Гарадная: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д Bot: Parsoid bug phab:T107675
Карэктаваньне пачатковых зьвестак як недакладных
Радок 57: Радок 57:


== Гісторыя ==
== Гісторыя ==
Першы пісьмовы ўспамін пра Гарадную датуецца [[1448]] годам. Ад часоў заснаваньня мясьціна набыла вядомасьць цэнтру традыцыйнай ганчарнай вытворчасьці. У [[1527]] годзе [[крымскія татары]] спалілі паселішча, частку жыхароў узялі ў няволю.


[[Файл:Haradnaja. Гарадная (1792).jpg|міні|зьлева|160пкс|Мескі герб з прывілею [[1792]]]]
[[Файл:Haradnaja. Гарадная (1792).jpg|міні|зьлева|160пкс|Мескі герб з прывілею [[1792]]]]


[[30 студзеня]] [[1592]] року пісар Пінскага замку [[Флярыян Маркоўскі]] заснаваў каралеўскае мястэчка Гарадную. Падзея апісаная ў лісьце вялікага князя і караля Жыґімонта Вазы да пінскага маршалка Пятра Дастаеўскага: «...''то пак дэй в року прошлом тысэча пітсот дэвятьдэсят втором, місяца гэнвара трыдцатого дня пысар вэрносты твоее замку волосты Пінское Флёрыян Марковскі нэ вэдаты еслы за росказанем вэрносты твоее альбо сам свавольнэ собравшы нэмало подданых нашых волосты Пінское староства вэрносты твоее з розных сэл, а мэновытэ: з сэла Нэчатова, з сэла Жовкіня, з сэла Ласіцка і з іншых сэл...''<ref>Vilniaus universiteto bibliotekos katalogas, Šifras: F5-F114-30855. Zygmunt Tretij Boźeju Myłostiu Korol Polski, Wełyki Kniaz Litows. ...</ref>''».'' Напярэдадні новага заснаваньня прывілеем [[11 чэрвеня]] [[1579]]<ref name="Цітоў">Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў. Менск, 1998. С. 144.</ref> [[Стэфан Баторы|Сьцяпан Батура]] надаў Гарадной [[Магдэбурскае права]], якое было ўзноўленае [[Міхал Вішнявецкі|Міхалам Вішнявецкім]] [[5 лістапада]] [[1670]], пацьверджанае канфірмацыйнымі прывілеямі вялікіх князёў літоўскіх [[Ян Сабескі|Яна Сабескага]] 1 сакавіка [[1677]], [[Аўгуст Сас|Аўгуста Саса]] 4 студзеня [[1759]]<ref>Стрэнкоўскі С.П. Гарадское самакіраванне на тэрыторыі Беларусі (канец XIV-XVIII ст.), частка II. Мінск, 2013. С. 70.</ref> і [[Станіслаў Аўгуст Панятоўскі|Станіслава Аўгуста Панятоўскага]] [[30 сьнежня]] [[1773]]<ref name=":0">Валер Кісель. Мястэчка Гарадная: ад майдэборыі да сельсавету // ARCHE Пачатак. 2013, №4. С. 308-311.</ref>.
У 1527—1592 Гарадное не існавала, што ўскосна пацьвярджаюць падрабязныя апісаньні Пінскага павету, складзеныя ў 1550—1560-х пінскімі старастамі [[Станіслаў Хвальчэўскі|Станіславам Хвальчэўскім]] і [[Лаўрын Война|Лаўрынам Войнам]], а таксама мсьцібогаўскім старастам [[Рыгор Валовіч (?—1577)|Рыгорам Валовічам]]. На месцы Гарадное адзначаецца ўрочышча Гарадышча (цяпер Замкавішча) на востраве Гарадным пасярод балота [[Марочнае|Марочнага]].


У сьнежні [[1654|1653]] Гарадная зьнішчаецца татарамі, пра што сьведчыць гарадэнскі войт Самойла Васьковіч у прысязе, складзенай [[9 верасьня]] [[1654]] <ref name=":0" />. У палон выведзена каля 700 жыхароў<ref name="ReferenceB">Гарадная // {{Літаратура/ЭГБ|2к}} С. 476.</ref>, у полымі гінуць дакумэнты Магдэбурскага права, пра што згадваецца ў прывілеі 1670 року<ref name=":1" />. У 1664—1665 у мястэчку Гарадной [[Кігіраўскае войтаўства|Кігіраўскага войтаўства]] [[Пінскі павет|Пінскага павету]] на пастоі разьмяшчаўся драґунскі полк Кальштына<ref>Акты издаваемые Виленскою коммисіею для разбора древних актовъ. Т. 34. Вильна, 1909. С. 378-380.</ref>.
[[30 студзеня]] [[1592]] року пісар Пінскага замку [[Флярыян Маркоўскі]] заснаваў новае паселішча. Падзея апісаная ў лісьце вялікага князя і караля Жыґімонта Вазы да пінскага маршалка Пятра Дастаеўскага: «...''то пак дэй в року прошлом тысэча пітсот дэвятьдэсят втором, місяца гэнвара трыдцатого дня пысар вэрносты твоее замку волосты Пінское Флёрыян Марковскі нэ вэдаты еслы за росказанем вэрносты твоее альбо сам свавольнэ собравшы нэмало подданых нашых волосты Пінское староства вэрносты твоее з розных сэл, а мэновытэ: з сэла Нэчатова, з сэла Жовкіня, з сэла Ласіцка і з іншых сэл...''<ref>Vilniaus universiteto bibliotekos katalogas, Šifras: F5-F114-30855. Zygmunt Tretij Boźeju Myłostiu Korol Polski, Wełyki Kniaz Litows. ...</ref>''».'' Напярэдадні новага заснаваньня прывілеем [[11 чэрвеня]] [[1579]]<ref name="Цітоў">Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў. Менск, 1998. С. 144.</ref> [[Стэфан Баторы|Сьцяпан Батура]] надаў Гарадной [[Магдэбурскае права]], якое было ўзноўленае [[Міхал Вішнявецкі|Міхалам Вішнявецкім]] [[5 лістапада]] [[1670]], пацьверджанае канфірмацыйнымі прывілеямі вялікіх князёў літоўскіх [[Ян Сабескі|Яна Сабескага]] 1 сакавіка [[1677]], [[Аўгуст Сас|Аўгуста Саса]] 4 студзеня [[1759]]<ref>Стрэнкоўскі С.П. Гарадское самакіраванне на тэрыторыі Беларусі (канец XIV-XVIII ст.), частка II. Мінск, 2013. С. 70.</ref> і [[Станіслаў Аўгуст Панятоўскі|Станіслава Аўгуста Панятоўскага]] [[30 сьнежня]] [[1773]]<ref name=":0">Валер Кісель. Мястэчка Гарадная: ад майдэборыі да сельсавету // ARCHE Пачатак. 2013, №4. С. 308-311.</ref>.

У [[1648]] падчас [[Паўстаньне Хмяльніцкага|паўстаньня Хмяльніцкага]] частка гарадэнцаў далучаецца да казацкага [[Антон Нябаба|палкоўніка Нябабы]]<ref name="ReferenceA">Horodna // {{Літаратура/Геаграфічны слоўнік Каралеўства Польскага|1}} S. 138.</ref>. Войскі [[Януш Радзівіл|Януша Радзівіла]] пакаралі<ref>Бантышъ-Каменскій Д.Н. Исторія Малой Россіи. Ч. 1. Москва, 1830. С. 273.</ref> паказачаных мяшчан у часе маршу з [[Нобель|Нобелю]] на [[Тураў]] у лютым [[1649]]<ref>Бярнацкі В. Паўстаньне Хмяльніцкага. Ваенныя дзеяньні ў Літве ў 1648-1649 гг. // ARCHE Пачатак, 2008, №1-2. С. 109.</ref>. У [[1654|1653]] Гарадная зноў зьнішчаецца татарамі, пра што сьведчыць гарадэнскі войт Самойла Васьковіч у прысязе, складзенай [[9 верасьня]] [[1654]] <ref name=":0" />. У палон выведзена каля 700 жыхароў<ref name="ReferenceB">Гарадная // {{Літаратура/ЭГБ|2к}} С. 476.</ref>, у полымі гінуць дакумэнты Магдэбурскага права, пра што згадваецца ў прывілеі 1670 року<ref name=":1" />. У 1664—1665 у мястэчку Гарадной [[Кігіраўскае войтаўства|Кігіраўскага войтаўства]] [[Пінскі павет|Пінскага павету]] на пастоі разьмяшчаўся драґунскі полк Кальштына<ref>Акты издаваемые Виленскою коммисіею для разбора древних актовъ. Т. 34. Вильна, 1909. С. 378-380.</ref>.


Паводле прывілею [[1670]] «...''мяшчане нашыя гарадэнскія войта, бурмістраў, радцаў, лаўнікаў або рымскае, або таксама грэцкае рэлігій, якія ёсьць у Вуніі Сьвятой, раз у тры леты сярод сваіх абіраючы, і якія ў тамтэйшым магістраце засеўшы, усялякія справы, як крымінальныя, гэтак і іншыя ўсялякія запісамі, облігамі, зарукамі, ці іншаю якою назваю названымі, пад суд свой майдэборскі падлеглыя...''». Апэляваць гарадэнцы маглі да пінскага старасты. У крайнім разе была магчымасьць зьвяртацца і ў каралеўскі суд. Жыхары места мелі права «''...солад, мёд, піва, гарэлку не адно на сваю ўласную патрэбу, але і на шынковы продаж рабіць, з выплатай чопавага, да скарбу Вялікага Княства Літоўскага прыналежнага...''<ref name=":1">Валер Кісель. [http://horodno.blogspot.com/2014/03/pryvilej-1670.html 1670. Прывілей Гарадной на магдэбургскае права]</ref>»
Паводле прывілею [[1670]] «...''мяшчане нашыя гарадэнскія войта, бурмістраў, радцаў, лаўнікаў або рымскае, або таксама грэцкае рэлігій, якія ёсьць у Вуніі Сьвятой, раз у тры леты сярод сваіх абіраючы, і якія ў тамтэйшым магістраце засеўшы, усялякія справы, як крымінальныя, гэтак і іншыя ўсялякія запісамі, облігамі, зарукамі, ці іншаю якою назваю названымі, пад суд свой майдэборскі падлеглыя...''». Апэляваць гарадэнцы маглі да пінскага старасты. У крайнім разе была магчымасьць зьвяртацца і ў каралеўскі суд. Жыхары места мелі права «''...солад, мёд, піва, гарэлку не адно на сваю ўласную патрэбу, але і на шынковы продаж рабіць, з выплатай чопавага, да скарбу Вялікага Княства Літоўскага прыналежнага...''<ref name=":1">Валер Кісель. [http://horodno.blogspot.com/2014/03/pryvilej-1670.html 1670. Прывілей Гарадной на магдэбургскае права]</ref>»
Радок 89: Радок 86:


== Насельніцтва ==
== Насельніцтва ==
* '''[[XIX стагодзьдзе]]''': [[1880]] — 1012 чал.<ref name="ReferenceA"/>; [[1897]] — 2291 чал.<ref>Населенныя места Россійской имперіи в 500 и более жителей с указаніемъ всего налічнаго в нихъ населенія и числа жителей преобладающихъ вероисповеданій по даннымъ всеобщей переписи населенія 1897 г. Санкт-Петербургъ, 1905. С. 105.</ref>
* '''[[XIX стагодзьдзе]]''': [[1880]] — 1012 чал.<ref name="ReferenceA">Horodna // {{Літаратура/Геаграфічны слоўнік Каралеўства Польскага|1}} S. 138.</ref>; [[1897]] — 2291 чал.<ref>Населенныя места Россійской имперіи в 500 и более жителей с указаніемъ всего налічнаго в нихъ населенія и числа жителей преобладающихъ вероисповеданій по даннымъ всеобщей переписи населенія 1897 г. Санкт-Петербургъ, 1905. С. 105.</ref>
* '''[[XX стагодзьдзе]]''': [[1921]] — 2597 чал.<ref>Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej. Województwo Poleskie. T. VIII. Warszawa, 1924. S. 34.</ref>; [[1939]] — 3874 чал.<ref name="Гарады і вёскі">{{Літаратура/Гарады і вёскі Беларусі|4-2к}} С. 575.</ref>; [[1941]] (перад вайною) — 1820 чал.<ref>Памяць. Столінскі раён. Мінск, 2003. С. 609</ref>; [[1959]] — 1540 чал.<ref name="Гарады і вёскі" />; [[1970]] — 1965 чал.<ref>Гарадная // {{Літаратура/ЭГБ|2к}} С. 477.</ref>; [[1993]] — 1587 чал.<ref name="ReferenceB"/>
* '''[[XX стагодзьдзе]]''': [[1921]] — 2597 чал.<ref>Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej. Województwo Poleskie. T. VIII. Warszawa, 1924. S. 34.</ref>; [[1939]] — 3874 чал.<ref name="Гарады і вёскі">{{Літаратура/Гарады і вёскі Беларусі|4-2к}} С. 575.</ref>; [[1941]] (перад вайною) — 1820 чал.<ref>Памяць. Столінскі раён. Мінск, 2003. С. 609</ref>; [[1959]] — 1540 чал.<ref name="Гарады і вёскі" />; [[1970]] — 1965 чал.<ref>Гарадная // {{Літаратура/ЭГБ|2к}} С. 477.</ref>; [[1993]] — 1587 чал.<ref name="ReferenceB"/>
* '''[[XXI стагодзьдзе]]''': [[2009]] — 1038 чал.<ref>Городная // Регионы Беларуси. Т.1. Брестская область. Кн.2. Минск, 2010</ref>
* '''[[XXI стагодзьдзе]]''': [[2009]] — 1038 чал.<ref>Городная // Регионы Беларуси. Т.1. Брестская область. Кн.2. Минск, 2010</ref>

Вэрсія ад 00:35, 21 красавіка 2016

Гарадная
Герб Гарадной
Першыя згадкі: 1448
Магдэбурскае права: 1579
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Столінскі
Сельсавет: Гараднянскі
Насельніцтва: 1587,1301,1023,664 чал.
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1655
Паштовы індэкс: 225522
Нумарны знак: 1
Геаграфічныя каардынаты: 51°52′11″ пн. ш. 26°29′59″ у. д. / 51.86972° пн. ш. 26.49972° у. д. / 51.86972; 26.49972Каардынаты: 51°52′11″ пн. ш. 26°29′59″ у. д. / 51.86972° пн. ш. 26.49972° у. д. / 51.86972; 26.49972
Гарадная на мапе Беларусі ±
Гарадная
Гарадная
Гарадная
Гарадная
Гарадная
Гарадная
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Гарадна́я[1] (мясц. назва: Городна́)— вёска ў Беларусі, на возеры Татарскае стойла[2]. Цэнтар сельсавету Столінскага раёну Берасьцейскай вобласьці. Насельніцтва 871[3] чал. (2015). Знаходзіцца за 28 км на захад ад Століна, за 21 км ад чыгуначнай станцыі Гарынь.

Гарадная — даўняе магдэбурскае мястэчка гістарычнай Піншчыны (частка Берасьцейшчыны), на захадзе Палесься.

Гісторыя

Мескі герб з прывілею 1792

30 студзеня 1592 року пісар Пінскага замку Флярыян Маркоўскі заснаваў каралеўскае мястэчка Гарадную. Падзея апісаная ў лісьце вялікага князя і караля Жыґімонта Вазы да пінскага маршалка Пятра Дастаеўскага: «...то пак дэй в року прошлом тысэча пітсот дэвятьдэсят втором, місяца гэнвара трыдцатого дня пысар вэрносты твоее замку волосты Пінское Флёрыян Марковскі нэ вэдаты еслы за росказанем вэрносты твоее альбо сам свавольнэ собравшы нэмало подданых нашых волосты Пінское староства вэрносты твоее з розных сэл, а мэновытэ: з сэла Нэчатова, з сэла Жовкіня, з сэла Ласіцка і з іншых сэл...[4]». Напярэдадні новага заснаваньня прывілеем 11 чэрвеня 1579[5] Сьцяпан Батура надаў Гарадной Магдэбурскае права, якое было ўзноўленае Міхалам Вішнявецкім 5 лістапада 1670, пацьверджанае канфірмацыйнымі прывілеямі вялікіх князёў літоўскіх Яна Сабескага 1 сакавіка 1677, Аўгуста Саса 4 студзеня 1759[6] і Станіслава Аўгуста Панятоўскага 30 сьнежня 1773[7].

У сьнежні 1653 Гарадная зьнішчаецца татарамі, пра што сьведчыць гарадэнскі войт Самойла Васьковіч у прысязе, складзенай 9 верасьня 1654 [7]. У палон выведзена каля 700 жыхароў[8], у полымі гінуць дакумэнты Магдэбурскага права, пра што згадваецца ў прывілеі 1670 року[9]. У 1664—1665 у мястэчку Гарадной Кігіраўскага войтаўства Пінскага павету на пастоі разьмяшчаўся драґунскі полк Кальштына[10].

Паводле прывілею 1670 «...мяшчане нашыя гарадэнскія войта, бурмістраў, радцаў, лаўнікаў або рымскае, або таксама грэцкае рэлігій, якія ёсьць у Вуніі Сьвятой, раз у тры леты сярод сваіх абіраючы, і якія ў тамтэйшым магістраце засеўшы, усялякія справы, як крымінальныя, гэтак і іншыя ўсялякія запісамі, облігамі, зарукамі, ці іншаю якою назваю названымі, пад суд свой майдэборскі падлеглыя...». Апэляваць гарадэнцы маглі да пінскага старасты. У крайнім разе была магчымасьць зьвяртацца і ў каралеўскі суд. Жыхары места мелі права «...солад, мёд, піва, гарэлку не адно на сваю ўласную патрэбу, але і на шынковы продаж рабіць, з выплатай чопавага, да скарбу Вялікага Княства Літоўскага прыналежнага...[9]»

Паводле інвэнтару 1747 року ў мястэчку Гарадной 8 вуліцаў (Высацкая, Падлеская, Карпілаўка, Ад возера, Жаўкінская, Астроўская, Красная і Гарадэнская), квадратны Рынак са старою царквою. 147 гаспадароў жылі на 160 заселеных пляцах, яны валодалі 48 валокамі зямлі, мелі 71 вала, 17 коней, 119 агародаў, 889 засьцянковых маргоў. Акрамя таго, у мястэчку пуставала 40 пляцаў, 58 валок, 31 агарод, 149 маргоў. На войта Людвіка Даманскага і царкву былі зарэзэрваваныя 20 пляцаў і 13 валок[11]. Паводле люстратарскага інвэнтару 1765 року мяшчане Гарадное валодалі 184 пляцамі, 64 валокамі, 165 агародамі, 1062 маргамі[12].

У 1776 року Гарадную, як і ўсе мястэчкі Вялікага княства Літоўскага, пазбавілі Магдэбурскага права. Уладальнік Пінскае эканоміі Міхал Казімір Агінскі і адміністратар эканоміі пінскі падстараста Мацей Бутрымовіч сталі змушаць гарадэнцаў да адпрацоўкі паншчыны і іншых павіннасьцяў звыш інвэнтару 1765. Гарадэнцы адмовіліся падпарадкоўвацца ды ігнаравалі новыя патрабаваньні. Выбарныя мяшчане наведалі ў 1784 Варшаву, дзе выхадайнічалі ў караля Панятоўскага аберагальны ліст. Таксама гарадэнцы распачалі цяжбу ў Літоўскай асэсорыі супраць Агінскага і Бутрымовіча, якая ў 1790 року спынілася з прычыны вайсковае інтэрвэнцыі Расеі. У 1789 другі люстратарскі інвэнтар Гарадное з парады М. Бутрымовіча быў складзены, не выяжджаючы ў мястэчка. Паводле яго падаткі вырасьлі ў 5 разоў у параўнаньні з 1747 рокам. Гарадэнцы адмовіліся выконваць новы інвэнтар, запісаўшы пратэст у Пінскім земскім судзе[7].

Закон пра месты 18 красавіка і Канстытуцыя 3 траўня 1791 року, якія ўраўновалі ў правох мяшчан Рэчы Паспалітае са шляхтаю, і прывілей аднаўленьня Магдэбурскага права 17 сакавіка 1792 року давалі надзею на сканчэньне прэтэнзіяў з боку магнатаў. У гэтым прывілеі герб Гарадное апісаны ў выглядзе лася, які мае залатыя рогі[7].

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Гарадная апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі. Мяшчане працягвалі змагацца за сваю зямлю і за свае вольнасьці ў судах. 17 траўня 1799 Валынскі задворны суд прызначыў выязны Камісарскі суд, які распачаўся беспасярэдне ў Гарадной. У выніку колькігадовага працэсу 1 красавіка 1803 року суд вызначыў аддаць урадлівыя землі гарадэнцаў суседзкім абшарнікам (Бутрымовічам, Валконскім, Філацьевым). Аднак мяшчанам, дзякуючы захаваным імі ранейшым каралеўскім прывілеям, была захаваная асабістая свабода.[7] Гэтыя акалічнасьці і зрабілі ганчарства асноўнаю крыніцай існаваньня мяшчан. Гарадная стала называцца прывілеяваным (казённым) мястэчкам Пінскага павету Менскае губэрні.

Згодна з Рыскай мірнай дамовай (1921) Гарадная апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, сьпярша ў Лунінецкім павеце, а з 1 студзеня 1923 году — у Столінскім павеце Палескага ваяводзтва. У 1924 і 1925 сюды перасялілася каля 200 радзінаў з Галіччыны. Перасяленцы стварылі асобнае паселішча хутарскога тыпу (мела назву «Калёнія») і адрадзілі грэка-каталіцкую парафію. Неўзабаве ім перадалі будынак драўлянай царквы, першае набажэнства ў якім адбылося 5 студзеня 1928[13].

У 1939 Гарадная ўвайшла ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 зрабілася цэнтрам сельсавету. Статус паселішча панізілі да вёскі. Станам на 1970 тут было 470 двароў, на 1993 — 522 двары.

Насельніцтва

Інфраструктура

У Гарадной працуюць сярэдняя школа, лякарня, паліклініка, дом культуры, бібліятэка, пошта.

Турыстычная інфармацыя

Выдатныя мясьціны

За 2 км на паўночны ўсход ад Гарадной разьмяшчаюцца гарадзішча і селішча.

  • Царква Сьв. Тройцы (XVIII ст.; колішняя грэка-каталіцкая, цяпер у валоданьні БЭМП)

Страчаная спадчына

  • Царква
  • Капліца грэка-каталіцкая

Крыніцы

  1. ^ Госкартгеоцентр
  2. ^ Вячорка, Ф.І. У краіне продкаў // Homo historicus 2008, Вільня. С. 486
  3. ^ http://www.polese.by/2015/01/nashchadki-magdeburgskaga-prava/
  4. ^ Vilniaus universiteto bibliotekos katalogas, Šifras: F5-F114-30855. Zygmunt Tretij Boźeju Myłostiu Korol Polski, Wełyki Kniaz Litows. ...
  5. ^ Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў. Менск, 1998. С. 144.
  6. ^ Стрэнкоўскі С.П. Гарадское самакіраванне на тэрыторыі Беларусі (канец XIV-XVIII ст.), частка II. Мінск, 2013. С. 70.
  7. ^ а б в г д Валер Кісель. Мястэчка Гарадная: ад майдэборыі да сельсавету // ARCHE Пачатак. 2013, №4. С. 308-311.
  8. ^ а б Гарадная // ЭГБ. — Мн.: 1994 Т. 2. С. 476.
  9. ^ а б Валер Кісель. 1670. Прывілей Гарадной на магдэбургскае права
  10. ^ Акты издаваемые Виленскою коммисіею для разбора древних актовъ. Т. 34. Вильна, 1909. С. 378-380.
  11. ^ НГАБ. Ф. 27, воп. 6, спр. 54, арк. 140зв.
  12. ^ НГАБ. Ф. 120, воп. 1, спр. 2921, арк. 3-23зв.
  13. ^ Анастасія Ільіна. Служэнне а. Івана Тыляўскага // «Гістарычная брама» № 1 (22), 2004.
  14. ^ Horodna // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom I: Aa — Dereneczna. — Warszawa, 1880. S. 138.
  15. ^ Населенныя места Россійской имперіи в 500 и более жителей с указаніемъ всего налічнаго в нихъ населенія и числа жителей преобладающихъ вероисповеданій по даннымъ всеобщей переписи населенія 1897 г. Санкт-Петербургъ, 1905. С. 105.
  16. ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej. Województwo Poleskie. T. VIII. Warszawa, 1924. S. 34.
  17. ^ а б Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 4. Кн. 2. — Менск, 2007. С. 575.
  18. ^ Памяць. Столінскі раён. Мінск, 2003. С. 609
  19. ^ Гарадная // ЭГБ. — Мн.: 1994 Т. 2. С. 477.
  20. ^ Городная // Регионы Беларуси. Т.1. Брестская область. Кн.2. Минск, 2010

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Гараднаясховішча мультымэдыйных матэрыялаў