Івянец: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 227: Радок 227:
* [[Адам Пучкар-Хмялеўскі]] ([[1891]]—[[1938]]) — беларускі рымска-каталіцкі сьвятар, грамадзкі й культурны дзяяч
* [[Адам Пучкар-Хмялеўскі]] ([[1891]]—[[1938]]) — беларускі рымска-каталіцкі сьвятар, грамадзкі й культурны дзяяч
* [[Вацлаў Пупка]] — грамадзкі і палітычны дзяяч
* [[Вацлаў Пупка]] — грамадзкі і палітычны дзяяч
* [[Апалінар Пупка]] — Самабытны майстар-разьбар
* [[Апалінар Пупка]] — Самабытны майстар-разьбяр


== Крыніцы ==
== Крыніцы ==

Вэрсія ад 09:56, 21 траўня 2016

Івянец
трансьліт. Ivianiec
Сымбаль мястэчка — «Белы касьцёл»
Сымбаль мястэчка — «Белы касьцёл»
Герб Івянца
Першыя згадкі: XIV стагодзьдзе
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Валожынскі
Плошча:
  • 5,6652 км²[1]
Насельніцтва: 4320 чал. (2009)[2]
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1772
Паштовы індэкс: 222370
СААТА: 6220554000
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 53°53′24″ пн. ш. 26°44′29″ у. д. / 53.89° пн. ш. 26.74139° у. д. / 53.89; 26.74139Каардынаты: 53°53′24″ пн. ш. 26°44′29″ у. д. / 53.89° пн. ш. 26.74139° у. д. / 53.89; 26.74139
Івянец на мапе Беларусі ±
Івянец
Івянец
Івянец
Івянец
Івянец
Івянец
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.ivenec.com

Івяне́ц — мястэчка ў Беларусі, на рацэ Волма. Уваходзіць у склад Валожынскага раёну Менскай вобласьці, адміністрацыйны цэнтар Івянецкага сельсавету. Насельніцтва 4320[2] чал. (2009). Знаходзіцца за 31 км ад Валожына, за 40 км ад чыгуначнай станцыі Койданава (лінія Менск — Баранавічы). Аўтамабільныя дарогі на Менск, Койданаў, Стоўпцы, Наваградак.

Івянец — даўняе мястэчка, колішняя сталіца графства на гістарычнай Меншчыне, якому ўпершыню ў краіне распрацавалі зямельную сымболіку[3]. Да нашага часу тут захаваўся касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла («Белы касьцёл») пры кляштары францішканаў, помнік архітэктуры віленскага барока. Сярод мясцовых славутасьцяў таксама вылучаўся касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы, разбудаваны з гатычнага збора ў стылі віленскага барока ў 1745 і зруйнаваны расейскімі ўладамі ў пач. XX ст.

Гісторыя

Асноўны артыкул: Гісторыя Івянца

Вялікае Княства Літоўскае

Упершыню Івянец упамінаецца ў 2-й палове XIV ст., калі ён знаходзіўся ў валоданьні вялікага князя Вітаўта. Пад 1522 Івянец значыцца як мястэчка Менскага павету, уладаньне Салагубаў. У сяр. XVI ст. тут зьявілася пратэстанцкая супольнасьць, дзейнічалі кальвінскі збор, школа і шпіталь. У 1606 у мястэчку збудавалі драўляны касьцёл. На 1640 у Івянцы было 27 двароў. У вайну Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (16541667) маскоўскія захопнікі ўчынілі тут значныя разбурэньні[4].

У пач. XVIII ст. утварылася Івянецкае графства. У 1702 стольнік менскі Тэадор Ваньковіч заснаваў у мястэчку касьцёл і кляштар францішканаў, у 1745 падскарбі Ян Міхал Салагуб збудаваў мураваны касьцёл. У 1780 тут было 7 вуліцаў, Рынак, 174 двары[4].

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Івянец апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе стаў цэнтрам воласьці Менскага павету. Царскія ўлады перавялі асабіста вольных местачкоўцаў у стан прыгонных сялянаў (толькі ў 1860 яны дабіліся свабоды і вяртаньня мяшчанскага званьня)[5]. З 1810 мясьціна знаходзілася ў валоданьні Плявакаў. На 1859 у Івянцы было 189 двароў[6], на 1861 — 189. Местачкоўцы актыўна ўдзельнічалі ў нацыянальна-вызвольным паўстаньні (18631864)

Па здушэньні паўстаньня ў 1864 з мэтай маскалізацыі краю расейскія ўлады адкрылі ў Івянцы народную вучэльню, а 28 лістапада 1869 гвалтоўна перарабілі касьцёлы Сьвятога Міхала і Найсьвяцейшай Тройцы ў цэрквы Маскоўскага патрыярхату. У 1880-я у мястэчку было 288 дамоў[7], 2 школы, 35 крамаў, 17 ганчарных майстэрань, 2 заезныя двары, 2 царквы, 2 сынагогі, праводзіліся штотыднёвыя таргі і 2 кірмашы ў год. У Івянцы неаднаразова спыняліся беларускі паэт і драматург Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч і пісьменьнік Ядвігін Ш. Паводле вынікаў перапісу (1897), колькасьць двароў павялічылася да 399, дзейнічалі 2 царквы і 2 капліцы, працавалі народная вучэльня, 2 малітоўныя школы, 2 багадзельні, прыёмны пакой, вадзяны млын, 15 майстэрняў з абпальваньня гаршкоў, 9 кузьняў, 64 крамы, 2 карчмы і гарэлачны склад, праводзіліся 2 кірмашы штогод і таргі ў нядзелі. У пач. XX ст. дзейнічалі лякарня і амбуляторыя, у якіх працавалі доктар, 3 фэльчары, некалькі санітарак. У Першую сусьветную вайну ў лютым 1918 Івянец занялі нямецкія войскі.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 згодна з Трэцяй Ўстаўной граматай Івянец абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 у адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР. У жніўні 1919 Івянец занялі польскія войскі. Згодна з Рыскай мірнай дамовай (1921) мястэчка апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе ў 1923 стала цэнтрам гміны Валожынскага павету Наваградзкага ваяводзтва. У гэты час Івянец знаходзіўся за 16 км ад граніцы з БССР. Рэчка Волма, што цякла празь паселішча, брала свой пачатак па-за гэтай граніцай. Івянец месьціўся на пагорках у атачэньні лясоў і складаўся зь некалькіх вуліцаў, найбольшымі зь якім былі: вул. Пілсудзкага (гістарычная Койданаўская), на ёй месьціліся пошта, гродзкі суд і тры школьныя будынкі, вул. Т. Касьцюшкі (гістарычная Ракаўская) з адміністрацыяй гміны, будынкам агульнаадукацыйнай школы, шпіталем і касьцёлам Сьвятога Аляксея, вул. 3 Мая (гістарычная Віленская), на ёй знаходзіліся найбольш значныя жылыя будынкі, два гатэлі, паліцэйскі пастарунак, аптэка, касьцёл Сьвятога Міхала. У 1934 распачалася электрыфікацыя паселішча. Прыватныя асобы заснавалі электрычную станцыю. Яна месьцілася над рэчкай, у будынках даўняга двару Салагубаў. Праца машыны электрычнай станцыі выкарыстоўвалася на мясцовай лесапільні. У 1936 у Івянцы збудавалі новую школу на вуліцы Закляштарнай, большасьць вуліцаў забрукавалі, а некаторыя асьвятлілі. На 1938 у мястэчку было 574 будынкі (зь іх 10 мураваных), працавалі шматлікія цагельні, кінатэтар «Jutrzenka» (па-беларуску: Зорка) у Доме жаўнера, вайсковы аэрапорт пры кашарах.

У 1939 Івянец увайшоў у БССР, дзе стаў цэнтрам раёну Баранавіцкай вобласьці1962 у Валожынскім раёне). 12 кастрычніка 1940 паселішча атрымала афіцыйны статут пасёлку гарадзкога тыпу. У гэты час тут было 523 двары. У Другую сусьветную вайну з 25 чэрвеня 1941 да 6 ліпеня 1944 мястэчка знаходзілася пад нямецкай акупацыяй.

У 1998 адбылося афіцыйнае зацьверджаньне гербу Івянца, створанага на аснове гербу «Праўдзіч» роду Салагубаў. 1820 ліпеня 2008 у мястэчку прайшла 1-я Міждыяцэзіяльная сустрэча моладзі[8].

Насельніцтва

Дэмаграфія

Адукацыя

У Івянцы працуюць сярэдняя і музычная школы, дашкольная ўстанова.

Мэдыцына

Мэдычнае абслугоўваньне насельніцтва ажыцьцяўляе местачковая лякарня.

Культура

Дзейнічаюць дом культуры, 2 бібліятэкі, кінатэатар.

Забудова

Плян

Плян Івянца гістарычна склаўся паводле традыцыйнай схемы: сетка вуліцаў бярэ свой пачатак ад Рынку, разьмешчанага ў цэнтры мястэчка. Ад гэтага пляцу разыходзяцца шэсьць вулічных кірункаў, зь якія тры пераходзяць у шляхі да іншых местаў і мястэчак: Ракаў (гістарычная вул. Койданаўская), Стоўпцы (гістарычная вул. Ракаўская) і Койданаў (гістарычная вул. Віленская).

Вуліцы і пляцы

Афіцыйная назва Гістарычная назва Былыя назвы
17 Верасьня вуліца Ракаўская вуліца Тадэвуша Касьцюшкі вуліца
1 Мая вуліца Віленская вуліца 3 мая вуліца
Камсамольская вуліца Койданаўская вуліца Пілсудзкага вуліца
Леніна вуліца Зашкольная вуліца[13]
Прамысловая вуліца Княская вуліца
Свабоды плошча Рынак пляц

Эканоміка

Івянец — адзін з ганчарных цэнтраў Беларусі[14]. У даўнія часы мясцовая прадукцыя вывозілася ня толькі ў навакольныя сёлы і мястэчкі, але і на рынкі Вільні і Менску. Ганчарнае рамяство існуе тут і ў наш час.

Турыстычная інфармацыя

Інфраструктура

У Івянцы знаходзіцца музэй традыцыйнай культуры (краязнаўчы музэй).

Выдатныя мясьціны

Страчаная спадчына

Галерэя

Месты-сябры

Вядомыя асобы

Крыніцы

  1. ^ https://kodeksy-by.com/norm_akt/source-Минский%20облсовет/type-Решение/54-19.09.2018.htm
  2. ^ а б в Перепись населения — 2009. Минская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  3. ^ На фэсце Св. Міхала ў Івенцы ўпершыню прэзентаваны герб Івянецкага графства. www.ivenec.euПраверана 5 кастрычніка 2011 г.
  4. ^ а б в г д е Батвіннік М., Шаблюк В. Івянец // ЭГБ. — Мн.: 1996 Т. 3. С. 469.
  5. ^ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі... — Вільня, 2010. С. 88.
  6. ^ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі... — Вільня, 2010. С. 379.
  7. ^ Jelski A. Iwieniec // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom III: Haag — Kępy. — Warszawa, 1882. S. 324.
  8. ^ 1-я Міждыяцэзіяльная сустрэча моладзі ў Івянцы на Catholic.by
  9. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 8. Кн. 1. — Менск, 2010. С. 423.
  10. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 8. Кн. 1. — Менск, 2010. С. 425.
  11. ^ БЭ. — Мн.: 1998 Т. 7. С. 159.
  12. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 8. Кн. 1. — Менск, 2010. С. 422.
  13. ^ Івянец, Radzima.org
  14. ^ Туристская энциклопедия Беларуси. — Мн., 2007.

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Івянецсховішча мультымэдыйных матэрыялаў