Зянон Якуць: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
Няма апісаньня зьменаў
Радок 4: Радок 4:
|партрэт =
|партрэт =
|апісаньне =
|апісаньне =
|род дзейнасьці = Каталіцкі сьвятар
|род дзейнасьці = [[Каталіцтва|Каталіцкі]] сьвятар
|дата нараджэньня = [[22 студзеня]] [[1894]]
|дата нараджэньня = [[22 студзеня]] [[1894]]
|месца нараджэньня = [[Скурцішкі]], [[Новааляксандраўскі павет]], [[Ковенская губэрня]], [[Расейская імпэрыя]]
|месца нараджэньня = [[Скурцішкі]], [[Новааляксандраўскі павет]], [[Ковенская губэрня]], [[Расейская імпэрыя]]

Вэрсія ад 18:41, 24 траўня 2016

Зянон Якуць
Род дзейнасьці Каталіцкі сьвятар
Дата нараджэньня 22 студзеня 1894
Месца нараджэньня Скурцішкі, Новааляксандраўскі павет, Ковенская губэрня, Расейская імпэрыя
Дата сьмерці 3 студзеня 1924
Месца сьмерці Шаркоўшчына, Польская Рэспубліка
Месца пахаваньня
Месца вучобы

Якуць Зянон (18941924), каталіцкі сьвятар заходняга абраду, рэлігійны і культурна-грамадскі дзеяч, удзельнік беларускага хрысьціянскага руху 20 ст., душапастыр.

Біяграфія

Нарадзіўся 22.01.1894 у засьценку Скурцішкі Новааляксандраўскага павета Ковенскай губ. Паходзіў з сялянскай сям’і: бацькі — Ян і Юзэфа (з дому Гасянцоў) Якуці. У 1909—1912 гг. вучыўся ў Відзаўскай гарадзкой 4-класнай навучальні, дзе скончыў поўны курс навучаньня. Пасьпяхова здаў экзамэн на званьне аптэкарскага вучня ў сьнежні 1912 г. і атрымаў пасьведчаньне з Пецярбурскай навучальнай акругі. Вучыўся ў Віленскай духоўнай каталіцкай сэмінарыі. Прымаў удзел у дзейнасьці беларускага культурна-асьветнага гуртка студэнтаў-сэмінарыстаў. Пасьвячоны ў сьвятары ў 1919 г. З беларускім нацыянальна-рэлігійным рухам звязаны з часоў вучобы ў Вільні. У 1920—1924 гг. выконваў сьвятарскія абавязкі ў парафіі Шаркоўшчына Дзісенскага дэканата. Ад пачатку душапастырскай дзейнасьці сьвядома і пасьлядоўна праводзіў беларусізацыю рымска-каталіцкай царквы ў парафіях з беларускім насельніцтвам. Зьвяртаўся да вернікаў з казаннямі і праводзіў катэхізацыю дзяцей на беларускай мове. Памёр 03.01.1924 у Шаркоўшчыне. Пахаваны на мясцовых парафіяльных могілках.

Напрыканцы 1920-х гадоў, акрэсьліваючы месца і ролю З.Якуця ў беларускім хрысьціянскім руху 20 ст., адзін з яго лідэраў, Адам Станкевіч, напісаў: «Калі ўспамінаць далей аб кс. З.Якуцю як аб беларусу, дык трэба сказаць, што быў ён ідэальным прыкладам сваім калегам ксяндзам, як незвычайна прыгожа зыходзяцца з сабой між беларускага народу духоўная пастырскасьць і беларускасьць. Кс. З.Якуць быў тыповы ксёндз-беларус. Ён глыбока разумеў важнасьць беларускага адраджэньня, цаніў яго і прыкладаў да роднай справы ўсе свае сілы».