Грунвальд (летнік): розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
1992: В. Івашкевіч
Радок 20: Радок 20:
== Фотагалерэя ==
== Фотагалерэя ==
<gallery perrow=7>
<gallery perrow=7>
Файл:Грунвальд2.jpg|Узьняцьцё сьцягу на адкрыцьці 1-га Беларускамоўнага дзіцячага летніку Грунвальд, 1990. Сьпіной — [[Алег Грушэцкі]] (нашчадак кароннага харунжага [[Мацей Грушэцкі|Мацея Грушэцкага]], тварам — Зьміцер Марчук
Файл:Грунвальд2.jpg|Узьняцьцё сьцягу на адкрыцьці 1-га Беларускамоўнага дзіцячага летніку Грунвальд, 1990. Сьпіной — [[Алег Грушэцкі]], тварам — Зьміцер Марчук
Файл:Грунвальд3.jpg|Выхавацелі, завадатары і выхаванцы летніку Грунвальд, 1990. Унізе зьлева направа — Мікола Гракаў, Алег Грушэцкі, празь дзяўчыну — Зьміцер Марчук. Уверсе з крыжом на кашулі — Ксенія Дзягілява, побач Уладзімер Панада
Файл:Грунвальд3.jpg|Выхавацелі, завадатары і выхаванцы летніку Грунвальд, 1990. Унізе зьлева направа — Мікола Гракаў, Алег Грушэцкі, празь дзяўчыну — Зьміцер Марчук. Уверсе з крыжом на кашулі — Ксенія Дзягілява, побач Уладзімер Панада
Файл:Грунвальд4.jpg|Выхавацелі, завадатары і выхаванцы летніку Грунвальд. Здымак у канцы зьмены. 1990. Сядзіць другі справа бард [[Сяржук Сокалаў-Воюш]]
Файл:Грунвальд4.jpg|Выхавацелі, завадатары і выхаванцы летніку Грунвальд. Здымак у канцы зьмены. 1990. Сядзіць другі справа бард [[Сяржук Сокалаў-Воюш]]

Вэрсія ад 10:13, 18 ліпеня 2016

Шыльда на ўваходзе, каля будынку адміністрацыі летніка

Грунвальд — першы беларускамоўны дзіцячы летнік, які праводзіўся ў 1990—1993 гг. на базе дзіцячага лягеру адпачынку «Дружба», у пас. Энэргетыкаў, (Койданаўскі раён, Менская вобласьць). Летнік названы ў гонар Грунвальдзкай бітвы. Арганізаваны Гарадзкім бацькоўскім камітэтам (ГБК) менскіх беларускамоўных клясаў і школаў.

Гісторыя

Старэйшая харугва, 1990 г. Унізе ў цэнтры завадатар Вадзім Чарнышоў, зьлева за ім Алег Грушэцкі, лявей Арцём Чарнышоў, лявей Мікола Гракаў, сядзіць другая зьлева — Юлія Качанава

Летнік «Грунвальд» быў арганізаваны Гарадзкім бацькоўскім камітэтам[1][2] менскіх беларускамоўных клясаў і школаў на базе дзіцячага лягеру адпачынку «Дружба» [1], у пас. Энэргетыкаў, (Койданаўскі раён Менская вобласьць). Грошы на гэтую справу выдзяліў Менскі абласны савет прафсаюзаў.

Першы заезд адбыўся ў жніўні 1990 году. Апошні ў 1993 годзе. Усе заезды адбываліся раз у год, у жніўні. Назва «атрады» была зьмененая на «харугвы». Усяго было чатыры харугвы: Менская, Полацкая, Віленская і Наваградзкая. Харугвы насілі толькі назву гарадоў, ня маючы дачыненьня да стаўленьня да паходжаньня дзяцей да гэтых гарадоў. Дзяцей было больш за дзьвесьці чалавек у зьмену. Галоўным чынам гэта былі вучні менскіх беларускіх клясаў і школ. У летніку былі створаны ўсе ўмовы для адпачынку: шасьціразовае харчаваньне, вандроўкі ў Нясьвіж ды на радзіму Якуба Коласа, сустрэчы зь беларускімі пісьменьнікамі, конкурсы ды гульні. Уся выхаваўчая работа ў «Грунвальдзе» вялася толькі на беларускай мове. Завадатарамі і выхавацелямі былі студэнты, настаўнікі, а таксама сябры ГБК менскіх беларускамоўных клясаў і школаў.

Некаторыя з завадатараў і выхавацеляў зь першага заезду (1990 г.): Зьміцер Марчук [2], Ксенія Дзягілява (мастачка, скрыпачка гурту «Ліцьвіны»[3], Вадзім Чарнышоў. Найбольш вядомыя з выхаванцаў зь першага заезду: Алег Грушэцкі (нашчадак кароннага харунжага караля Ягайлы Мацея Грушэцкага; першы, хто пачаў адраджаць беларускі скаўцкі рух на Беларусі, адзін з арганізатараў Аб’яднаньня беларускіх скаўтаў і выдавец газ. «Скаўт Беларусі»), Мікола Гракаў (у 1996—1998 гг. — скаўт-канцлер Аб’яднаньня беларускіх скаўтаў; перакладчык[4][5], дыякан Рымска-Каталіцкага Касьцёла[6]), Юлія Качанава (адзін з аўтараў тэлеперадачы «Існасьць» на БТ) [7]. Вядомыя госьці — бард Сяржук Сокалаў-Воюш, пісьменьнік Кастусь Тарасаў, гісторык Анатоль Грыцкевіч. Частка выхавацельскага калектыву і выхаванцаў прымалі ўдзел і ў іншых заездах у розныя гады. У 1992 г. адным з арганізатараў дзіцячага летніку «Грунвальд» была Арына Вячорка (навуковы супрацоўнік Лябараторыі філязофіі і гісторыі адукацыі Беларускага Нацыянальнага інстытуту адукацыі), а сярод завадатараў працаваў Віктар Івашкевіч (адзін з найстарэйшых беларускіх адраджэнцаў, адзін з лідэраў Беларускага народнага фронту).

Сярод мерапрыемстваў, якія праводзіліся (апроч такіх, як Дзень Няптуну, альбо Дзень жарту), галоўнай падзеяй было адзначэньне Грунвальдзкай бітвы.

Удзельнікі летніку прымалі ўдзел у 1992 г. у археалягічных раскопах пад Менскам. Дзяўчыне Юліі Качанавай пашэньціла знайсьці падчас раскопаў пярсьцёнак прыкладна XIII стагодзьдзя.

У 1992 г. на тэрыторыі летніка «Грунвальд» разьмяшчаўся на ўскрайку намётны скаўцкі лягер «Лясун» Аб’яднаньня беларускіх скаўтаў. Скаўты ўнесьлі вялікую разнастайнасьць у жыцьцё «Грунвальду» скаўцкімі гульнямі і забавамі.

Фотагалерэя

Крыніцы

Літаратура

  • Л. Чарон. Беларускі аазіс // Газ. «Наша слова» №6, жнівень, 1990 г. — С. 8.
  • Анатоль Каляда. Пад ветразем «Грунвальда» // Газ. «Літаратура і Мастацтва» №34 (3548), 24 жніўня 1990 г. — С. 4.

Вонкавыя спасылкі

Грунвальд (летнік)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў