Паповагорскі раён: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
афармленьне
Радок 73: Радок 73:
== Гісторыя ==
== Гісторыя ==
У [[1929]] годзе, з фармаваньнем раённага дзяленьня, [[Краснагорская воласьць]] была скасаваная, а на яе тэрытарыяльнай аснове сфармаваны Краснагорскі раён Клінцоўскай акругі [[Заходняй вобласьці]].
У [[1929]] годзе, з фармаваньнем раённага дзяленьня, [[Краснагорская воласьць]] была скасаваная, а на яе тэрытарыяльнай аснове сфармаваны Краснагорскі раён Клінцоўскай акругі [[Заходняй вобласьці]].
[[5 ліпеня]] [[1944]] Указам Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету [[СССР]] была ўтвораная [[Бранская вобласьць]], у склад якой, нароўні зь іншымі, быў улучаны і Краснагорскі раён. У [[1963]] раён быў скасаваны, у [[1966]] — адноўлены.
[[5 ліпеня]] [[1944]] Указам Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету [[СССР]] была ўтвораная [[Бранская вобласьць]], у склад якой, нароўні зь іншымі, быў улучаны і Краснагорскі раён. У [[1963]] раён быў скасаваны, у [[1966]] — адноўлены. У 2004 г. у сувязі з працяглай эканамічнай стагнацыяй каля 5 тыс. чал. насельніцтва раёну (г.зн. прыкладна палова насельніцтва тагачаснага раёну) сабрало подпісы на карысьць пераходу тэрыторыі раёну ў склад [[Беларусь|Рэспублікі Беларусь]]<ref>{{артыкул|аўтар=Симонов, Н.|загаловак=«Хотим жить на Украине»: Один из районов Брянской области собирается отделиться от России|арыгінал=|спасылка=http://www.newizv.ru/politics/2004-11-18/15496-hotim-zhit-na-ukraine.html|аўтар выданьня=|выданьне=Новые Известия|тып=|месца=|выдавецтва=|год=2004|выпуск=|том=|нумар=|старонкі=|isbn=}}</ref>.


== Дэмаграфія ==
== Дэмаграфія ==

Вэрсія ад 00:58, 9 ліпеня 2016

Краснагорскі раён
Красногорский район
Агульныя зьвесткі
Краіна Расея
Статус раён
Уваходзіць у Бранскую вобласьць
Адміністрацыйны цэнтар Красная Гара
Дата ўтварэньня 1929
Насельніцтва 16 000
Плошча 1120 км²
Месцазнаходжаньне Краснагорскага раёну
Краснагорскі раён на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC +3
Тэлефонны код +7 48346
Код аўтам. нумароў 32
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Краснаго́рскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на захадзе Бранскай вобласьці Расеі. Адміністрацыйны цэнтар — мястэчка Красная Гара.

Геаграфія

Плошча раёну — 1120 км². Раён разьмешчаны на захадзе Бранскай вобласьці.

Мяжуе:

Асноўныя рэкі — Бесядзь, Віхолка.

Экалёгія

Краснагорскі раён — адзін з найбольш пацярпелых ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС і радыёактыўных ападкаў у наступныя дні пасьля катастрофы. Чатыры населеныя пункты раёну — Барсукі, Князяўшчына, Прагрэс і Ніжні Млын былі ўлучаныя ў зону адчужэньня. Шматлікія населеныя пункты раёну былі аднесеныя да зоны адсяленьня і зоне з правам на адсяленьне. Максымальнае разьліковае значэньне радыяцыйнага забруджваньня — 9,4 мзв/год — адзначана ў мястэчку Забор'е.[1]

Гісторыя

У 1929 годзе, з фармаваньнем раённага дзяленьня, Краснагорская воласьць была скасаваная, а на яе тэрытарыяльнай аснове сфармаваны Краснагорскі раён Клінцоўскай акругі Заходняй вобласьці. 5 ліпеня 1944 Указам Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету СССР была ўтвораная Бранская вобласьць, у склад якой, нароўні зь іншымі, быў улучаны і Краснагорскі раён. У 1963 раён быў скасаваны, у 1966 — адноўлены. У 2004 г. у сувязі з працяглай эканамічнай стагнацыяй каля 5 тыс. чал. насельніцтва раёну (г.зн. прыкладна палова насельніцтва тагачаснага раёну) сабрало подпісы на карысьць пераходу тэрыторыі раёну ў склад Рэспублікі Беларусь[2].

Дэмаграфія

Насельніцтва раёну складае 16,1 тыс. чалавек. Усяго налічваецца 53 населеныя пункты.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

Па муніцыпальнай рэформе (2005) у раёне маецца 1 мескае і 6 сельскіх паселішчаў:

Мескае паселішча:

Сельскія паселішчы:

Эканоміка

Транспарт

Маршрут 540 «Красная ГараБранск».

Выдатныя мясьціны

  • Гарадзішча ў мяст. Красная Гара.
  • Курганы радзімічаў у мяст. Красная Гара.
  • Царква Раства Хрыстова ў с. Калюды.
  • Вятрак у в. Марозаўка.
  • Царква Покрыва Прасьв. Багародзіцы ў с. Медзьведзі.
  • Царква Покрыва Прасьв. Багародзіцы ў с. Ялоўка.

Асобы

  • Васіль Арсеньцевіч Цымбаліст — заслужаны вынаходнік Расеі, нарадзіўся 20 траўня 1935 году ў в. Рубаны Краснагорскага раёну Бранскай вобласьці ў вялікай сялянскай сям’і.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Паповагорскі раёнсховішча мультымэдыйных матэрыялаў