Беларускі рубель: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д афіцыйнае ўвядзеньне новых фанцікаў
Новыя грошавыя адзінкі
Радок 11: Радок 11:
|Курс = 19 869, 00 / [[Амэрыканскі даляр|$]]<ref>{{Спасылка|аўтар = |прозьвішча = |імя = |аўтарlink = |cуаўтары = |дата публікацыі = 27 жніўня 2015|url=http://www.nbrb.by/bel/statistics/rates/ratesDaily.asp?fromdate=2015-8-27|загаловак = Афіцыйны курс беларускага рубля ў адносінах да замежных валют, які ўстанаўліваецца Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь штодзённа, на 27.08.2015|выдавец = [[Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь|НБРБ]]|дата = 27.08 2015 |мова = |камэнтар =}}</ref>
|Курс = 19 869, 00 / [[Амэрыканскі даляр|$]]<ref>{{Спасылка|аўтар = |прозьвішча = |імя = |аўтарlink = |cуаўтары = |дата публікацыі = 27 жніўня 2015|url=http://www.nbrb.by/bel/statistics/rates/ratesDaily.asp?fromdate=2015-8-27|загаловак = Афіцыйны курс беларускага рубля ў адносінах да замежных валют, які ўстанаўліваецца Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь штодзённа, на 27.08.2015|выдавец = [[Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь|НБРБ]]|дата = 27.08 2015 |мова = |камэнтар =}}</ref>
}}
}}
'''Беларускі рубе́ль''' (код '''BYN''', да 1 ліпеня 2016 году — '''BYR''', да [[2000]] году — ''BYB'') — афіцыйная [[валюта]] [[Беларусь|Беларусі]]. Абрэвіюецца як '''Br'''. Маюць хаджэньне банкноты наміналам 100, 500, 1000, 5000, 10 000, 20 000, 50 000, 100 000 і 200 000 рублёў. У [[2016]] плануецца правесьці дэнамінацыю і ўвесьці новыя банкноты<ref name="denam2016">[http://www.nbrb.by/Press/?nId=1203&l=be Аб правядзенні з 1 ліпеня 2016 г. дэнамінацыі беларускага рубля]</ref>.
'''Беларускі рубе́ль''' (код '''BYN''', да 1 ліпеня 2016 году — '''BYR''', да [[2000]] году — ''BYB'') — афіцыйная [[валюта]] [[Беларусь|Беларусі]]. Абрэвіюецца як '''Br'''. Маюць хаджэньне банкноты наміналам 5, 10, 20, 50, 100, 200 і 500 рублёў. Таксама ў абароце манэты наміналу 1, 2, 5, 10, 20, 50 капеек і 1, 2 рублі.


== Назва ==
== Назва ==

Вэрсія ад 03:08, 3 ліпеня 2016

Беларускі рубель
500 беларускіх рублёў эмісіі 2009 г., авэрс
500 беларускіх рублёў эмісіі 2009 г., авэрс
Краіна Беларусь
Код ISO-4217 BYR
Скарачэньне Br
Сымбаль Br
Цэнтральны банк Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь
Увядзеньне ва ўжытак 1 ліпеня 2016
Папярэдняя валюта беларускі рубель[d]
Абменны курс:
(10 чэрвеня 2016)
19 869, 00 / $[1]
Галерэя выяваў у Вікісховішчы

Беларускі рубе́ль (код BYN, да 1 ліпеня 2016 году — BYR, да 2000 году — BYB) — афіцыйная валюта Беларусі. Абрэвіюецца як Br. Маюць хаджэньне банкноты наміналам 5, 10, 20, 50, 100, 200 і 500 рублёў. Таксама ў абароце манэты наміналу 1, 2, 5, 10, 20, 50 капеек і 1, 2 рублі.

Назва

Назва беларускае валюты паходзіць ад расейскага рублю, была пакінутая пасьля адмовы Беларусі ад савецкага рублю і адмовы ад увядзеньня нацыянальнае грашовае адзінкі — талеру.

Гісторыя

Увядзеньне беларускае грашовае адзінкі

Картка спажыўца на 100 рублёў
Разьліковы білет нацыянальнага банку Беларусі ў 50 капеек, авэрс
Разьліковы білет нацыянальнага банку Беларусі ў 50 капеек, рэвэрс

У студзені 1992 году, у час распаду агульнае савецкае грашовае прасторы, у Беларусі была ўведзеная купонная сыстэма (картка спажыўца), каб абараніць унутраны рынак тавараў і харчаваньня. З траўню замест купонаў ў абарот былі ўведзеныя разьліковыя білеты Нацыянальнага банку Беларусі, знакамітыя «зайчыкі» ці «шушыкі»,[2] празваныя ў народзе гэтак за выяву бягучага зайца на купоне ў 1 рубель і па імені кіраўніка беларускай дзяржавы Станіслава Шушкевіча. Разьліковыя білеты былі дадатковым плацёжным сродкам на тэрыторыі Беларусі, акрамя асноўнае грашовае адзінкі — савецкага рублю, чыім сурагатам яны па сутнасьці былі. У пастанове Нацыянальнага Банку Рэспублікі Беларусі ад 29 красавіка 1992 году «Аб выпуску ў абарачэньне разьліковых білетаў Нацыянальнага Банку Рэспублікі Беларусі» прадугледжвалася, што разьліковыя білеты будуць абарачацца самастойна, без суправаджэньня рубля. Яны прызначаліся для выплаты часткі грашовых даходаў насельніцтва, эквівалентнае аб’ёму тавараў і паслугаў, што рэалізаваліся па сьпісе, выдадзенаму Саветам Міністраў Беларусі. Адзінка разьліковага білету раўнялася 10 савецкім рублём.

З 1 ліпеня 1992 году пачалі ўжывацца безнаяўныя беларускія рублі. Яны азначалі грашовыя сродкі на карэспандэнцкім рахунку Беларусі ў Цэнтральным Банку Расеі, выручаныя беларускімі прадпрыемствамі ад продажу тавараў і паслугаў у Расею і ў рамках якіх можна было ажыцьцяўляць плацяжы расейскім прадпрыемствам за пастаўленыя тавары і аказаныя паслугі.

У сувязі з канчатковым выхадам Украіны, Летувы, Латвіі, Эстоніі з рублёвае зоны, 9 лістапада 1992 году Нацыянальны Банк пастанавіў перавесьці наяўныя разьлікі за прадукты харчаваньня, алькагольную і тытунёвую прадукцыю выключна на беларускія разьліковыя білеты. У ліпені 1993 году грашовы абарот быў цалкам пераведзены на беларускія рублі. З канцу ліпеня 1993 году пачаўся вывад з абароту расейскіх і савецкіх рублёў. Беларускі рубель стаўся адзіным законным сродкам плацяжу на тэрыторыі краіны.

Такім чынам, наяўныя разьлікі ў Беларусі ажыцьцяўляліся з дапамогай разьліковых білетаў Нацыянальнага банку Беларусі, а безнаяўныя — з дапамогай безнаяўных беларускіх рублёў. Пастановай Нацыянальнага банку Беларусі ад 18 траўня 1994 году «Аб плацёжным сродку Рэспублікі Беларусі» (безнаяўны) беларускі рубель прызнаны адзіным плацёжным сродкам Рэспублікі Беларусі, у наяўным абароце адзіным законным сродкам плацяжу стаўся разьліковы білет.

Курсы беларускага рублю і разьліковага білету не адпавядалі адзін аднаму. 12 жніўня 1994 году ўрадам Беларусі і Нацыянальным банкам была выдадзеная пастанова аб дэнамінацыі беларускага рублю, з мэтай прывядзеньня яго кошту ў адпаведнасьць з наміналам разьліковага білету Рэспублікі Беларусі.

Пастанаўлялася таксама, што пачынаючы з 20 жніўня 1994 году разьліковыя білеты Нацыянальнага банку абавязковыя да прыёму ўсімі юрыдычнымі і фізычнымі асобамі па ўсіх відах плацяжоў, для залічэньня на ўнёскі (дэпазыты) і на разьліковыя, бягучыя рахункі па іх намінале.

Рэфэрэндум 1996 году і грашовая сыстэма Беларусі

Беларускі ўрад узяў на ўзбраеньне рыторыку інтэграцыі з Расеяй, таму стала ў паветры вітала ідэя аб’яднаньня грашовых сыстэмаў абедзьвюх краінаў, дакладней, уліцьцё Беларусі ў расейскую рублёвую грашовую зону. Рэжым Аляксандра Лукашэнкі пачаў праводзіць пабудову плянавае эканомікі, былі згорнутыя эканамічныя рэформы.

Ініцыяваны Лукашэнкам рэфэрэндум 1996 году падпарадкаваў Нацыянальны банк Беларусі Савету Міністраў. Такая мера супярэчыла прынцыпам пабудовы здаровае грашовае сыстэмы эканомікі, бо Нацыянальны банк пазбавіўся магчымасьці распрацоўваць незалежную фінансава-крэдытную палітыку.

Паводле вынікаў таго ж рэфэрэндуму Аляксандар Лукашэнка распусьціў Вярхоўны Савет 13 скліканьня. Замест яго быў заснаваны паўкішэнны «Нацыянальны Сход», які не абмяркоўвае палітыку Нацбанка і Саўміна. У далейшым шэраг заканадаўчых актаў яшчэ болей абмежаваў кампэтэнцыю рэгулятара.

Напярэдадні гістарычнага рэфэрэндуму галава Нацбанку Станіслаў Багданкевіч падаў у адстаўку ў знак пратэсту супраць зьмены курсу ад праграмы рынкавых рэформаў. Ягоную пасаду заняла Тамара Віньнікава, якая хутка таксама заявіла пра нязгоду з палітыкай прэзыдэнта і паспрабавала вярнуць сытуацыю ў старое рэчышча. Аднак уладам гэта было не даспадобы. Т. Віньнікава была пазбаўленая пасады, пасьля чаго ёй былі прад’яўленыя абвінавачваньні ў атрыманьні хабару. На ейнае месца быў прызначаны Пятро Пракаповіч, будаўнік па адукацыі. У ліпені 2011 году Пятро Пракаповіч падаў у адстаўку па стане здароўя. 18 ліпеня 2011 году Аляксандр Лукашэнка афіцыйна вызваліў Пятра Пракаповіча з пасады старшыні Нацбанку.

Адпаведна Ўказу прэзыдэнта № 330 ад 27 ліпеня 2011 году Надзея Ермакова прызначана Старшынёй праўленьня Нацыянальнага банку Рэспублікі Беларусь. З 28 ліпеня яна прыступіла да выкананьня сваіх абавязкаў. Раней Ермакова займала пасаду Старшыні праўленьня ААТ «Беларусбанк».

Купюра ў 5000 рублёў, 1998 г., авэрс
Купюра ў 5000 рублёў, 1998 г., рэвэрс

Дэвальвацыі

Асноўны артыкул: Дэвальвацыя ў Беларусі

Дэвальвацыя 2009 году

1 студзеня 2009 году Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь правёў дэвальвацыю беларускага рубля, абвясьціўшы афіцыйныя курсы замежных валютаў на 2 студзеня ў сябе на сайце ўвечары 1 студзеня[3]. У выніку ў параўнаньні з 1 студзеня афіцыйны курс даляра ЗША ўзьняўся з 2200 беларускіх рублёў да 2650 (на 20,45%), курс эўра падвысіўся з 3077,14 беларускіх рублёў да 3703 (на 20,34%), курс расейскага рубля — з 76,89 да 90,16 беларускіх рублёў (на 17,26%). Меркавалася, што дэвальвацыя беларускага рубля зьвязаная з адным зь меркаваных патрабаваньняў Міжнароднага валютнага фонду 20-адсоткавай дэвальвацыі беларускай валюты для магчымасьці атрыманьня ад МВФ стабілізацыйнага крэдыту ў памеры 2,5 мільярды даляраў ЗША[4], але начальнік кіраваньня інфармацыі Нацбанка Анатоль Драздоў сьцьвярджаў, што рашэньне пра зьніжэньне курсу беларускага рубля беларускі бок прыняў самастойна. Тым ня менш 9 студзеня Аляксандар Лукашэнка паведаміў, што дэвальвацыя адбылася па патрабаваньні МВФ[5].

Дэвальвацыя 2011 году

Золатавалютныя рэзэрвы

Па мэтадалёгіі МВФ, міжнародныя рэзэрвовыя актывы Беларусі за 2004 год павялічыліся на 54,4% і склалі на 1 студзеня 2005 году $770,2 млн. У 2004 годзе золатавалютныя рэзэрвы ў нацыянальным азначэньні вырасьлі на 17,1% да $1,047 млрд.

Па стане на 1 студзеня 2006 году аб’ем міжнародных рэзэрвовых актываў Беларусі ў азначэньні адмысловага стандарту распаўсюджваньня зьвестак МВФ складаў $1296,5 млн. Валавыя актывы Нацбанку ў замежнай валюце, каштоўных мэталах і камянях складалі $1629,6 млн, павялічыўшыся за год на $449,7 млн. Залаты запас краіны складаў 25,02 тоны (у валютным эквіваленце — $412,7 млн).

Міжнародныя рэзэрвовыя актывы Беларусі, разьлічаныя па мэтодыцы МВФ па стане на сьнежань 2007, склалі $4182,2 млн, павялічыўшыся з пачатку году на 202,4%. Міжнародныя рэзэрвовыя актывы Беларусі ў нацыянальным азначэньні склалі $4997,6 млн, павялічыўшыся з пачатку году на 185%[6].

Па стане на 1 сакавіка 2008 году, міжнародныя рэзэрвовыя актывы Беларусі, разьлічаныя па мэтодыцы МВФ, склалі $4352,9 млн павялічыўшыся з пачатку году на 4,1%. Міжнародныя рэзэрвовыя актывы ў нацыянальным азначэньні павялічыліся за гэты ж пэрыяд на 9,1%, да $5446,6 млн[7].

Нацбанк праводзіць палітыку сталага павелічэньня золатавалютных рэзэрваў. Перад Нацбанкам стаіць задача павялічыць іх да 2010 году да $6 млрд.

Істотную ролю ў забесьпячэньні стабільнасьці нацыянальнай валюты згуляе павелічэньне дзяржаўных золатавалютных рэзэрваў, якое чакаецца ўжо ў студзені 2009 году за кошт паступленьня першай часткі крэдыту Міжнароднага валютнага фонду ў памеры больш за $800 млн. Агульны аб’ём гэтага крэдыту складае $2,5 млрд.

Стаўка рэфінансаваньня

Па меры паніжэньня інфляцыі ў 1990-х і першай палове 2000-х Нацбанк Беларусі паступова зьніжаў і стаўку рэфінансаваньня каб стымуляваць рост эканомікі. Да прыкладу на пачатак 2004 году яна складала 28%, на пачатак 2005 — 17%, на пачатак 2006 — 11%, на пачатак 2007 — 10%[8]. У сувязі з ажыятажным попытам на валюту, які назіраліся ў пачатку 2007 году ва ўмовах рэзкага падвышэньня кошту на закуплены Рэспублікай Беларусь прыродны газ было прынята рашэньне падвысіць стаўку рэфінансаваньня з 10% да 11%, аднак пасьля стабілізацыі сытуацыі яна была ў некалькі этапаў паніжаная да 10% (на 1 кастрычніка 2007)[9]. З 1 ліпеня 2008 году стаўка рэфінансаваньня была ізноў падвышаная да 10,25%. З 13 верасьня 2008 году падвысіў стаўку рэфінансаваньня яшчэ на 0,25 адсоткавага пункта. Нацыянальны банк Беларусі з 15 кастрычніка 2008 году падвысіў стаўку рэфінансаваньня на 0,25 адсоткавага пункта з 10,5% да 10,75% гадавых. Стаўка рэфінансаваньня Нацыянальнага банка Беларусі з 12 лістапада падвышана на 0,25 адсоткавага пункта да 11% гадавых. З 17 сьнежня 2008 году стаўка рэфінансаваньня Нацбанка складала 12% гадавых. На працягу 2008 году яна падвышалася пяць разоў.

З 8 студзеня 2009 году стаўка рэфінансаваньня падвышаная да 14% гадавых.

Абменны курс

Афіцыйныя абменныя курсы беларускай валюты па стане на 2 студзеня 2009 году:

Замежная валюта беларускіх рублёў
1 EUR 3703,00
1 USD 2650,00
1 GBP 3892,32
1 RUB 90,16
1 LTL 1073,48
1 PLN 889,89
1 UAH 329,19

Тэмпы інфляцыі

У параўнаньні зь іншымі краінамі

Афіцыйны курс даляра ЗША на 2 студзеня 2009 году складаў 2650 беларускіх рублёў. Без уліку дэнамінацыяў 1994 і 2000 гадоў курс роўны 26 500 000 рублёў.

Па ступені абясцэненьня нацыянальнай валюты да амэрыканскага даляра па стане на 2008 год Беларусь зьяўлялася лідэрам сярод краінаў былога СССР. За Беларусьсю ў першай пяцёрцы разьмясьціліся Туркмэністан — 7 125 000, Грузія — 1 652 500, Узбэкістан — 1 377 730 і Ўкраіна — 748 680.

Адзнаку 1 млн беларускіх рублёў (без уліку дэнамінацыяў) курс даляра дасягнуў 17 сьнежня 1998 году, 5 млн — 11 траўня 2000 году, 10 млн — 12 верасьня 2000 году, 15 млн — 26 кастрычніка 2001 году, 20 млн — 3 красавіка 2003 году, 21 млн — 16 верасьня 2003 году[10].

У параўнаньні з далярам

Дынаміка зьмены кошту 1 амэрыканскага даляра.

Дата беларускіх рублёў
02.01.1996 11 500
02.01.1997 15 500
02.01.1998 30 740
02.01.1999 107 000
02.01.2000 320 (пасьля дэнамінацыі ў 1000 разоў)
02.01.2001 1180
02.01.2002 1580
02.01.2003 1920
02.01.2004 2156
02.01.2005 2170
02.01.2006 2152
02.01.2007 2140
02.01.2008 2150
02.01.2009 2650

Банкноты

Банкноты беларускага рубля маюць 10 элемэнтаў абароны:

  1. вадзяны знак;
  2. ахоўная ніць;
  3. сумяшчальны відарыс;
  4. мэталаграфскі друк;
  5. супрацькапіявальная сетка;
  6. мікратэкст;
  7. метка для людзей з аслабленым зрокам;
  8. бясфарбнае цісьненьне;
  9. люмінесцэнцыя ва ўльтрафіялетавых прамянях;
  10. схаваны шматколерны вобраз[11].

1992 году

Асноўны артыкул: Разьліковыя білеты Нацыянальнага Банка Беларусі ўзору 1992 году

2000 году

Сэрыя 2000 [1]
Выява Намінал Памер Колер Авэрс Рэвэрс Дата друку Увод у зварот Выхад са звароту
1 рубель 110 × 60 мм Зялёны Нацыянальная акадэмія навук Беларусі Вялікая выява ліку 1 2000 1 студзеня 2000 1 студзеня 2003
5 рублёў Сьветла-чырвоны Траецкае прадмесьце Вялікая выява ліку 5 1 верасьня 2004
10 рублёў Сьветла-фіялетавы Стары будынак Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Вялікая выява ліку 10 1 сакавіка 2013
20 рублёў 150 × 69 мм Аліўкава-жоўты Нацыянальны банк Беларусі Нацыянальны банк Беларусі 1 сакавіка 2013
50 рублёў Аранжава-чырвоны Холмская брама Берасьцейскай крэпасьці Мэмарыял Берасьцейская крэпасьць 1 ліпеня 2015
100 рублёў Лёгкі зялёны Нацыянальны Акадэмічны тэатар опэры і балета Рэспублікі Беларусь Сцэна з балета «Выбраньніца»
500 рублёў 150 × 74 мм Лёгкі карычневы Рэспубліканскі палац культуры прафзьвязаў у Менску Скульптуры, умацаваныя на франтоне будынка
1000 рублёў Лёгкі блакітны Нацыянальны мастацкі музэй Рэспублікі Беларусь Фрагмэнт карціны І. Хруцкага «Партрэт жонкі з кветкамі і садавінай»
5000 рублёў Лёгкі фіялетавы Палац спорту ў Менску Спорткомплекс «Раўбічы»
10 000 рублёў Ружовы Панарама Віцебску Летні амфітэатар у Віцебску 16 красавіка 2001
20 000 рублёў Шэры Палац Румянцавых-Паскевічаў у Гомлі Гомель. 21 студзеня 2002
50 000 рублёў Нябесны блакітны Мірскі замак, Гарадзенская вобласьць Дэкарацыі замка 20 сьнежня 2002
100 000 рублёў Аранжавы Нясьвіскі замак Фрагмэнт малюнка Напалеона Орды «Замак у Нясьвіжы» 15 ліпеня 2005
200 000 рублёў 150 × 74 мм Зялёна-шэры Магілёўскі абласны мастацкі музэй імя Паўла Масьленікава Калаж з дэкаратыўных элемэнтаў будынка музэя 12 сакавіка 2012
якасьць выяваў — 0,7 піксэла на мілімэтар.

Цікавыя факты

Своеасаблівы выпадак дзьвюхмоўя прадстаўляе сабой банкнота вартасьцю 500 рублёў узору 1992 году.

Службовыя надпісы на банкноце выкананыя на беларускай мове. На авэрсе банкноты намаляваная плошча Перамогі ў Менску разам зь першымі двума словамі лёзунгу на расейскай мове «Подвиг народа бессмертен» («Подзьвіг народа несьмяротны»), выкладзенага на адным з паўкруглых будынкаў, якія разьмяшчаюцца вакол плошчы, і што зьяўляецца адной зь «візытных картак» Менску. Газэта «Гарадзенскі кірмаш», якая паведаміла пра дадзены факт у адным зь ліпеньскіх нумароў 1994 году, адзначыла, што дзякуючы гэтаму дзьвюхмоўю банкнота хутка ператвараецца ў каштоўны экспанат баністычных калекцыяў.

Крыніцы

  1. ^ Афіцыйны курс беларускага рубля ў адносінах да замежных валют, які ўстанаўліваецца Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь штодзённа, на 27.08.2015. НБРБ (27 жніўня 2015). Праверана 27.08 2015 г.
  2. ^ Беларусь. Совершеннолетие. Год 1992-й, TUT.BY  (рас.)
  3. ^ Афіцыйныя курсы замежных валютаў на 2 студзеня 2009 году // Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь
  4. ^ Нацбанк дэвальваваў рубель на 20,5% // Радыё «Свабода»
  5. ^ Лукашенко рассказал «кто виноват» и «что делать»
  6. ^ http://naviny.by/rubrics/finance/2008/01/09/ic_news_114_283537/
  7. ^ http://news.tut.by/economics/104901.html
  8. ^ http://www.nbrb.by/statistics/sref.asp
  9. ^ Людміла Сац (1 кастрычніка 2007) Стаўка рэфінансаваньня Нацбанка Беларусі зь 1 кастрычніка зьніжана да 10 працэнтаў гадавых Эканоміка. Беларускае тэлеграфнае агенцтваПраверана 28 красавіка 2011 г.
  10. ^ Паводле 22 мільёны беларускіх рублёў // Наша Ніва, 15 сьнежня 2008 г.
  11. ^ Элемэнты абароны грашовых купюраў Беларусі Інфаграфіка. Беларускае тэлеграфнае агенцтва (13 сакавіка 2012). Праверана 14 сакавіка 2012 г.

Вонкавыя спасылкі