Хата: розьніца паміж вэрсіямі
Няма апісаньня зьменаў |
Няма апісаньня зьменаў |
||
Радок 7: | Радок 7: | ||
Як тып жылля гістарычна развілася з зямлянкі (паўзямлянкі). На асаблівасці планаў і канструкцый ўплываюць сацыяльна-эканамічныя і прыродна-кліматычныя ўмовы, будаўнічыя матэрыялы пэўных рэгіёнаў. Беларуская хата вызначаецца дасканаласцю апрацоўкі будаўнічых матэрыялаў, пра- парцыянальнасцю форм, выразнасцю кампанентаў, дэкаратыўным аздабленнем. Функцыянальныя, канструкцыйныя і дэкаратыўныя элементы хаты (франтоны, ліштвы, вільчыкі, дымнікі, падзоры і інш.) часта ўпрыгожаны архітэктурнай разьбой. Важны элемент дэкору хаты — мастацкая шалёўка: пэўным нахілам дошак ствараюцца разнастайныя ўзоры (квадраты, ромбы, трохвугольнікі і інш.). |

== Архітэктура == |
|||
На Беларусі з 1-2 ст. вядома 1-камернае жытло з печчу без коміна (курная хата) і вузкімі акенцамі з засаўкамі. З 16 ст. існавалі таксама 2 і 3-камерныя хаты (хата+сенцы+хата) (хата+сенцы+гаспадарчая пабудова — клець, варыўня). З 19 ст. пераважала т. зв. белая хата, якая мае печ з комінам. Будавалі хаты найчасцей з хвоі і елкі. Хата на падмурку пашырана з 19 ст. Крылі хаты саломаю, чаротам, дранкай, гонтай, чарапіцай, з 20 ст. выкарыстоўваюць бляху. Да канца 19 ст. быў пашыраны тып падлогі земляны і глінабітны, які змяніла дашчаная падлога на лагах. |

== Інтэр'ер == |
|||
Інтэр'ер традыцыйнай хаты строга рэгламентаваны. У куце каля дзвярэй стаяла печ, вусцем да прыпечнага акна, побач быў т. зв. бабін кут. Па дыяганалі ад печы знаходзілася покуць — пачэснае месца ў хаце, там стаялі стол, нерухомыя лавы пры сценах, услон. Ад печы ўздоўж глухой сцяны размяшчаліся палаці. На сцяне каля дзвярэй мацавалася паліца, дзе трымалі посуд і іншае начынне. Інтэр'ер хаты паступова дапаўняўся інш. мэбляй. Удасканальвалася ўнутраная прастора хаты: некапітальнымі перагародкамі выдзялялі кухню, спальню, святліцу. Знадворку перад уваходам пачалі прыбудоўваць ганак і веранду. |

Вэрсія ад 13:22, 1 траўня 2016
Хата — жылая, пераважна зрубная пабудова.
Хата ў Беларусі
Верагодна першай формай драўлянага жытла на Беларусі стаў просты курэнь. Далей атрымаў распаўсюджаньне аднакамэрны дом зрубнай канструкцыі. Са зьяўленьнем сенцаў пляніроўка хаты ўскладнілася: узьнікла двухкамэрнае і трохкамэрнае жытло. Апошнія тыпы былі найбольш распаўсюджанай формай жыльля беларусаў на працягу сярэднявечча і Новага часу.
Як тып жылля гістарычна развілася з зямлянкі (паўзямлянкі). На асаблівасці планаў і канструкцый ўплываюць сацыяльна-эканамічныя і прыродна-кліматычныя ўмовы, будаўнічыя матэрыялы пэўных рэгіёнаў. Беларуская хата вызначаецца дасканаласцю апрацоўкі будаўнічых матэрыялаў, пра- парцыянальнасцю форм, выразнасцю кампанентаў, дэкаратыўным аздабленнем. Функцыянальныя, канструкцыйныя і дэкаратыўныя элементы хаты (франтоны, ліштвы, вільчыкі, дымнікі, падзоры і інш.) часта ўпрыгожаны архітэктурнай разьбой. Важны элемент дэкору хаты — мастацкая шалёўка: пэўным нахілам дошак ствараюцца разнастайныя ўзоры (квадраты, ромбы, трохвугольнікі і інш.).
Архітэктура
На Беларусі з 1-2 ст. вядома 1-камернае жытло з печчу без коміна (курная хата) і вузкімі акенцамі з засаўкамі. З 16 ст. існавалі таксама 2 і 3-камерныя хаты (хата+сенцы+хата) (хата+сенцы+гаспадарчая пабудова — клець, варыўня). З 19 ст. пераважала т. зв. белая хата, якая мае печ з комінам. Будавалі хаты найчасцей з хвоі і елкі. Хата на падмурку пашырана з 19 ст. Крылі хаты саломаю, чаротам, дранкай, гонтай, чарапіцай, з 20 ст. выкарыстоўваюць бляху. Да канца 19 ст. быў пашыраны тып падлогі земляны і глінабітны, які змяніла дашчаная падлога на лагах.
Інтэр'ер
Інтэр'ер традыцыйнай хаты строга рэгламентаваны. У куце каля дзвярэй стаяла печ, вусцем да прыпечнага акна, побач быў т. зв. бабін кут. Па дыяганалі ад печы знаходзілася покуць — пачэснае месца ў хаце, там стаялі стол, нерухомыя лавы пры сценах, услон. Ад печы ўздоўж глухой сцяны размяшчаліся палаці. На сцяне каля дзвярэй мацавалася паліца, дзе трымалі посуд і іншае начынне. Інтэр'ер хаты паступова дапаўняўся інш. мэбляй. Удасканальвалася ўнутраная прастора хаты: некапітальнымі перагародкамі выдзялялі кухню, спальню, святліцу. Знадворку перад уваходам пачалі прыбудоўваць ганак і веранду.
Плян
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
Літаратура
- Якімовіч, Ю. А. Драўлянае дойлідства беларускага Палесся. Мн., 1978.
- Сельскае жылое асяроддзе: У 8 т. Т.2.Дойлідства/ А. І. Лакотка; Інст-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэдкал.: В. К. Бандарчык, М. Ф. Піліпенка, А. І. Лакотка: Мн.: Тэхналогія, 1997 — с.243.
Вонкавыя спасылкі
Хата — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў