Музэй-дача Васіля Быкава: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дапаўненьне
геаграфічныя каардынаты
Радок 16: Радок 16:
|Адрас = вул. Вінаградная, д. 62
|Адрас = вул. Вінаградная, д. 62
|Сайт =
|Сайт =
|Шырата паўшар’е =
|Шырата паўшар’е = паўночнае
|Шырата градусаў =
|Шырата градусаў = 53
|Шырата хвілінаў =
|Шырата хвілінаў = 58
|Шырата сэкундаў =
|Шырата сэкундаў = 14
|Даўгата паўшар’е =
|Даўгата паўшар’е = усходняе
|Даўгата градусаў =
|Даўгата градусаў = 27
|Даўгата хвілінаў =
|Даўгата хвілінаў = 27
|Даўгата сэкундаў =
|Даўгата сэкундаў = 31
|Пазыцыя подпісу на мапе =
|Пазыцыя подпісу на мапе =
|Водступ подпісу на мапе =
|Водступ подпісу на мапе =
Радок 31: Радок 31:
Музэй-дача дае ўяўленьне пра дачны побыт творцы ў 1985—1998, пра тое, якім В. Быкаў быў у штодзённым жыцьці. Таксама ў музэі захоўваюцца карціны, створаныя ўласнаручна В. Быкавым; малюнкі; чарнавікі; ліст [[Аляксандар Твардоўскі|А. Твардоўскага]] да Быкава; кнігі з аўтографамі і карціны, падораныя Васілю й Ірыне Быкавым сябрамі.
Музэй-дача дае ўяўленьне пра дачны побыт творцы ў 1985—1998, пра тое, якім В. Быкаў быў у штодзённым жыцьці. Таксама ў музэі захоўваюцца карціны, створаныя ўласнаручна В. Быкавым; малюнкі; чарнавікі; ліст [[Аляксандар Твардоўскі|А. Твардоўскага]] да Быкава; кнігі з аўтографамі і карціны, падораныя Васілю й Ірыне Быкавым сябрамі.


Музэй працуе з 11:00 да 17:00 зь серады па нядзелю (травень-кастрычнік).
Музэй працуе з 12:00 да 18:00 зь серады па нядзелю (травень-кастрычнік).


== Экспазыцыя ==
== Экспазыцыя ==

Вэрсія ад 15:37, 22 чэрвеня 2016

Музэй-дача Васіля Быкава
Філія Дзяржаўнага музэя гісторыі беларускай літаратуры
Месцазнаходжаньне ЖдановічыБеларусь
Адрас вул. Вінаградная, д. 62
Тэматыка калекцыі Мэмарыяльны музэй
Створаны 19 чэрвеня 2014 г.
Геаграфічныя каардынаты 53°58′14″ пн. ш. 27°27′31″ у. д. / 53.97056° пн. ш. 27.45861° у. д. / 53.97056; 27.45861Каардынаты: 53°58′14″ пн. ш. 27°27′31″ у. д. / 53.97056° пн. ш. 27.45861° у. д. / 53.97056; 27.45861
Музэй-дача Васіля Быкава на мапе Беларусі
Музэй-дача Васіля Быкава
Музэй-дача Васіля Быкава
Музэй-дача Васіля Быкава

Музэ́й-да́ча Васіля́ Бы́кава — філія Дзяржаўнага музэю гісторыі беларускай літаратуры, адчынены 19 чэрвеня 2014 року да 90-годзьдзя пісьменьніка. Мэмарыяльны музэй створаны на лецішчы В. Быкава ў Ждановічах-6 (Менская вобласьць, Менскі раён, Ждановічы, вул. Вінаградная, д. 62), якое было бязвыплатна перададзена ўдавой Ірынай Міхайлаўнай Быкавай дзяржаве (стварэньню музэю паспрыяў былы міністар культуры Павал Латушка).

Музэй-дача дае ўяўленьне пра дачны побыт творцы ў 1985—1998, пра тое, якім В. Быкаў быў у штодзённым жыцьці. Таксама ў музэі захоўваюцца карціны, створаныя ўласнаручна В. Быкавым; малюнкі; чарнавікі; ліст А. Твардоўскага да Быкава; кнігі з аўтографамі і карціны, падораныя Васілю й Ірыне Быкавым сябрамі.

Музэй працуе з 12:00 да 18:00 зь серады па нядзелю (травень-кастрычнік).

Экспазыцыя

У хаце, куды В. Быкаў са сваёй жонкай Ірынай Міхайлаўнай прыяжджалі ў вольны час з 1985 па 1998, разьмешчаная мэмарыяльная экспазыцыя: супрацоўнікі музэю імкнуліся пакінуць усё так, як было пры жыцьці Васіля Ўладзімеравіча. Мэбля, прадметы побыту, сувэніры. Карціны, падораныя Васілю Быкаву й Ірыне Міхайлаўне. Сярод іх, напрыклад, працы В. Славука, В. Дударэнкі, Н. Паплаўскай. Усе гэтыя рэчы, як і сам дом у Ждановічах, удава пісьменьніка бязвыплатна аддала дзяржаве ў 2012 року з умовай, што тут будзе створаны музэй.

У гасьцявым пакоі, дзе стаяць крэслы і прайгравальнік, ляжаць кружэлкі зь вершамі Я. Купалы, Я. Коласа, А. Твардоўскага, а таксама з музыкай суседа па лецішчы — Ігара Лучанка.

Маленькая кухня ў традыцыйным савецкім стылі. З адметнага: гародніна, садавіна і ягады на сьцяне — усё справа рук пісьменьніка. Вядома, што мастацкія схільнасьці ў В. Быкава выявіліся яшчэ ў дзяцінстве, калі маляваў для школы насьценгазэты і браў урокі ў вясковага прафэсіянала Бобрыка. Пазьней жа паступіў у Віцебскую мастацкую вучэльню, дзе правучыўся год і быў вымушаны кінуць з прычыны скасаваньня стыпэндыі.

У гаражы пісьменьніка, дзе некалі стаяла белая «Волга», апрача інструмэнтаў, кніг для аўтааматараў, вэлясіпэду Ірыны Міхайлаўны, разьмешчаная экспазыцыя з дасьціпных малюнкаў, зьвязаных з «аўтамабільным» жыцьцём клясыка, а таксама мапа «Дарогі Васіля Быкава», дзе пазначаныя ўсе краіны, у якіх пабываў пісьменьнік, і павялічаныя копіі мапаў, створаных самім В. Быкавым.

У кабінэце Васіля Ўладзімеравіча захоўваюцца кнігі: многія з аўтографамі (іх дарылі пісьменьніку).

Пакой Ірыны Міхайлаўны Быкавай, як і кабінэт ейнага мужа, невялікі. На стале дыктафон тых часоў: Ірына Міхайлаўна — прафэсійны журналіст.

На мансардзе можна пабачыць карціны пісьменьніка: «Дачу», «Бацькоўскую хату» і «Лужыну». Таксама карціну «Восеньскі настрой», якую У. Караткевіч падарыў В. Быкаву на шасьцідзесяцігодзьдзе.

Галерэя

Вонкавыя спасылкі

Музэй-дача Васіля Быкавасховішча мультымэдыйных матэрыялаў