІ ВІД ВИБУХУ В МАШИНІ ЗАГИНУВ ЖУРНАЛІСТ ПАВЛО ШЕРЕМЕТ]
{{Бібліяінфармацыя}}

{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Шарамет, Павал}}
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Шарамет, Павал}}



Вэрсія ад 09:35, 20 ліпеня 2016

Павал Шарамет (па-расейску: Павел Шеремет, 28 лістапада 1971, Мінск20 ліпеня 2016, Кіеў) — беларускі і расейскі журналіст, супрацоўнік Першага каналу расейскай тэлевізіі, адзін з арганізатараў вэбсайту «Беларускі партызан», аўтар (сумесна са Сьвятланай Калінкінай) кнігі «Случайный президент». Аўтар дакумэнтальных фільмаў «Чачэнскі дзёньнік», «Дзікае паляваньне», «1991 — апошні год імпэрыі», «Апошняя вышыня генэрала Лебедзя», «Карэйскі капкан», «Споведзь ката», «СНІД. Сьмерць з адкрытай датай».

Біяграфія

Нарадзіўся 28 лістапада 1971 году ў Менску. Скончыў тры курсы гістфаку БДУ. Затым паступіў на факультэт міжнародных адносінаў Беларускага эканамічнага ўнівэрсытэту. Дыплёмная праца — афшорны бізнэс. Вольна валодае ангельскай мовай.

У 19941995 гадох быў аўтарам і вядучым штотыднёвай аналітычнай праграмы «Праспэкт» на Беларускім тэлебачаньні. Атрымаў у 1995 годзе прэмію Беларускага ПЭН-цэнтру імя Алеся Адамовіча як найлепшы тэлевізійны журналіст Беларусі.

У жніўні 1995 — жніўні 1996 — галоўны рэдактар «Беларускай дзелавой газэты».

Зь верасьня 1996 — супрацоўнік тэлекампаніі ОРТ: кіраўнік Беларускага бюро ОРТ, шэф-рэдактар аддзелу карэспандэнцкай сеткі ОРТ, намесьнік дырэктара Дырэкцыі інфармацыйных праграм ОРТ. Зь ліпеня 1999 па сакавік 2000 быў вядучым аналітычнай праграмы «Время» ОРТ. У цяперашні час — кіраўнік аддзелу спэцыяльных праектаў Дырэкцыі дакумэнтальнага кіно расейскага Першага каналу.

У 1998 годзе атрымаў прэмію Міжнароднага камітэту абароны журналістаў за ўнёсак у разьвіцьцё свабоды слова.

Намінант прэміі ТЭФІ Акадэміі расейскай тэлевізіі як «найлепшы рэпартэр» 1999 году, фіналіст ТЭФІ-2001 ў намінацыі «журналісцкае расьсьледаваньне» за фільм «Дзікае паляваньне».

У 2002 годзе атрымаў прэмію Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ «За журналістыку і дэмакратыю».

У 1998 годзе быў асуджаны беларускім судом на тэрмін два гады ўмоўна за рэпартаж зь беларуска-літоўскай мяжы.

Жанаты, мае двух дзяцей.

Загінуў 20 ліпеня 2016 году ў Кіеве[1].

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі