Заходні Буг: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д (GR) File renamed: File:PICT975d2.jpgFile:Rzeka Bug w Drohiczynie.jpg File renaming criterion #2: To change from a meaningless or ambiguous name to a name that describes what the image displays.
Радок 81: Радок 81:
[[Катэгорыя:Граніцы Польшчы]]
[[Катэгорыя:Граніцы Польшчы]]
[[Катэгорыя:Граніцы Ўкраіны]]
[[Катэгорыя:Граніцы Ўкраіны]]
[[Катэгорыя:Памежныя рэкі]]

Вэрсія ад 14:12, 22 чэрвеня 2016

Рака
Заходні Буг
Заходні Буг каля Вышкава
Заходні Буг каля Вышкава
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Верхабуж (Украіна)
Вусьце Нараў
Краіны басэйну Беларусь, Украіна, Польшча
Вобласьці Валынская вобласьць, Берасьцейская вобласьць і Львоўская вобласьць
Даўжыня 772 км
Сярэднегадавы сьцёк 127 м³/с
Плошча басэйну 39,4 тыс. км²
Нахіл воднай паверхні 0,3 ‰
Месцазнаходжаньне
Заходні Буг на мапе
Асноўныя прытокі
Правыя Спанаўка

Захо́дні Буг (па-польску: Bug, па-ўкраінску: Західний Буг) — рака ва Ўкраіне, Беларусі і Польшчы, левы прыток ракі Нараў (басэйн Віслы). Даўжыня 772 км (у межах Беларусі 154 км). Плошча вадазбору 39,4 тыс. км² (у межах Беларусі 10,4 тыс. км²). Выдатак вады на граніцы Беларусі з Украінай каля 50 м³/с, пры выхадзе за граніцу Беларусі з Польшчай 100 м³/с, каля места Вышкаў (Польшча) 127 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,3 .

Асноўныя прытокі

На рацэ

Агульныя зьвесткі

Пачынаецца на заходніх схілах Падольскага ўзвышша каля вёскі Верхабуж Золачаўскага раёну Львоўскай вобласьці, упадае ў Загжынскае вадасховішча на рацэ Нараў (Польшча). Сярэдняя плынь праходзіць Берасьцейскім Палесьсем і Прыбускай раўнінай. Асаблівасьці рэльефу і геалягічнага разьвіцьця, недастатковая водапранікальнасьць верхняга пласта покрыўных пародаў, антрапагеннае ўзьдзеяньне вызначылі сучасны стан гідраграфічнай сеткі Берасьцейскага Палесься.

Даліна ракі шырынёй 3—4 км. Абалона нізкая, шырокая, часта зьліваецца з прылеглай мясцовасьцю. Шырыня ракі 50—75 м, на асобных дзялянках 200—300 м.

Веснавое разводзьдзе (працягласьць 1—2 месяцы) звычайна ў пачатку сакавіка, найбольшы ўзровень разводзьдзя ад 3 м да 6 м. Улетку і ўвосень назіраюцца дажджавыя паводкі, зімой мяшаныя (ад раставаньня сьнегу пры адлігах і ад дажджоў). Межань кароткая, перарывістая. Замярзае ў канцы сьнежня, лёд трымаецца да 2-й паловы сакавіка[1].

Лясы мяшаныя, сустракаюцца невялікімі гаямі або борамі. Азёрнасьць тэрыторыі не перавышае 1%. Азёры разьмяшчаюцца пераважна на поўдні. Да найбуйнейшых азёраў належаць: Любань, Лукава, Олтуш, на базе якіх збудаваныя вадасховішчы.

Гаспадарчая дзейнасьць

Значная плошча басэйну (26%) у межах Беларусі на 1 студзеня 2006 мэліяраваная, здадзеныя ў эксплюатацыю больш за 12000 км адкрытай асушальнай сеткі каналаў. Найбольш маштабныя мэліярацыйныя працы (асушваньне) праведзеныя ў басэйнах прытокаў ракі Заходні Буг: Мухавец (27%), Лясная (17%), Пульва (12%).

Заходні Буг праз раку Мухавец, Дняпроўска-Бужанскі канал і раку Піна злучаецца з Прыпяцьцю, а праз раку Нараў, яго прыток раку Бобра, раку Нета і Аўгустоўскі канал — з ракой Чорная Ганча, прытокам Нёмана). Буйнымі каналамі зьяўляюцца: Арэхаўскі (даўжыня 34 км), Бона (даўжыня 34 км), Казацкі (даўжыня 22,5 км), Атоцкі (даўжыня 26,6 км), Новая Асіпаўка (даўжыня 18,2 км)[2].

У сярэдняй плыні Заходні Буг зьяўляецца граніцай Польшчы з Украінай і Беларусяй. З 1 траўня 2004 зьяўляецца ўсходняй граніцай Эўрапейскага Зьвязу. Памежныя пераходы на граніцы Беларусі і Польшчы: Клейнікі — Кукурыкі, Берасьце — Цярэспаль, Дамачава — Славатычы, Тамашоўка — Уладава; на граніцы Ўкраіны і Польшчы: Любамль — Хэлм, Усьцілуг — Хрэбешаў.

Суднаходзтва ў ніжняй плыні.

Галерэя

Крыніцы

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994.
  2. ^ Гідрамэтцэнтар Беларусі (рас.)

Літаратура

  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1
  • Государственный водный кадастр: Водные ресурсы, их использование и качество вод (за 2004 год) / М-во природных ресурсов и охраны окружающей среды. — Мн., 2005. — 135 с.
  • Забокрицкая М.Р., Хильчевский В.К., Манченко А.П. Гидроэкологическое состояние бассейна Западного Буга на территории Украины. – Киев: Ника-центр, 2006. — 184 с. (укр.)
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл./ БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.
  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1—2. — Л., 1971.

Вонкавыя спасылкі

Заходні Бугсховішча мультымэдыйных матэрыялаў